Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дакладна ўсё i слушна,— як Купала скончыў чытаць, першы загаварыў Сямён.— Такі артыкул, дзядзька Янка, трэба мусова надрукаваць. Ён вельмі своечасовы, патрэбны.

— Добра, Сямён. Надрукуем,— усміхнуўся Купала. Зірнуў на Алеся.— Як жывуць налібачане? Пpa што ix найбольшы клопат?

— Пpa зямлю,— адказаў Алесь.— Як i ўсюды, мусіць.

— Надта не паверылі, што Сталыпін ашчаслівіць?

— Не. У нас мала хто пайшоў на хутар, узяў водруб.[ 9 9 Селянін пры водрубным падзеле не пераносіў сядзібу на ўчастак, a жыў у вёсцы. ] Вельмі не асмеліліся лезці ў пятлю пазямельнага банка, браць крэдыты. Як не кінулася-рынулася шмат i ў Сібір.

— Сталыпін хацеў суцішыць вясковы люд, але не суцішыў,— пахітаў галавою Купала.— Багатыя пабагацелі, а бедныя засталіся беднымі. Але вёска разварушылася. Многія ўжо не вераць у салодкія абяцанкі, бачаць несправядлівасць... Нам трэба вельмі пільна сачыць, добра ведаць, што робіцца ў вёсцы, чаго хоча селянін. Во ў вёсках — беларускі люд[ 10 10 На 1.1.1913 года ў Беларусі (у сучасных межах) у гарадах жыло 990,0 тысяч чалавек (14%), па вёсках — 5909,0 (8(5%). «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя». БелСЭ, 1981, т. 4, с. 9. ] наш чытач. Горад наш іншамоўны[ 11 11 Паводле перапісу 1897 года ў Беларусі (у сучасных межах) найбольшы працэнт беларусаў у параўнанні з Мінскам, Гродна, Віцебскам быў у Магілёве i складаў 30 %. ]. Чужародны, як кажуць.

— I яшчэ ў апошні час вельмі пра вайну загаварылі...

— Порахам папраўдзе вельмі запахла...— уздыхнуў Купала.— I ў Пецярбурзе, i тут, у Вільні, таксама пра яе шмат гавораць. I калі вайна ўсім страшная, дык нам удвая. Калі нехта можа спадзявацца, што ў ліха будзе ўбаку, дык мы, на жаль, на такое спадзявацца не можам... Зямлі нашай вайна не абміне, як нiколi не абмінала... Бо нам бог чамусьці вызначыў жыць на скрыжаванні ваенных дарог...— замаўчаў, падумаў.— Ну, а «Нашу ніву» ў вас чытаюць? Вераць ёй? Ці абыякавыя?

— Чытаюць, але не ўсе...— прызнаўся Алесь.— Таму...

— Ясна,— усміхнуўся Купала.— Нy што ж, Алесю, памагайце i вы змагацца за розум i душу кожнага нашага чалавека...

Як адыходзіліся, з ветлівасцю зірнуў Алесю ў вочы i Ігнат Буйніцкі, што маўчаў увесь час. Яго з тэатрам i хорам Алесь бачыў у Нясвіжы там пазалетась, але цяпер адразу не пазнаў. Відаць, адразу ж пазнаў бы ў танцы. Буйніцкі танцаваў адмыслова — шпарка, агніста, самааддана. Як i напісана ў Купалавых радках:

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
У танцах нашых водзіць,
Аж здаецца — усё чыста
Хадыром з ім ходзіць.

Ці «Мяцеліца», ці «Юрка»,
«Мельнік» ці «Антошка» —
Усё ў яго сыходзіць гладка,
Не змыліць ні трошка.

Пад дуду i пад цымбалы
Топне, прыспявае...
Сцеражыцеся, ўсе людзі:
Беларус гуляе!

Алесь i Сямён выйшлі з пакоя.

— «Збіраю аб'язную беларускую трупу,— запыніўшыся, пачаў чытаць Сямён запіску ўголас.— Хто хоча далучыцца да яе, прашу ў беларускую кнігарню (Вільня, Завальная, 7) на мае імя паведаміць. Ад артыстаў вымагаецца, каб мелі добры беларускі акцэнт у мове, зналі ўжо сцэну, маглі спяваць i танцаваць на сцэне. Ігнат Буйніцкі». Во, браце, пан! Паболей бы нам такіх паноў! Маёнтак свой прадаў, у даўгі залез, а свой тэатр i хор падымае! Грошай няма, улады забараняюць гастролі, баючыся папулярнасці гэтага тэатра i хору, a Буйніцкі ўсё роўна не здаецца! Во дзе прыклад для самаахвярнага служэння мастацтву, народу!

— На жаль, мала ў нас такіх паноў, дваран,— сказаў Алесь.— Усё больш абыякавыя ці фанабэрыстыя, непрыяцелі.

— Чаму — былі, ёсць i талковыя. Вось Дунін-Марціпкевіч, Багушэвіч, Каліноўскі. Вось Альгерд Абуховіч. Гэты адмовіўся ад багатага маёнтка, ад сям'і, жыў на свой заробак, пісаў, перакладаў на родную з рускай, польскай, французскай, італьянскай, англійскай, нямецкай i іспанскай моў... Кажуць, ён перакладаў «Фаўст» Гётэ, «Разбойнікі» Шылера, некаторыя вершы Гюго, Байрана, Дантэ, Пушкіна, Лepмантава, Адама Міцкевіча... Можа, усё гэта калі i будзе выдадзена. Бо гэта вельмі трэба — каб паказаць, гато i наша мова гнуткая, i на ёй можа добра гучаць сусветная класіка... А што да Янкі Купалы i Ігната Буйніцкага, дык мы, можа, толькі калісьці, праз стагоддзе якое, убачым ды ацэнім, што гэта за асобы, што яны зрабілі...

Яны запыніліся, пауз ix, усміхнуўшыся, прайшоў чалавек, відаць, аўтар газеты, але Сямён не пазважаў, лапатаў як малатарня.

— Калі Мураўёў задушыў паўстанне Каліноўскага, усё тут нібы амярцвела. Шмат каго пакаралі смерцю, саслалі ў Сібір, змусілі эмігрыраваць, замаўчаць ці расчаравацца. Падавалі голас толькі вучоныя, што запісвалі фальклор, мову як нечы дыялект. Мастацкіх кніжак не было, лічы, трыццаць гадоў. Тыя, што пазней выйшлі (а ix на пачатак нашага стагоддзя заявілася не больш дзесяці), друкаваліся за межамі краю i не ўсе сюды траплялі. Карацей, аж праз сорак гадоў акрыяла культура, дух, высакароднасць. А тэатр... Што раней было? Невялічкія аматарскія групкі ў канцы таго i ў пачатку гэтага стагоддзя! А цяпер? Цяпер мы маем культурны тэатр!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x