Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

A Стасюкевіч яшчэ доўга трымаў у руцэ цёплую трубку, здаецца, усё яшчэ чуў, як гудзе, нібы лагодны чмель, Васіль Іванавіч, уявіў, што той ужо недзе звоніць іншаму брыгадзіру i, можа, гаворыць зусім іначай...

На поле, з якога рабочыя звозілі салому, Стасюкевіч пад'ехаў пасля полудня.

Прыпыніў адразу за маладым хвойнікам свае «Жыгулі», вылез, замкнуў дзверцы i па мяккім ужо ад дажджоў, зрудзелым i палеглым іржышчы падаўся да рабочых.

Якраз з-за нізкіх вільготных хмар, ад якіх было цемнавата ды золка, выбліснула сонца, высвеціла павышэлае неба — i пяшчотнае жаўтаватае, зусім нямоцнае святло палілося праменнямі i як хвалямі пабегла па зямлі. Спачатку сіне асвяціла вяршкі далёкага Налібацкага прылеску, пасля — зеляней — блізкі Янкоўскі бор i ўжо тут, паблізу, ярка азеляніла маладняк-хвойнік, сярод якога шмат расло бярэзніку ды асінніку. Жоўтае бярозавае i чырванаватае асінавае лісце засвіцілася, неяк зліваючыся ў адну залатую яркасць, зазіхацела, як зіхацяць пры нечаканым святле ахутаныя туманам царкоўныя купалы (ён бачыў гэта летась у Маскве, калі быў на ВДНГ). Цьмяна зажаўцелася ржышча, сярод яго паярчэла аж да сінізны маладая атава.

Неяк адразу пацяплела, i Стасюкевіч усміхнуўся, адчуваючы, што будзе хутка жартаваць з кабетамі, зірнуў на блізкі грузавік: па яго ўжо вышэй новых, падбудаваных, бартоў было накідана саломы, дзе стаялі два старыя мужчыны ў апушчаных зімовых шапках i раўнялі сахарамі ахапкі саломы, што кідалі зверху, з высокай развершанай скірды, чатыры кабеты.

— Глядзеце, наш начальнік ідзе! — перакрычала ўсіх Вандзя — сярэдніх гадоў, вельмі бойкая на язык кабета, — махнула ў яго бок сахаром — i ўслед за ёю, перастаўшы гаманіць, зірнулі на яго ўсе.

— Ну, яшчэ раз: здарова, грузаке i таптуны! — усміхнуўся Стасюкевіч, абышоў грузавік, ля якога на зямлі ляжала шмат саломы, i прыпыніўся ля скірды, ля наўмысна скінутых зверху пагнілых ад частых дажджоў цёмных пластоў.— Памажы вам божа! — пажартаваў i крыху асекся: наверсе скірды, акрамя старой Стэфусіхі ды Бронісевай Гэлькі, Вандзі, стаяла яшчэ Люся Амельяновіч-Макаловіч. Яна, відаць, цяпер, пасля полудня, падмяніла маці — тая будзе дома пячы дзяўчатам-вясельніцам тарты i булкі.

— Што — божа!— рагатнула Вандзя, паправіла хустку i акругліла шырокі, з велікаватым носам, чырвоны ад ветру твар.— Лезь во сюды i сам памажы. Ест жа сіла — выгуляўся кавалернічаючы, утравеў. Не перадаў надта, на машыне ездзячы... I нам весялей будзя, а то ад'едуцца два гэтыя старыя баравіке, — яна кіўнула на мужчын-пенсіянераў, — i нявесела... Другі раз хоць якога нягоднага, але дай мужчыну. Не ён нас, дык мы яго хоць пакачаем...

— Дзе я вам вазьму тых мужчын? Яны то шафёры, трактарысты, то цялятнікі...— усміхнуўся Стасюкевіч, задраў галаву i, жмурачыся ад лагоднага сонца, пазіраў на кабет: яны высока стаялі ў фуфайках, гумовіках, доўгіх цёплых портках, наверсе ix былі да калень спадніцы — i яны, кабеты, глядзелі на яго, відаць, для ix цяпер малога, шыракаплечага, усміхаліся. Старая Стэфусіха ўсміхалася паблажліва, дробненькая на целе i на твары, прыгожая Гэлька — з сорамам, стараючыся не спатыкацца з ім позіркам, а белатварая красуня Люся — са здзіўленнем ды крыху пасміхаючыся з такіх смелых i не зусім далікатных жартаў.

— Баішся ўжо, мусіць, сахор узяць у рукі, бо адразу мазале будуць...— кпіла Вандзя.— Лезь, хоць патрыся ля нас, то, можа, скарэй ажэнішся... Чапляйся! — i сагнулася, падала ўніз доўгае сахарышча — яно дастала далей палавіны шэрай зверху скірды.— А вы, кабеты, трымайце мяне за плечы!

Стасюкевіч падумаў, а чаму i не паскідаць саломы, пажартаваць, плюнуў на далоні, не падскочыў ды не ўхапіўся за сахарышча, бо ведаў, што не надта ўтрымаюць кабеты яго, а палез на кабіну машыны, пасля ў кузаў на салому, пастаяў, наструніўся i па-дужаму адпіхнуўся нагамі, скочыў да кабет, стараючыся глыбей у скірду засунуць рукі. Ухапіўся, ледзь-ледзь утрымаўся, не сцягнуў край саломы ды не споўз долу, але яго падхапілі за плечукі кабеты i памаглі ўзабрацца наверх. Калі ўстаў i паглыбіўся па калені ў жоўценькую тут, на скірдзе, салому, убачыў, як захісталася машына i як са сполахам прыселі, баючыся зваліцца долу, старыя мужчыны.

— Падмяні во яе, — Вандзя кіўнула ўжо не з жартам, а з хітрым намёкам на Гэльку, — бо ест жа, пэўна, за што...

— Ляскаеш во па-пустому, — ужо не ўсміхаючыся, а незалюбіўшы, адказаў Стасюкевіч.— А ёй потым небалазе...

— Ага, шкода!..— Вандзя, добрая, спагадлівая, але завельмі языкастая кабеціна, крыху збянтэжылася, бо ведала, што, можа, i з-за яе доўгага языка шмат усякіх плётак, але маўчаць не хацела, як апраўдвалася: — Любіш — дык i шкода...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x