Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэткае ж, узнёслае, пачуццё было ў яго i сёлета. Цяпер, праўда, у яго яшчэ быў i вялікі клопат. Усе яго думкі былі найперш пра Яніну; кожны яе адчайны енк, крык ці стогн болем адклікаўся ў яго душы, i заадно ён з нецярпеннем чакаў той хвіліны, калі зямлянка, іхняе жыццё азорацца святлом вялікага жывога поклічу, радасці ды шчасця, калі пасля гэтага зменіцца іхняя доля, зменяцца яны самі, калі сцвердзіцца вялікая i магутная загадка прыроды, свету i род чалавечы павялічыцца, каб не звясціся, а яшчэ болей i далей доўжыцца.

Вось Яніна надзвычай адчайна i доўга закрычала, здаецца, з усёй сілы, i ён, заміраючы, не мог выцерпець гэтага крыку, гэтага болю, заткнуў вушы пальцамі — хоць на хвіліначку нічога не чуць, думаць, што Яніне не толькі палягчэла, але i добра. Цяжка было адчуваць, што ты нічым не можаш памагчы любімаму чалавеку, які цяпер, рыхтуючыся даць новае жыццё, сам, бадай, развітваецца з гэтым светам. Без Янінінага крыку, таксама без ціхай песні капяжу, далікатнай мелодыі марозна-сонечнага паветра зазвінела ў вушах ці ў галаве, i ад гэтага настойлівага, неадчэпнага звону ці, можа, i ад хвалявання задрыжэлі пальцы, рукі. А можа, яны закалаціліся па нейкай іншай, нават невядомай яму прычыне.

«Божа, памажы ёй»,— маліў ён у думках. Пасля не вытрываў адлучанасці, адклаў пальцы, каб зноў чуць тое, што робіцца ў зямлянцы, а таксама як ціхенька пяе прырода. I ў гэтую хвіліну аж скалануўся: замест Янінінага крыку пачуў тоненькі адчайна-патрабавальны піск. У яго памлелі ногі ды сэрца аблілося гарачынёю не то ад радасці, не то ад разгубленасці: нарадзілася дзіця! У яго ёсць сын ці дачка! Яны з Янінаю ўжо не маладыя хлопец i дзяўчына, а тата i мама!

Дзіця, паддаючыся нейкаму магутнаму вечнаму клічу, усё надавала i падавала свой голас, нібы сцвярджаючы: я — Чалавек, жыву, раз мне было суджана прыйсці на гэты свет! Перапаўняючыся радасцю, хваляваннем, Васіль з нецярпеннем чакаў таго шчаслівага моманту, калі яму можна будзе зайсці, зірнуць на яго, гэтага Чалавека, у якім пульсуе i яго кроў. Як бацька, ён адчуваў, што першае іхняе дзіця нарадзілася i ў цяжкі, i ў шчаслівы час — у год, калі скончыцца доўгая, шматпакутная ды шматкроўная вайна, прыйдзе Вялікая Перамога, усталюецца на роднай зямлі мір, хоць немаўляці разам з імі, бацькамі, прыйдзецца нямала сербануць ліха, пагараваць, пасніць перададзеных ад ix трывожных сноў... Нават аж сам здзівіўся, што да яго ў гэтыя хвіліны прыходзіць нейкае новае, узмужнелае, пачуццё, нейкая новая — ці не мудрэйшая — развага, нейкі новы, ужо бацькоўскі клопат.

Урэшце, калі ён ужо знемагаў ад нецярпення ўбачыць Яніну i дзіця, адчыніліся дзверы i з зямлянкі вызірнула Чапроўская.

— Заходзь, бацька,— усміхнулася яна і, калі Васіль уваходзіў, пазіраў на палок, на даўгаватую, бледную, з заплюшчанымі вачыма Яніну i невялікі скрутачак каля яе, дадала шчасліва: — Сына маеш... Так што не звядзецца род...

1983-1984

ЮЛЯ

1.

Юля хацела ўжо зваліць бярозу, апусціла на снег сякеру і, колькі мела сілы, націснула на ствол плечуком, пахіляла яго ў бакі — дрэва страсянулася, заківалася верхавінкаю, густа акрапіла Юлю талаю вадою, але ўтрымалася i не ўпала.

Тады яна абтаптала высокі наздраваты снег ля камля, абламала паблізу тонкія кусцікі, за якія чаплялася сякера, i пачала падсякаць ствол, адчуваючы, як слабеюць, выпускаюць тапарышча рукі, як ныюць плечы i хутка-хутка, моцна стукае ў скронях.

Бяроза нарэшце хіснулася, нахілілася, павісела хвіліну на асіне, але не ўтрымалася, трэснула, садрала ля камля кару i паляцела долу. Юля задаволена разагнулася, усміхнулася, аблізнула сухія вусны, абмахнула мокрым, белым ад бярозавай кары рукавом пот, пастаяла хвіліну i, ледзьве паднімаючы сякеру, абцерабіла бярозу ад вецця, перасекла яе на палавіне i падягнула камель да саней.

Снег тут, у маладым лесе, ляжаў яшчэ глыбокі, рыхлы, пад ім збіралася вада — ногі правальваліся, на кані сюды нельга было пад'ехаць. Трэба было дягаць дровы за сотню крокаў.

Такой парой гаспадарліваму чалавеку i ў галаву не прыйшло б ехаць у лес. Але Юля спаліла ўсе дровы. Папрасіла каня, перагаварыла з лесніком i прыехала ў лес.

Нізка свяціла цёплае ўжо сонца, у зацішку ўгравала: блізка i чуйна цягнула адталаю зямлёю, спрэлым, сплеснелым лісцем, шыгаллем, чарнічнікам, верасам, травою — усім тым, што засыпаў восенню снег. Незразумела лёгкае было паветра з яшчэ няблізкім, кволым, але такім знаёмым свежым пахам вясны, i цяпер бярозавік, святло, высокае зіхаткое неба захвалявалі, i Юля затрывожылася, быццам, калі растане, сцячэ ручайкамі апошні снег, вернуцца з песнямі, сваімі клопатамі птушкі, зацвіце, закрасуе зямля,— настане зусім іншая, больш дзівосная i шчаслівейшая пара...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x