Сапраўды, калi я ў Амстэрдаме — сталiцы дыяментаў, калi столькi ведаю пра камянi, калi... Толькi, я цябе папярэджваю, не гавары пра гэта маёй маме. Прыйдзе час, i я сам усё раскажу.
«Я хацеў бы набыць два дыяменты на тры тысячы гульдэнаў!» — сказаў я гандляру з марскiмi вочкамi. Ён узрадаваўся. А вось Андранiк папярхнуўся гарбатаю. «Ты што, сапраўды будзеш купляць дыяменты на тры тысячы?» — «А чаму б i не? Я ж у Амстэрдаме, у сталiцы каштоўных камянёў». Вядома, можаш не паверыць, што так проста вырашаецца набыццё дыяментаў. Можаш засумнявацца. Тады спытай у майго брата, якi адразу прыняў прапанову, без усялякiх ваганняў. Сапраўды, нашто тут вагацца, калi на белым аркушы паклалi два ясныя дыяменты. Застаецца толькi дастаць грошы. Але ў Нiдэрландах прынята патаргавацца. «Таргуйцеся!» — засiпеў армянiн i так выразна вырачыўся, што ў мяне мову адняло. Ну як я буду таргавацца? А галандзец нахвальваў камянi. Яны i чыстыя, яны i iскрыстыя i каштуюць зусiм танна, усяго толькi тры тысячы i восемсот гульдэнаў, i залатыя пярсцёнкi дадаюцца бясплатна. Ёсць, ёсць у Амстэрдаме крама, дзе золата даюць бясплатна! Нездарма Галандыя з сваiм багаццем была ў еўрапейцаў правобразам раю зямнога. Золата бясплатна! Не можа быць? Можа! «I яшчэ, калi вы вернецеся ў музей дыяментаў, дык заўсёды можаце вярнуць камень цi здаць, даплацiўшы, атрымаць лепшы, бо ўкладанне грошай у дыяменты ёсць адна з найлепшых формаў iнвеставання».
— Я, вядома, не супраць такiх iнвестыцый, нават за, але ў мяне толькi тры тысячы i нi цэнта болей. А яшчэ я хацеў бы, каб дыяменты замацавалi не ў жаночыя пярсцёнкi, а ў гузiкi, якiя можна прышыць на ўрачыстую кашулю.
Амстэрдамец саступiў восемсот гульдэнаў i замовiў залатую аправу ў выглядзе круглых гузiкаў. Беларус не саступiў бы столькi, бо яшчэ не ведае, як будаваць гандлёвыя пасткi, а галандзец ведае. Ён не проста прадаў дыяменты, а прадаў iх на экспарт, а таму i дзешавей, бо падаткi меншыя.
Праўда, давялося пасылаць з гатэля ксеракопii бiлетаў Амстэрдам—Мiнск i плацiць за паслугу два гульдэны, ну ды Бог з iмi, бо гузiкi з дыяментамi ляжалi ў нашых кiшэнях. І можна было лiчыць, што ўсе справы зробленыя, бо грошы сплылi. А няма грошай, i праблемаў няма. Ідзеш сабе па вулiцы Молен, i ўсё табе — нiшто. І хай розныя мурыны прапаноўваюць какаiн i крычаць: «iтальяно кока!» А пачуўшы «ноў», кiнуць услед «албано». Яны, наiўныя, думаюць, што абразiлi, абазваўшы албанцам. Цi не дзiўна, негр зневажае славянiна, называючы албанцам. Ды хоць жыдам цi латышом называй, не пакрыўджуся. Я — беларус i маю трывалы iмунiтэт да нацыянальных зняваг. І калi заклiкальнiк на ганку стрыптыз-тэатра закрычаў: «Рускi! Горпочофф! Епля! Пэрэстроiка!», — я засмяяўся i падумаў: праз тыдзень-другi гэты сыты заклiкальнiк пачне крычаць да беларусаў: «Рускi! Ельцын! Чэчня! Бiг банан! Захоцi-i!»
У Амстэрдаме з мяне вельмi хутка выцеклi нацыяналiстычныя, панславянскiя i расiсцкiя настроi. Не скажу, што ў Мiнску я зацяты расiст. Зусiм не. Але, каб не быць расiстам, трэба хоць бы зрэдчас сутыкацца з прадстаўнiкамi iншых рас. А то раз на год праедзеш з неграм у трамваi, вось i ўсе мiжрасавыя дачыненнi. А ў Амстэрдаме зусiм не так, бо на кожным другiм кроку, у кожнай другой вiтрыне пабачыш iншую ад сябе расу.
У сталiцы Нiдэрландаў ёсць цэлы раён, дзе ў шкляных вiтрынах выстаўляюцца жанчыны. Яны сядзяць на танканогiх крэслах, яны стаяць на высокiх абцасах, яны прытанцоўваюць i аблiзваюць языком паўадкрытыя вусны, яны падмiргваюць i заклiкаюць займацца просценькiм задавальненнем. Вiтрыны асвятляюцца чырвонымi i фiялетавымi лямпамi. Таму раён называецца «Квартал чырвоных лiхтароў». Таму белая бялiзна там выглядае як смарагдавая. Таму на целе не вiдаць нi сiнякоў, нi драпiнаў, нi кровападцёкаў. Усё нерэальнае, як у тэатры, як на тэлеэкране, як у пекле. І можна гадзiнамi хадзiць па вузкiх вулках паўз каналы i разглядаць жанчын. І кожны наступны лiхтар будзе здавацца прывабнейшым. А калi наважышся спынiцца на якой з жанчын, дык не паспееш i вокам мiргнуць, як цябе апярэдзiць якi-небудзь спрытны мурын. Але ён не выклiча хвалi расiсцкiх перажыванняў, бо кожная трэцяя прастытутка ў амстэрдамскiх вiтрынах належыць да жоўтай расы, а кожная другая — да чорнай. Таму ты пойдзеш далей i панясеш сваё гарачае, па-юнацку моцнае хваляванне ад вiтрыны да вiтрыны, ажно пакуль не спахопiшся i не зiрнеш на гадзiннiк i не ўбачыш, што распачалiся новыя суткi i варта спыняцца на любой жанчыне або вяртацца ў гатэль «Краснапольскi». А каб здзiўляць показкамi сяброў, ты выбераш мажную, на сем пудоў, негрыцянку. Яна пагодзiцца маркiтавацца за дваццаць пяць гульдэнаў i завядзе цябе ў маленечкi пакойчык з ложкам, за якiм на ўсю сцяну будзе глыбока цямнець люстэрка. Цябе здзiвяць жалезныя скрынi з навяснымi замкамi, там, пэўна ж, пахаваныя каштоўныя рэчы цемнакрылых начных матылёў. Ты аддасi ружовую грашовую паперку i скiнеш нагавiцы з майткамi. Ты не будзеш гаварыць. Нашто? Ты падыдзеш да рукамыйнiка, паслухаўшыся запрашальнага жэста мажной негрыцянкi. Яна памые твой прыўзняты чэлес цёплай вадой, абатрэ яго папяровай сурвэткаю i нацягне кандом. На iмгненне ты адчуеш халодны водар адэкалону, табе здасца, што навокал цырульня, у якой перагарэла верхняе святло. Такая будзе будзённасць, што нават не здзiвяць паводзiны цёплай мурынкi, якая ляжа на спiну, распахне сцёгны, але не скiне стракатыя пантофлi. Вядома, у Амстэрдаме чыстыя вулiцы, таму можна класцiся ў ложак, не скiдаючы пантофляў. Паразважаўшы, я, праўда, не стаў абувацца i лёг на мурынку без чаравiкаў. У цёмным люстэрку адбiвалiся праадэкалонены пакой, шырокi ложак, засланы цёмнай посцiлкаю, шурпатая падушка, гарачая жанчына i цямрэча, у якой я, светлы i чысты, торгаўся, рухаўся, варушыўся, знiшчаючы расавую цнатлiвасць. Раней нiколi не даводзiлася маркiтавацца з негрыцянкамi. І калi па вяртаннi ў Мiнск адна ружовашчокая бландзiначка сказала мне, што ў негрыцянак благiя фiгуры: шырокiя плечы i вузкiя сцёгны з маленькiмi сухаватымi клубамi, дык я шчыра прызнаўся, што i такая фiгура прыдатная для сексу наогул i мiнету ў прыватнасцi. Бландзiначка сказала: «Фу-у-у... І ўсё адно я не люблю негрыцянак». А я паспачуваў ёй, бо яна не знiшчыла ў сабе расiзм, ясная справа — не было магчымасцi пераштурхнуцца з мурынам. А я вось выцiснуў у мурынскую, чарнаскурую похву порцыю светлага славянскага насення, i супакоiўся.
Читать дальше