Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль я апранаўся, прастытутка зусiм бессаромна набрала ў мiсу вады, падмылася, а потым гучна i дзынкна памачылася. Калi яна апаласквала ў чарупiне мiсу, у цемры ярка свяцiлася яе ўсмешка, поўная вялiкiх зубоў.

Дарэчы, я заўважыў, калi выходзiш ад пра­стытуткi, дык вельмi рэзка паляпшаецца настрой. Выйшаў, забыў былое, уздыхнуў на поўныя грудзi нiдэрландскага паветра, закiнуў галаву, зiрнуў у чорнае неба, i настрой паляпшаецца ў сто адзiнаццаць i адну дзесятую раза, i хочацца заспяваць песню: «Гары яно гарам, такое каханне!» Але крычаць я не стаў. У Амстэрдаме вар’ятаў i так хапае. Я цiха пайшоў на начоўку ў свой «Краснапольскi».

Не паспеў я зайсцi ў нумар i запарыць кубачак гарбаты, як начную цiшу падзёрла на шматкi аўтаматная чарга стрэлаў. Я адчынiў акно i высу­нуўся. Усё ж Амстэрдам, а не Тбiлiсi цi Грозны, i можна высоўвацца з акна, пачуўшы аўтаматны трэск. «Можа, нейкi рабаўнiк зноў забраў у па­лiцыянткi зброю, i помслiвыя калегi ўганяюць у рабаўнiкова цела смертаносны свiнец?» I тут у чарноцце ўварвалася iмклiвая знiчка петарды, якая заскакала па пляцы, зазiхцела, растрасаючы блiскавiчныя пырскi, закруцiлася i сыпнула ў неба аўтаматную чаргу. «Ясна, негры балдзеюць!» Чаму падумалася на мурынаў, не ведаю. Але падумалася, i я злавiў сябе на такой думцы якраз тады, калi з-за фаласападобнага манумента выскачыў лысы вар’ят i, трасучы над галавою кулакамi, паскакаў у завулак. Вось быў i доказ: вар’ятаў i крыкуноў у краiнах БеНiЛюкс хапае без мяне. І добра, бо менавiта вар’яты складаюць адметнасць краiн.

Ну хiба можна ў Мiнску ўбачыць чалавека ў вы­сознай цялесна-ружовай шапцы, пашытай у форме чэлеса? А ў Амстэрдаме — калi ласка. Ідзе сабе чалавек у белым палатняным строi, а замест галавы — здаравенны мужчынскi орган з блiскучай галоўкай. А чалавек iдзе i спакойна размаўляе з сябрамi, вельмi цывiльнымi спадарамi ў добрых дарагiх палiтонах. Вось i адметнасць, вось i жывы экспанат з музея эротыкi.

Ёсць у сталiцы Нiдэрландаў i такая ўстанова — музей сексу. Зрэшты, ён расчараваў. Чакалася большага, думаў, пабачу каштоўныя творы мастацтва на зададзеную тэму, а сутыкнуўся з кепска зробленымi муляжамi. Ну хiба можа ўразiць пластмасавая дупа, якая вiсiць на сцяне i iмiтуе гук выпушчэння газаў? Цi каго здзiвiць гiдкi манекен старой прастытуткi, якi выскачыць на цябе з цёмнага кутка? Вялiкiя, блага зробленыя цацкi, i больш нiчога. Чым уразiць чучала Мэрылiн Манро, што прыцiскае да сцёгнаў падхоплены ветрам прыпол; цi пудзiла Маты Хары ў час расстрэлу; цi ўкленчаная мiнетчыца з пластмасавым чэлесам каля пластмасавых вуснаў? Парад разбэшчаных лялек. Збор пратэзаў. А вось на гледачоў цiкава глянуць, асаблiва ў залах з фотакарткамi, якiя рабiлiся аматарамi эротыкi выключна дзеля заробку. Амаль усе гледачы iнстынктыўна папраўляюць рукамi свае палавыя органы, прыкладна так, як дэпутаты папраўляюць гальштукi перад выхадам на трыбуну. Ну, калi ты ў Амстэрдаме, дык можна i паправiць напяты чэлес. Нашто трываць? Нашто каб муляла? Нашто рабiць выгляд, што ў цябе няма органа, калi орган ёсць? А так адвярнуўся, паправiў, уздыхнуў i выйшаў з музея эротыкi, хаваючы ў кiшэню калоду парнаграфiчных картаў.

А далей пашыбаваў у якi-небудзь зацiшны рэстаранчык-кабачок на два столiкi, шэсць месцаў. А там замовiў порцыю смажанай камбалы. І рудабровы кухар-гаспадар падсмажыць рыбiну найлепшым чынам i ўсмiхнецца, а ты пабачыш шырозны свiшч памiж пярэднiмi верхнiмi зубамi. Такi шырокi, што праз яго можа праплыць не толькi камбала, але i каравела, а за ёй i ўся iспанская армада, якую так люта ненавiдзяць галандцы. О, гэтая святая вайна за незалежнасць! О, гэтая праклятая Богам каланiяльная вайна! Iспанцы захапiлi Амстэрдам i амаль усё шаснаццатае стагоддзе рабавалi i ўцiскалi вось такiх рудабровых прадаўцоў камбалы. Але свет плыве, свет мяняецца. Імперыi руйнуюцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вада точыць камень. Нiдэрландскiя партызаны — гёзы — вызвалiлi родны Амстэрдам ад iспанскае навалы i вярнулiся ў свае крамкi гандляваць смажанай рыбаю. І калi сумна, а ты ў Галандыi, дык пашукай у дамках, падобных да кухонных буфетаў, маленькi рэстаран, з’еш сакаўны кавалак залатой камбалы, i стане ўтульней у гэтым свеце. Пад’еўшы, яно заўсёды спакайней.

Можна зноў прагуляцца вакол каралеўскага палаца, у якi так i не завiтала каралева. Яна любiць жыць у нейкай Гаазе. Вокны палаца цёмныя, як люстэркi за ложкамi прастытутак. Усё ж нельга надоўга пакiдаць каралеўскiя палацы.

Хай даруе Яе Каралеўская Вялiкасць усiх Нiдэр­ландаў, але трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб не страцiць павагу i любоў уласнага народа. Вось такое нахабнае пажаданне выказалася нiдэрландскай каралеве ў музеi мадам Цюсо. Ясна, калi ты ў музеi спадарынi Цюсо, дык каралева не сапраўдная, а цацачная. Ну i што?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x