Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Назаўтра мне захацелася паблукаць крыху па ваколіцах райцэнтра. На шчасце, надвор'е стаяла цудоўнае. Была сярэдзіна лета, сонца пякло неймаверна старанна, і я, адышоўшы кіламетры два ад горада, прылёг пад лазовым кустом пры дарозе, каб адпачыць трошкі ў цяньку. I тут мяне нехта паклікаў — ласкава гэтак, як гуляюцца з дзіцем:

— Янусь, Янусік, го-го-го! Сто Янусік хоца? Естацкі...— і мне ў рот упіхнулася цыцка.

Я расплюшчыў вочы. Твар мой быў павернуты так, што я не мог бачыць, што робіцца наўкола, дзе я знаходжуся. Бачыў я толькі твар незнаёмай жанчыны, што схіліўся нада мною, і цмокаў, цмокаў — піў малако з яе грудзей.

Напіўшыся, я злаўчыўся і выпхнуў цыцку з рота. Жанчына затуліла яе апраткай і пачала гушкаць мяне на руках, прыпяваючы: «А-а-а-а-а, а-а-а-а-а...» Мільгалі голыя драўляныя сцены, з якіх тырчэў руды мох, задымленая столь са старых негабляваных дошак, павуцінне па кутах, кавалкі шэрай тканіны... Я падумаў, што ўсё маё мінулае жыццё было якраз падрыхтоўкай да жыцця гэтага, і заснуў на руках у маці, заснуў, каб забыцца пра ўсё і прачнуцца зноў Янусікам, унукам Януся...

* * *

Сонца абышло куст і свяціла мне проста ў вочы. Я падняў руку — цень ад яе закалыхаўся на траве. «Я тут,— зразумеў я,— пакуль сплю там... Але што мне цяпер рабіць? Я ж таксама хачу жыць!.. Хто зойме маё месца тут, у гэтым жыцці, калі я зноў прачнуся там? У мяне ж ёсць абавязкі перад людзьмі тут, ёсць родныя і блізкія, якім я патрэбны, якія чакаюць мяне з камандзіроўкі... Ну добра, пакуль Янусік маленькі, можна падманваць яго і сябе, але што будзе далей?..» I я паспяшаўся ў райвыканкам, да свайго крэсла, з надзеяй, што змагу там хоць нешта высветліць...

* * *

Я прачнуўся ў той самай хаце, пад той самай задымленай лучынаю столлю і заплакаў. Дзіўна было чуць мне гэты пісклявы галасок, дзіўна было адчуваць непаслухмяныя пакуль, кволыя ручкі і ножкі... Адно было знаёмым: жаданне есці. Я павярнуў галаву і ўбачыў, што да мяне падыходзіць маладая жанчына (лепш сказаць проста: дзяўчына). Маці — зразумеў я. Яна была невысокая, танклявая, на плячы ляжала тоўстая русая каса. Заклапочаны твар здаваўся не па гадах сур'ёзным, але разам — прыгожым. «У такую можна закахацца...» — падумаў я, зручна ўладкоўваючыся ў маці на руках і ловячы губамі знаёмыя грудзі.

* * *

Я моцна спяшаўся, але не паспеў: райвыканкам ужо зачыняўся. Цяжка дыхаючы, увесь узмакрэлы, часам ледзь не страчваючы прытомнасць ад бяссілля, бо даўно так доўга і шпарка не бегаў, я выскачыў на пляц пра-вадыра і ад помніка правадыру ўбачыў, як выходзіць з будынка дзядок, пра якога я ўжо згадваў, і за ім вартаўнік зачыняе знутры дзверы. Я спыніўся, адышоў пад дрэва. Прысеў на лаўку. Трохі аддыхаўся, і калі падышоў да мяне дзядок, я спытаў у яго гучна, як мог:

— Не скажаце, як дайсці да гатэля?

Дзядок павярнуўся да мяне, і вельмі знаёмым-запомненым, неаднойчы бачаным падаўся мне ягоны твар...

* * *

Ніколі не думаў, што немаўлятам сняцца сны. Прытым сны зусім дарослых людзей. Вось і я, папіўшы малачка, зноў супакоіўся і заснуў. I прысніўся мне горад. Не так каб вялікі, але з усімі адзнакамі горада: з пляцам і помнікам на ім, з прыгожым трохпавярховым будынкам, на якім развіваецца выцвілы, амаль. белы, сцяг. Вечар, на пляцы нікога няма. Толькі на а'дной з лавак сяджу я і размаўляю з нейкім дзядулем.

- Ветэран я, унучак,— кажа дзед,— усіх войнаў. З японцам, праўда, не паваяваў: малым быў яшчэ, а ў германскай — крыжом георгіеўскім узнагародзілі, а ў грамадзянскай я і з белымі быў, і ў партызанах, і з чырвонымі потым Урангеля біў... А калі немцы зноў прыйшлі — ого! — підзісят гадоў было мне, камандзерам атраду стаў. Тут, недалёка, у лесе ваявалі. Усе мяне ведаюць. I паважаюць. Заўтра будзе мне сто гадоў. Ага. А што табе трэба?

- Як да гатэля прайсці?

- Гавары грамчэй, а то я ня чую. У апош-нюю вайну мяне кантузіла. Як цяпер памятаю: сядзім мы ў засадзе пры дарозе, немцаў цікуем, а тут, адкуль ні вазьміся, «рама» іхняя. Убачыла нас і бомбу кінула. Блізка ўпала. Цэлы тыдзень потым у мяне з вушэй кроў цякла. А што ты хацеў?

Нас было двое: адзін сніў, другі размаўляў. I тое, чаго не бачыў адзін, адчуваў другі. I ведаў ужо маленькі Янусь, што дзядок зусім не той, кім прыкідваецца, і не глухі ён, і не стары, і цікуе за мною даўно...

* * *

Дзядок быў глухі, гаманіў бесперапынна, распавядаў пра свае ветэранскія заслугі і льготы, быццам час адцягваў. Я разумеў, што не дакрычацца мне да яго, а быць проста ўдзячным слухачом не хацелася, дый часу не было: трэба дзейнічаць. Аднак нешта не адпускала мяне, прымушала пабыць з дзядком. «Пасяджу трохі яшчэ, а потым пайду на аўтавакзал і з'еду адсюль на апошнім аўтобусе і ніколі больш сюды не вярнуся»,— падумаў я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x