Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: — Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: — Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: — Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але якой бы смерць ні была, галоўнае ў гэтай падзеі — не яна сама, а праводзіны нябожчыка на той свет. Вядома, кожны з нас наастачу варты ўшанавання, толькі сапраўдная сутнасць урачыстага абраду зусім не ў гэтым. Бачыце, хаця чалавек жыве дзеля людзей, аднак памірае выключна для самога сябе. Таму калі б мы не хавалі яго ўсім светам, дык ніхто напэўна і не ведаў бы: ці то чалавек ужо сышоў назаўсёды, ці яшчэ недзе жывым хаваецца, прыкладам, ад уладаў ці аліментаў?

Інакш кажучы, рытуал пахавання існуе не столькі дзеля нябожчыка, колькі для тых, што пакуль застаюцца жыць, — каб яны не блыталі, каго на якім свеце шукаць. Апошняе тут самае істотнае. А самае адметнае тое, што паколькі нябожчык звычайна яшчэ жывым рыхтуе ўласныя хаўтуры, і рыхтуе для жывых, дык сама смерць апынаецца недзе спадысподу. А наяве і нябожчыка, і нас турбуе зусім іншае: як ён будзе выглядаць з твару, які гарнітур апране, колькі народу збярэцца, хто якія словы прамовіць, — але найперш каб страваў і гарэлкі на памінальным фуршэце ўсім хапіла.

— Колькі народу было, а які стол! — пачуеш назаўтра ад знаёмца і толькі пазней зразумееш, што гамонка не пра бенефіс актора ці аўтарскую вечарыну, а пра хаўтуры па чалавеку.

Аднак не трэба думаць, быццам наш кандыдат у нябожчыкі дбае адно пра жывых і зусім забыўся на сябе, гэта значыць на ўласную смерць. Падрыхтаваўшы новы гарнітур, месца на могілках, грошы на хаўтуры, помнік і труну (як труна яшчэ не сохне на гарышчы), ён пачынае думаць пра той момант, калі расчуленыя госці разыдуцца па хатах і назаўжды пакінуць яго сам-насам.

Дзе такое можа быць — назаўжды? І што ён там, на небе, будзе рабіць столькі часу? І куды да ветру хадзіць, калі пад табой людзі?.. Гэткія і безліч іншых пытанняў пачынаюць вярэдзіць самотніка, а каб хто адказаў — дык ніхто, бо што жонка, што поп абазнаныя ў тым свеце не болей за яго самога.

Праўда, Бог усё ведае, толькі дзе яго знайсці? Але іншага нікога няма, і на самым прыканцы жыцця наш чалавек пачынае выглядаць Бога — спачатку ў самім сабе, пасля на цвінтары сярод жабракоў, а затым і ў царкву зазірне...

Беларусу зусім не патрэбны Бог дзеля жыцця — тут ён і сам управіцца. Бог яму патрэбны дзеля смерці, гэта значыць, на той выпадак, калі чалавек раптам некуды знікае з уласнай самасці. Між іншым, беларуса ў смерці не так тая смерць палохае, як вось гэтая страта самога сябе. Ён жа спрадвеку ведае, што калі сам сабе не дапаможаш, дык і ніхто табе не дапаможа. А як гэта зрабіць, калі цябе самога якраз і няма?

Аніяк!

Таму надалей нічога іншага і не застаецца, акрамя як на Бога спадзявацца. У рэшце рэшт Бог і з’явіўся на свет, каб ратаваць чалавека ад смерці. Дык хай ратуе, калі абяцаўся.

Займеўшы такую выснову, беларус ідзе да споведзі, а пасля аднойчы памірае, пэўны веры, што хаця смерць здольная абрабаваць чалавека на жыццё, але ніколі не адужае Бога, каб адабраць у Яго чалавека.

Ясная рэч, Бог не зломак, сваё абы-каму не аддасць. І ў гэтым сэнсе паміраць можна спакойна. Толькі хто б мне сказаў, на якую трасцу мы патрэбныя Богу?

І я зноў згадваю могілкі насупраць бацькоўскай хаты. Пэўна, мне не трэба было гойсаць па напластаваннях праху, скакаць праз пахіленыя крыжы, частавацца суніцамі з магільных капцоў, абдымацца з дзяўчынай на заімшэлых плітах... Бадай мне ўвогуле не трэба было перабягаць праз дарогу, і тады я разам з іншымі суцяшаў бы сябе, што не знікну дазвання ў невараці, а з Божае ласкі перабяруся да Яго за пазуху. Але я залішне доўга бавіўся на старых могілках, каб не помніць, ува што згортваецца чалавек, чым і дзе ён вершыцца.

І калі нехта, збіраючыся ў апошні шлях, запытае мяне пра быццё і нябыт, дык я маю для яго прынамсі пачатак адказу: быццё падобнае да старых могілак за каменным мурам, дзе жывыя мілуюцца на магільных плітах, з якіх шурпаты час паздзіраў усе літары... А вось працяг адказу кожны мусіць выбіраць сам, бо толькі ад гэтага выбару залежыць, куды ён патрапіць наастачу: у могілкавае скляпенне ці ў катакомбы нябёсаў, дзе Бог у марудзе вечнасці спеліць блакітныя надзеі.

Эсэ пра эсэ

Калі цябе хвалюе жанчына — ты пішаш верш.

Калі цябе трывожыць чалавек — ты пішаш раман.

Калі цябе вярэдзіць быццё — ты пішаш філасофскае эсэ.

А так бывае кожны раз, як толькі нешта ўжо незваротна скончылася: сяброўства, каханне, надзея... А наноў яшчэ нічога не распачалося.

Эсэ — гэта востраў, куды можна патрапіць адно пасля караблекрушэння. Вось чаму эсэ заўсёды пачынаецца з вусцішнай адзіноты. Ты стаіш на пустэльным беразе і пакрысе ўсведамляеш: каб не знікнуць дазвання разам з тым, што цябе цешыла і бавіла раней, трэба самому ўсё вынайсці і стварыць наноў — і сябрука Пятніцу, і гліняны збан.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дыялогі з Богам»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x