Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У клуб не хацелася ісці. Там накурана, там нясцішны тупат і гоман, не знойдзеш прытулку і ў сваёй кватэры - баковачцы па-за сцэнай. Няхай ужо разыдуцца - тады спаць. І, унурыўшыся ў каўняры, маўчалі абодва. Раптам страпянуліся і ўзняліся з ганка. Што гэта? З-пад лесу, што ля ракі, за заводам, данеслася ціхае і працяглае:

- А-а-й...

Гук, здаецца, узняўся над лесам, узляцеў над ім высока і раптам абарваўся, прыземіўся, і чутна было, як абарваўся ён коратка:

- А-а...

Каведла і Яшка насцеражыліся, сышлі з ганка і пайшлі па дарожцы ад клуба, каб бліжэй пачуць і разабрацца, што да чаго. Але ўсё было ціха, старожкая цемень не прапускала ніводнага гуку.

- Што б магло быць?

- А хто яго ведае.

І вось зноў у тым жа самым напрамку, усё над тым жа лесам, пачуўся кароткі, прыглушаны крык. І ў гэтым крыку можна было разабраць адно толькі слова:

- Лю-ю-дзі!

У слове чуўся заклік і чалавечая безнадзейнасць. І ў асенняй імгле, у халоднай начной цемрадзі гэтае слова ахіналася невядомасцю, жудасным чалавечым адчаем.

Але слова знікла, і мёртвая цішыня навісла над полем. Як ні стараліся ўчуць хоць адзіны гук, хоць адзінае слова - вільготны асенні спакой закрыў павуціннем туману і поле, і завод, і лес, і раку.

Пачыналі ўжо разыходзіцца з клуба. У паветры павіслі жарты, лаянка. Кампанія хлапцоў з гарманістам зацягнула п'яную заліхвацкую песню, і на некалькі хвілін начны спакой быў парушаны звонкімі галасамі, смехам, спужанымі і вясёлымі ўскрыкамі дзяўчат.

Некаторыя разыходзіліся, хістаючыся з боку на бок, стараючыся трымацца бліжэй да парканаў.

- Ну, бывай, Яшка, пайду спаць, глядзі і развіднее хутка. Дык глядзі ж...

Да чаго адносілася гэтае «глядзі ж» - добра не ведалі ні Каведла, ні Яшка - абодвух цягнула да сну.

* * *

- Добра, добра... - вырвалася ў Валі, калі ішла яна, спяшаючыся, з клуба дахаты.

- Што ж, паглядзім...

Было няясным і незразумелым для самое Валі і гэтае «ладна-ладна» і «паглядзім». Што ладна? Што паглядзім? Але адно было ясна, і ў гэтым не было аніякіх сумненняў. Анатоль Іванавіч старанна ўвесь вечар ухіляўся яе блізасці, нібы імкнуўся не заўважыць яе, быць далей, унікаў спаткацца вачмі. У-у... брыда няшчасная. І яшчэ напіўся як. Але ж добрая і сама цаца, за ўвесь вечар не падышла ні разу, хоць бы слова сказала. Дык не. З другімі хлопцамі, з хутарскімі нават у скокі пайшла, скакала, як ашалелая, добра яшчэ, што чаравікі засталіся цэлымі. А Яшка... Забіўся ў куток ды пазірае. Аб чым толькі думае ён? Ат, няхай сабе думае. Няхай сабе думае, што хоча. Няхай думаюць усе, усе. Якая да гэтага справа!

Холад асенняй зямлі праступаў, здаецца, скрозь тонкія падэшвы чаравікаў і прыемна ахалоджваў ступні ног, разгарачаныя ў скоках. Асвяжаюча шархацела лісце, якое ўслала сцежку, і, мокрае, ліпучае, разляталася пад нагамі. Вось не заўважыла калужынку і ступіла ў яе, і гэта абарвала на хвіліну думкі аб Анатолю Іванавічу.

Успомніліся чамусьці Залатыя Ключы. Страшна цяпер, напэўна, там, цемрадзь, і пад цемраддзю вір, аслізлая круча. А вада кружыцца, кружыцца... І нічога цяпер там не заўважыш - цёмна...

І раптам, нібы на адну хвіліну, запахла мятай і чаборам. Такі ап'яняючы чабор, аж галава закружылася... І ні мяты, ні чабору. Толькі млоснасць нейкая авалодала ўсім целам, прыкрая агіднасць прасякнула ва ўсе яго шпарынкі. Нават у роце, здаецца, адчувалася нешта брыдкае, праціўнае... Удыхнуўшы на поўны рот паветра, Валя спынілася ля паркана свайго гародчыка, моцна сцяўшы рукамі вільготныя, слізкія ад дажджу парканіны. Стаяла і ўдыхала прагна паветра, спусціўшы хустку і расхлістаўшы грудзі. Халодны пранозлівы вецер лашчыўся аб гарачыя шчокі, кудлачыў валасы, стараўся скінуць з плеч хустку, якая зрабілася ад туману халоднай і вільготнай.

І стала лепей, спакайней забілася сэрца, перасталі палаць шчокі, і прайшло адчуванне гэтае прыкрае млоснасці. Здаецца, больш цвёрдымі сталі ногі, не трэба было трымацца за мокры паркан. Не кружылася галава. І думкі сталі яснымі-яснымі, як восеньскі ядраны дзень, калі так хочацца жыць, хочацца нечага новага, невядомага, калі ўстае перад чалавекам ва ўсёй прыгажосці, ва ўсёй чаруючай прывабнасці яго непазнаная будучыня. А для будучыні чалавек ніколі не шкадуе прыгожых і сонечных фарбаў. Яркіх і цёплых.

«Добра... Няхай... А мо яно ўсё часам к лепшаму.

Ці чалавек толькі схільны на жарты. Праўда, гэта не жарты, калі... Гэта будзе злачынства. Толькі... Ці ён жа пойдзе на гэта? Ён жа чалавек... Ён жа каханы».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.