Па самой сваёй прыродзе мастацтва — паядынак з чалавекам за чалавека, і толькі тады, калі яно ўхіляецца ад гэтай ролі, яно мае патрэбу ў дэкларацыях і абвяшчэннях, куды яно і якое яно.
Мастак — кажучы фігуральна, заўсёды большы раяліст, чым кароль, і большы каталік, чым папа ріьшяскі
*
У спадчыны дзве ўстойлівыя ардынаты: яна пастаянна мінулая і пастаянна сучасная. Сваёю існасцю яна знаходзіцца ў гісторыі, але сваёю істотнасцю — у чалавечых душах.
Ёсць глыбокая заканамернасць у тым, што ад нябогі адбіраецца апошняе, а заможнаму даецца звыш таго, што ён мае. Спадчынай валодае той, хто мае моц засвоіць яе, той жа, хто гэтай моцы не мае, у лепшым выпадку з'яў-ляецца яе захавальнікам.
Каштоўнасць спадчыны не ў суме экспанатаў, а ў здольнасці гэтых экспанатаў адгукацца, у рэху, якое прамаўляе да сучаснікаў іхнімі ж галасамі; калі гасне рэха — гасне спадчына.
*
Не, творчасць не гульня, гэта — такі «сур'ёз», у параў-нанні з якім само надзённае жыццё ўяўляецца гульнёю.
Гульня мае ў сабе і фактар самагульні, гульні ў «паддаўкі», і калі творца згаджаецца атаясаміцца з ёю, ён непазбежна становіцца адным з многіх, абавязуецца дзейнічаць паводле пэўных правіл, якія вылучаюць гульню з астатняга свету і з'яўляюцца на яе тэрыторыі універсальнымі.
Але ў аснове творчасці свой універсум — ісціна, для якога свая тэрыторыя — увесь свет і нават пазасвет. Таму, імкнучыся да ўсё большай ісціннасці, творчасць бесперапынна парушае і пераадольвае правілы, якія ўсталёўвае гульня.
*
Поспех — не той арыенцір, які дазваляў бы мастаку «расці да неба».
Творчасць «на поспех» спрашчае і аберыруе саму творчасць, падпарадкоўвае яе крытэрыям і густам, якія пануюць у дадзеным часе і ў дадзеным асяродку, і, дамагаючыся ўзаконьвання і ўвекавечання, робіць яе залежнай ад той інстанцыі, якая сама не валодае статусам вечнасці і законнасці,— ад хвілечасовасці.
*
У нацыянальным спеюць зярняты космасу, і дзякуючы гэтым зярнятам яно адкрываецца і прамаўляе свету — становіцца інтэрнацыянальным.
Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае суадносяцца між сабой як з'ява і праява; бессэнсоўна іх супрацьпастаўляць і замыкаць адно на адным — яны не дзве розныя дадзенасці, а адзіны працэс, у якім нацыянальнае рэалізуе сваю ўнутраную перспектыву — касмічнае.
Нацыянальнае — кансерватыўнае, але гэта кансерва-тыўнасць глебы і мацярынскага лона, тая кансерватыў-насць, якая захоўвае і зберагае будучыню. I той, хто, намерваючыся як мага хутчэй наблізіць будучыню, бурыць нацыянальнае, бурыць гэтым самым і будучыню.
Чым больш у нацыянальным касмічнага, тым больш у ім менавіта нацыянальнага. I такім чынам — інтэрнацыянальнага.
*
Форма — аптымальная дыстанцыя, якая ўсталёўваецца паміж творам і аўтарам і якая дазваляе гэтаму твору быць змястоўным. Калі мы спрабуем пасунуць яго «бліжэй», ён размываецца, «далей» — ён чужэе, выпадае з поля нашага зроку, бо форма твора — гэта не форма таго, што ёсць, а форма нашага спасціжэння таго, што ёсць.
*
Любіць, а за што? — у адказ на даўні заклік задаецца «разумнае» пытанне.
Але ўвесьпарадоксутым, што любоўза нешта — гэта ўжо не зусім і любоў.
*
Кірунак і асаблівасць паэзіі: выказаць словамі тое, што проста так, па за паэзіяй, выказаць немагчыма,— невыказнае.
Паэзія пачынаецца з немагчымасці казаць.
Там, дзе змаўкае і адчувае сваё паражэнне асоба, адраджаецца паэт.
*
У «падмурку» самых складаных мастацтвазнаўчых канцэпцый ляжыць звычайнае інтуітыўнае адчуванне: падабаецца — не падабаецца.
Гнуткая фраза, звонкая рыфма, багатая метафара — магчыма, яшчэ ўчора гэтыя азначэнні гучалі б ухвалай, але сёння яны амаль што вінаваўчыя доказы, якія сведчаць пра пэўную падмену, пра тое, што «ўладу» ў вершы захапілі атрыбуты паэзіі.
Доўгі час, ад якога мы і цяпер усё яшчэ ніяк не можам ацерушыцца, нахабныя атрыбуты паэзіі і гучнагалосыя абвяшчэнні ўважаліся (альбо прымушалі сябе ўважаць) за самую паэзію, а майстры фразеалогіі — за майстроў паэзіі.
I, можа, нішто не прычыніла паэзіі гэткай шкоды, якспрактыкаваная кан'юнктура, як самамэтная фразеало-гія, калі за верш выдаваўся сам спосаб вершавання, а ўменне пра ўсё пагаварыць у рыфму і ў метафару — за ўзор грамадзянскай актыўнасці.
Шчырае няўменне ў паэзіі больш паэзія, чым прафесійная імітацыя.
*
Тое, чым так багаты чалавек і само жыццё,— недасканаласць — неабходная і незаменная ўмова эвалюцыі. Гэта яна атрымлівае перамогі, гэта яна прымушае чалавека рухацца наперад. I самая вялікая затрымка на шляху эвалюцыі — палічыць сябе дасканалым, выключыцца з працэсу.
Читать дальше