Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: — Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: — Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: — Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І што б там ні казалі іншыя, але нашая прага незалежнай краіны паходзіць не з любові да свабоды, самастойнасці ці чаго там яшчэ, а з патрэбы беспрытульнага сэрца, што прагне, як уласным домам, атуліцца Беларуссю ад скразнякоў бязмежжа.

Ганьба

— Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць, — не аднойчы казаў мне бацька. Слушна казаў, толькі хто ў наш век слухае старых? Але калі шыхты АМАПа насунуцца на людзей, якія выйшлі на плошчу абараняць Бацькаўшчыну, і ўжо няма куды ім падзецца, я адразу згадваю бацькаву параду. Ды позна. Бачна, што зараз адлупцуюць як мае быць. Зразумела, не толькі мне аднаму бачна. І таму мы ўсе (беларусы, расейцы, габраі, палякі) напрамілы Бог пачынаем лямантаваць: «Ганьба, ганьба...».

Паразумецца чалавеку з чалавекам можна на якой заўгодна мове, а вось супрацьстаяць гвалту магчыма адно на мове таго краю, у якім цябе гвалтуюць. І таму цалкам натуральна, што ў супраціве размаіты натоўп галосіць па-беларуску. Але хто б мне сказаў, чаму ён енчыць менавіта «Ганьба»? Ці мала ў нашай мове цяжкіх словаў, якімі добра кідацца замест камянёў?

Можа, таму гэтае слова першым патрапляе пад руку, што мы яго заўсёды маем «за пазухай»?.. Ганьба за знявечаную долю і пабраны край цяжкім каменем ляжыць на сэрцы кожнага, хто адважыўся на супраціў. І нам няма патрэбы нагінацца і шукаць камяні пад нагамі, мы іх проста бярэм з крушні свайго сэрца і шпурляем у шыхты, што перагарадзілі нам шлях ад сораму ў сабе да гонару за сябе...

Дарэчы, неяк мой бацька сказаў:

— Сорам яшчэ нікому вочы не выеў, а з вялікага гонару ўжо не адзін рызыкант на шыбеніцы язык высалапіў.

Так то яно так, мой абачлівы і мудры бацька, але колькі можна трываць гэты цяжар на сэрцы, імя якому — «Ганьба»?!

Прыпынак

На прыпынку ля жытла ці працы гарадскі чалавек бывае часцей, чым дзе-кольвек яшчэ, акрамя жытла ці працы. З гэтага бліжэйшы прыпынак абжываецца як свой уласны і неўпрыкмет становіцца своеасаблівай прыватнай тэрыторыяй. І хаця на прыпынку зазвычай шмат людзей, аднак кожны з іх тут застаецца сам-насам, быццам на бязлюднай выспе.

Між іншым, нідзе яшчэ, акрамя як на прыпынку, урбанізаваны чалавек не бачыць штодня незашклёнае неба, дыхае хай і засмуроджаным, але не працэджаным форткамі паветрам, цешыць вока зяленівам травы, а слых — шапаценнем лістоты. Толькі тут, на прыпынку, ён хоць на момант далучаецца да адкрытай прасторы сусвету, ад якога ва ўсе астатнія часы яго адсланяюць тунэлі і катухі тэхнакратычнай цывілізацыі.

Але ў сярэдзіне дзевяностых прыпынак займеў яшчэ адну, на гэты раз цалкам адмоўную ролю... Не ведаю, як у іншых гарадах Беларусі, але ў Мінску шмат каго з актыўных удзельнікаў апазіцыйных мітынгаў і шэсцяў так званыя «людзі ў цывільным» хапалі якраз на прыпынках альбо паблізу іх. Можа, гэтак адбывалася менавіта таму, што нідзе чалавек надалей не адасоблены ад людзей, нідзе ён настолькі не адзінотны, як на прыпынку?

Неяк пасля «гарачай вясны» дзевяноста шостага года я міжволі прыслухаўся да размовы двух хлопцаў, бо яны сумоўнічалі па-беларуску.

— Дык, кажаш, на якім прыпынку цябе хапанулі? — запытаўся адзін.

— На Чырвонаармейскім, — адказаў другі і ў сваю чаргу пацікавіўся:

— А цябе?

— Аж на Варвашэні.

Дарэчы, гэтая размова адбывалася таксама на прыпынку каля станцыі метро «Усход», і я, пакуль падыходзіў тралейбус, паспеў падумаць: «Для многіх людзей майго пакалення той ці іншы прыпынак назаўжды застаўся ў памяці як месца першай сустрэчы з каханай дзяўчынай, а гэтыя хлопцы ўжо ніколі не забудуць ні прыпынак Чырвонаармейскі, ні — Варвашэні, бо тут іх, відаць упершыню, зняволілі за любоў да Бацькаўшчыны».

Алергія

Некалі ў мяне быў сябар, карачаевец Махці. Сталін выселіў яго народ у Казахстан, дзе Махці нарадзіўся і асталеў сярод стэпавых прастораў. Калі карачаеўцам было дазволена вярнуцца на радзіму, хлопец не змог там застацца з суайчыннікамі, бо сярод гораў і далінаў пакутаваў на алергію.

— У мяне алергія на Бацькаўшчыну, — неяк з сорамам прызнаўся Махці.

Я кожны раз згадваю свайго даўняга сябра, калі бачу, як блага робіцца якому чалавеку ад пачутага беларускага слова, ад пабачанага бел-чырвона-белага сцяга ці герба «Пагоня». Я гляджу, як ён смыкае вуснамі, шчэрыць зубы, курчыцца целам, і з жалем думаю: гэты чалавек хворы. У яго алергія на Бацькаўшчыну, як у Махці. Бо хаця гэты чалавек, пэўна, і не пакідаў роднага котлішча, але некалі яго народ прымусова «выселілі«» ў Расійскую імперыю, дзе ён нарадзіўся і вырас. А калі яму было дазволена «вярнуцца» на гістарычную радзіму, дык тут ён адчуў сябе блага. Без дай прычыны яго пачало няможыць, курчыць, ліхаманіць, і аднойчы ён зразумеў, што гэтая немач ад сустрэчы з Бацькаўшчынай — і знелюбіў усё роднае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дыялогі з Богам»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x