Людміла Рублеўская - Дагератып

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Дагератып» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Электронная кнігарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дагератып: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дагератып»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць... Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

Дагератып — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дагератып», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нейкі час мы працавалі моўчкі, дабраўшыся да антрэсоляў. На драбіны залезла я: прыступкі, калісьці пафарбаваныя ў ярка-чырвоны колер, былі здрадліва таненькія, ледзь не з фанеры, месцамі патрэскаліся, і Гальяша маглі не вытрымаць. Я здымала скрынкі і перадавала біёлагу, уяўляючы, што было б, каб аднойчы ён замест скрынкі падхапіў на рукі мяне.

Па апошнюю рэч давялося лезці ў самы кут антрэсоляў. Гэта была каробка з выцвілага юлёвага кардону з выцісненымі срэбнымі кветачкамі, акуратна перавязаная барвовай стужкай, як торт. Па памеры ў такой каробцы мог захоўвацца дамскі капялюш з вялікімі брыламі, пра які я заўсёды марыла, але так ні разу не наважылася набыць. Знаходка адрознівалася ад іншых рэчаў, як тонкая доўгая цыгарэтка з ментолам ад папяросінаў, якія курыў мой дзед.

Гальяш няўважна дазволіў мне вывучыць экспанат. Я паставіла каробку на канапу і тузанула за аксамітную запыленую стужку.

Зверху ляжалі граматы з профілямі Леніна-Сталіна, выпісаныя на імя выкладчыка педтэхнікума Ігната Сымонавіча Масевіча, далей - загорнуты ў цэлафан стосік пажаўцелых паперак, якія, аднак, не стала разглядаць, бо рука сама пацягнулася да антыкварнага альбома ў скураной вокладцы, з накладнымі металёвымі кветкамі, з выцісненымі вензелямі, якія яшчэ не страцілі пазалоты.

- Падобна, мы знайшлі твой сямейны архіў! - урачыста абвесціла я. Гальяш прысеў ля мяне, бязважка і павольна пагладзіў альбом, нібыта прыручаў звера, і разгарнуў. Вялікі здымак з літарамі ў куце «Фотоателье Ніхель і К о” змусіў мяне захоплена ўздыхнуць. Сапраўдная дама-вамп: тонкі профіль, цёмныя бліскучыя валасы-карэ паказваюцца з-пад капе­люша з кароткімі брыламі, доўгая прыгожая шыя, як у Ганны Ахматавай, рука ў карункавай пальчатцы манерна падносіць да ярка нафарбаваных маленькіх вуснаў цыгарэтку ў тонкім муштуку. Вочы вельмі светлыя і нейкія дзіўныя... Углядаюцца ў невядомую далеч, але быццам чакаюць не прынца пад пунсовымі ветразямі, а атрад гунаў у калматых скурах, якім трэба ўсадзіць па страле ў сэрца.

- Гэта хто? - выдыхнула я. Гальяш дастаў фотаздымак з акуратных паўкруглых пазоў, пераканаўся, што на звароце нічога няма, акрамя надпісу алоўкам: “Багуслава”.

- Магчыма, якаясь прабабка. Не ведаю.

Прагарнуў яшчэ адну старонку. На нас глядзелі людзі даўно прамінулай эпохі. У сурдутах, мундзірах, пышных спадніцах да падлогі і шчыльна зацягнутых гарсетах.

- Ну вось гэта неадменна твой продак! - тыцнула я пальцам у фота чалавека ў дыхтоўным касцюме, пры гальштуку, але з тварам паляўнічага, вандроўніка ці ваяра. Вочы быццам свяціліся на загарэлым твары, і напэўна былі шэрага колеру, як у Гальяша, нос, здаецца, перабіты, валасы, такса­ма светлыя, адкінуты назад, адкрываючы высокі лоб. Подпіс лацінскімі літарамі: “Шымон Каганецкі”.

- Нагадвае артыста з прыгодніцкіх фільмаў пра пошукі скарбаў, - зазначыла я. - Хто гэта?

- Не ўяўляю, - напружана прагаварыў Гальяш. - Такога прозвішча ў сям’і ніколі не чуў.

- Ой, а гэтая мясціна мне знаёмая! - радасна сказала я, паказваючы на фотаздымак маёнтка - двухпавярховы будынак, масіўныя белыя калоны, герб над уваходам, не разабраць, які. - Гэта Энгельсаўка, непадалёк ад майго мястэчка. Мы туды ў грыбы ездзім. У будынку было лясніцтва, а цяпер нічога няма, вокны дошкамі забітыя. Разбураецца паціху. А герба над уваходам не памятаю, знішчаны, відаць, яшчэ да вайны.

- А як даўней тая Энгельсаўка называлася? - запытаўся Гальяш, якога, як я спадзявалася, усё больш чаплялі таямніцы мінулага. Да свайго сораму, я не магла дакладна ўспомніць. Нешта такое інфернальнае, замененае на ідэалагічна правільную назву, як Прапойск - на Слаўгарад.

Яшчэ ў альбоме былі пранумараваныя здымкі нейкіх этнаграфічных рэдкасцяў: каляднай маскі, каменнага стода, драўлянага слупа з грубай разьбой.

Наступным скарбам у юлёвай каробцы аказалася загорнутая ў белую сурвэтку, пажаўцелую на згінах, срэбная пласцінка. Калі мы пачалі круціць яе ў руках туды-сюды, разгледзелі на паверхні выяву мужчыны. Малады, са шляхецкімі вусамі, у канфедэратцы. Дагератып, тэхналогія першых фотаздымкаў! Відаць выяву кепска, затое захоўваецца лепш, чым папера. Але ні подпісу, ні лічбаў.

- У цябе дакладна арыстакратычныя карані, Гальяш! - з хваляваннем зазначыла я. Біёлаг паціснуў плячыма і зірнуў на мяне амаль вінавата.

- Нічога не магу патлумачыць. Бабуля памерла, дзед памёр, маці наўрад што ведае, яе радавод ніколі не цікавіў. Дзеда ненавідзела, з бабуляй сварылася - як жа, дачка-камсамолка збегла да імперыялістаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дагератып»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дагератып» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Дагератып»

Обсуждение, отзывы о книге «Дагератып» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x