Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не паспявалі бабкі следам, бурчаць пачалі:

- Куды гоніце... Дайце душы нябожчыка гэтым светам усмак падыхаць...

Але тут як крыкне Сёмка, як закамандуе бабкам:

- Хавайцеся, бабкі, па баразёнках, нябожчык уваскрос!

Зірнулі тыя на труну, ды куды каторыя кінуліся ў жыта хавацца.

А немцы тым часам спешыліся і, прывязаўшы коней да платоў, кінуліся курэй ды парасят лавіць, шукаць па хатах «млека ды яйкі». Пачуўшы кудахтанне курэй, уехалі ў вуліцу і тыя атрады, якія акружалі сяло, заставы рабілі.

І пачаліся тут несусветная сумятня, гвалт, вэрхал, шалёная страляніна.

Не паспелі немцы і малака паспытаць, як загрымеў з могілак вызвалены з труны «нябожчык». Ваўсю грымеў кулямёт, наводзячы вялікі жах на немцаў сваім нечаканым з'яўленнем. Кінуліся немцы да коней, але партызаны, якія засталіся па гародах, такую страляніну паднялі, што было не да коней. Ды і кулямёт не змаўкаў. І пабеглі немцы хто куды, без коней, а некаторыя і карабіны пакідалі. Як злавіў каторы курыцу, так і бег з ёй, гойсаючы цераз платы, цераз канавы, уцякаючы да лесу. І не да курэй было. Ляцелі вызваленыя птахі, ашалела кудахталі па гародах, кідалі немцы гладышы з малаком, давалі спрытнага драпака.

А ўслед ім імчалі ўжо конныя партызаны... На нямецкіх конях ляцелі. Хто з немцаў уцёк, а многіх у палон забралі, абяззброілі. Сабралі ў кучу, наладзілі допыт.

- Хто? - дапытваўся ў іх Сёмка-матрос. Ён пытаў пра чалавека, які навёў іх, паказаў ім партызанскую стаянку.

Добра не ведалі немцы імя чалавека, але паказалі на блізкі лясок, дзе, паводле іх слоў, хаваўся той чалавек, які прывёў іх і, баючыся паказацца з імі на сяле, застаўся там.

З дзесятак партызан паскакалі к паказанаму месцу. І праз якіх хвілін дваццаць прывялі адтуль чалавека. Гэта быў стараста.

- Ён... - паказалі на яго немцы.

Здрыгануўся той, пабялеў увесь, прыліп да зямлі, не зварухнуўся. Зрабілі вобыск. З-за пазухі выцягнулі вялікі пачак нямецкіх грошай. Памахаў Сёмка гэтым пачкам перад стараставым носам, прагаварыў праз зубы:

- Мала, аднак жа, ты зарабіў на нашай крыві...

І, сцяўшы зубы, коратка загадаў:

- Станавіся пад бярозу.

Была малая размова са здраднікам-кулаком.

Немцаў адпусцілі на волю, выдаўшы ім вядомыя распіскі з партызанскай пячаткай.

Сёмка-матрос падміргнуў дзеду:

- Бачыш, пашкадаваў учора!

Дзед і сам абураўся:

- Каб я ведаў, што чалавек здольны на такую подлую справу, дык я сваімі рукамі задушыў бы яго.

- Ворага не шкадуй ніколі...

Хутка песні і вясёлая музыка паланілі атрад. Ходырам хадзіла сяло, успамінаючы незвычайныя хаўтуры і такога дзіўнага нябожчыка.

Сёмка Міколку хваліў:

- Вось каму дзякуйце за шчаслівыя хаўтуры! Не здагадаўся б ён, магчыма, і прапелі б нам немцы вечную памяць...

Смяяліся хлопцы, жартавалі. Успаміналі дзедавы бомбы. Ладзілі кулямёт, чысцілі карабіны, пахаваныя раней па гародах.

Атрад рушыў у дарогу.

Міколкаў браняпоезд

З далёкай Нямеччыны прыходзілі цьмяныя чуткі аб надыходзячай там рэвалюцыі. Урэшце прыйшлі чуткі, што гэта рэвалюцыя адбылася. Але генералы, відаць, хавалі гэтыя чуткі ад салдат, жорстка каралі іх за малейшыя ўчынкі, расстрэльвалі за адно толькі слова аб волі, аб рэвалюцыі. І ўжо сцягваючы да савецкіх граніц свае сілы, яны не пакідалі старых намераў: як мага спустошыць краіну, зруйнаваць яе, абяссіліць.

Велізарныя запасы хлеба былі звалены на станцыі, чакалі вагонаў. Стаяла некалькі дзесяткаў цягнікоў з хлебам, з жывёлай, з розным іншым дабром, награбленым па гарадах і вёсках. Не хапала паравозаў. А тыя, якія былі, псаваліся рабочымі. Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары.

- Не даць вывозіць хлеб! - пастанавіў падпольны бальшавіцкі камітэт.

Ад рабочых была выбрана спецыяльная дэлегацыя з трох чалавек. У яе ўваходзіў і Міколкаў брат, змазчык Павел. Дэлегацыя наведала нямецкі штаб, перадала патрабаванні рабочых да нямецкай арміі: мірна пакінуць горад і ехаць у Нямеччыну... Рабочыя згодны даць вагоны пад эшалоны. Пад хлеб, пад награбленае дабро рабочыя вагонаў не дадуць. Пад гэтыя цягнікі ніводзін паравоз не выйдзе з дэпо.

Такія былі мірныя патрабаванні ад рабочых.

Сівы падцягнуты генерал моўчкі выслухаў гэтыя патрабаванні. Ён доўга маўчаў, калі дэлегацыя кончыла гаварыць. І цяжка было даведацца па сухім, паголеным твары, аб чым думае гэты генерал, увешаны ордэнамі, звёздамі, рознымі шнуркамі і шнурочкамі. І толькі праз хвіліну важна падняўся ён з крэсла, важна падышоў да дэлегацыі, стаў бокам да старэйшага з дэлегацыі, да старога машыніста Арлова. Працадзіў праз зубы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.