Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сямён выхапіў з унутранай кішэні пінжака два белыя лісткі.

— Вось копія таго Купалавага артыкула «А ўсё ж такі мы жывём!..»[ 22 22 Надрукаваны ў «Нашай ніве», 1914, № 21—22 пад подпісам: I. Л., а таксама — у Зборы твораў, 1976, т. 7, с. 207. ] На, пачытай у вольны час. Артыкул вельмі надзённы i здаровы,— адгарнуў ліст, пачаў сам чытаць: «Але ўсё ж такі жыццё ідзе іначай: яго законы сільнейшыя ад якіх бы то ні было законаў чалавецкіх. Старое, струхлеўшае, аджыўшае свой век ідзе проч, на пагібель, а новае, святое, радаснае занімае сваё пачэснае месца i вядзе народы i аддзельных людзей к добраму, вечнаму... I наша Бацькаўшчына перажывала i перажывае тое самае... Будзіцца самапачуццё народнае, падымае старонка наша свае вочы к сонцу i распрастоўвае свае магучыя плечы...» Адным словам, пачытай сам. На, пачытай i той адкрыты ліст «Литература настоящая и мнимая».

— Аж не верыцца, што Юры мог так зрабіць...— пахітаў галавою Алесь, беручы лісткі.

— Я табе ўжо не адзін раз казаў, хто такі Юры. Толькі ты не заўсёды мне верыў,— папікнуў Сямён,— А Муха ні слоўца не сказаў нi пра Юрава, ні пра мае выступленне, але з таго вечара пайшоў не са мною, а разам з Юрам. Назаўтра я бягом да Мухі. Чаму, змей, змаўчаў, не заступіўся за Купалу? А ён ухмыляецца: «Што — паказытаў Юры самалюбства?» Кінь, кажу, дурныя жарцікі. Козыт той мне ці Купалу страшны, як ваўку сабачая звяга. Па ім будзем жыць. Страшней іншае. Хіба не бачыш, куды цэліцца, у што пасылае стралу злыдзень?! Муха зноў непарушны: «А ты не гарачыся. Не бяда, што нападае. Горш, калі тоіцца i шкодзіць спадцішка. Я наўмысна змаўчаў. Няхай усе самі бачаць, хто ён. Хай пераканаюцца: хоць i цяпер забрахаў, але сабакам быў заўсёды! I не трэба крыўдзіцца (варта быць вышэй), падымаць лямант. Лепш змаўчаць, каб не насцярожыць лішне Пецярбург...»

Сямён расхваляваўся: твар яго пабіла чырвань. Відаць, забалела не вельмі здаровае сэрца.

— Нават i тут, на болі, Муха выгаду сабе знайшоў! I ўсім добры ды харошы! — занегадаваў Сямён.— А дзядзька Янка кажа: не бяда, калі нападае злыдзень, бяда, калі зняверваешся, топчаш сваё сам. I напомніў некалішнія свае словы, з артыкула «Думкi з пабыцця на Іматры»: «Дзіўна i несправядліва звініць наша бесперапыннае: «Край наш бедны, зямлі мала!» Мне здаецца, што не край наш бедны, a толькі мы яго абяднілі ды наша мачыха-доля...»[ 23 23 Упершыню — у «Нашай ніве», 1910, № 29-30, а таксама — i ў Зборы твораў, т. 7, с. 174 ]

— А як публіка, чытачы ацанілі адкрыты ліст Юрыя? — запытаў Алесь.

— Па-рознаму. Адны заходзілі ў рэдакцыю i ціснулі Купалу руку ці прысылалі спачувальныя лісты, іншыя прамаўчалі, а той-сёй пры сустрэчы, азіраючыся, казаў: «Я за вас, хлопцы. Толькі вы пра гэта нікому ні кажэце: той паганец можа спрытна падвесці пад палітыку...» Зрэшты, ён, «дабрадзей», цяпер у Мінску. У маці. Зайдзі — пагавары, зірні ў вочы. Не чорцікі, а чорта там убачыш...

— З-за згрызот сумлення пакінуў Вільню ці прыехаў адпачыць?

— Будзе перабірацца ў Пецярбург, ва універсігэт. Ён, бачыце, даўно «перарос» губерню, правінцыю, нас, мужыкоў. Яму трэба прастор! Слава! Дзеля яе ён што хочаш кіне! Куды хочаш паедзе! Ды не хачу больш гаварыць пра мярзотніка. Едзе — няхай з'язджае к чорту. Абыдземся i без яго. Не прападзём. Давай пагаворым пра твой суд. Як думаеш на ім паводзіцца?

— Ды, відаць, трэба трымацца.

— Бог яго ведае, Алесь,— уздыхнуў Сямён,— Можа, мы з табою — дзівакі, дон-кіхоты. Можа, наш мудры Васіль Іванавіч i талковае раіць, калі вучыць не лезці на ражои, a дабівацца свайго ўпотай i спакваля... Сапраўды, ці не брыкаемся мы безнадзейна i марна? Няма ж ні сілы, ні падтрымкі. Зашмат абыякавасці, угодлівасці, хітранькага маўчання, пакоры. I, чорт пабяры, у генах усё гэта...

— Скажу табе шчыра,— прызнаўся Алесь.— Не хочацца ні ісці на суд, ні садзіцца ў турму. Якая тут уцеха? Які набытак? Але я ўжо гэтага не баюся. Перажыў. Мне цяпер баліць мацней іншае. Малады, здаровы, тое-сёе ведаеш, умееш, можаш, а талковага робіш зусім мала...

— Не толькі ты адзін вінаваты за гэта,— перапыніў, але прамовіў ціха, нават тужліва Сямён.— Нехта ўладны наўмысна падстройвае, каб такія, як мы, не жылі па законах сумлення, шмат не рабілі. Яны падбіваюць, каб ты хітрыў, прыліпаў, быў халуём альбо чах, калі намагаешся жыць іначай. Уладныя гэтага свету заўсёды ведалі i ведаюць, як спакушаць, разбураць светлыя розумы i сумленныя душы...

— Я таксама думаў часта пра гэта,— сказаў Алесь,— нават задаваў сабе пытанне: як жыць? Сумленна, са светлымі парывамі — не ўдаецпа, з хітрыкаю, з разлікам — не хочацца, прыкра... Дык дзе выйсце? Няўжо няма здаровай сілы, смеласці? Няўжо іскры не могуць перарасці ў полымя? Няўжо не жывучая наша ідэя? Няўжо нам толькі адно i застаецца — гамонкі, гамонкі, гамонкі? Дык колькі ж ужо мы будзем толькі варушыць мазгамі, малоць языкамі, вяшчаць, заклікаць i... нічога не рабіць?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x