Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напiўшыся гарачае кавы, я расштурхаў брата, i мы рушылi ў ранiшнi Амстэрдам. У ягоныя срэбныя туманы, што ўздымалiся над каналамi i плылi праз вузкiя вулкi, паўз цагляныя казачныя дамкi, у якiх ужо паадчынялiся крамкi. У адной з крамак прадавалася шэсцьдзесят тры мiльёны скураных вырабаў: пасаў, партманетак, похваў для акуляраў i для ключоў, тэчак, валiзаў, чамаданаў i дыпламатаў. Чорных, чырвоных, залацiстых, зялёных, брунатных, шарых i папяловых. І ўсё можна пакратаць, узважыць, памацаць, адчынiць, каб зазiрнуць у духмянае скураное нутро, куды так i хочацца схаваць чароўную скарбонку з дыяментамi. І сапраўды, калi ты ў Амстэрдаме, сусветнай сталiцы дыяментаў, дык чаму ж не набыць скураны партфель? А таму, што ў мяне ёсць i партфель i валiза, зробленыя са скуры барселонскага быка, што згiнуў на карыдзе. Але гэта ў мяне, а вось у брата не было скураной валiзы, i я ўгаварыў выбраць i набыць лепшую з найлепшых.

Мы вярталiся праз туман i iмжу, калi нам насустрач выйшла прастытутка ў чорных ботах на высокiх тонкiх абцасах. Акрамя ботаў на ёй блiшчаў скураны купальнiк i свяцiўся плацiнавы парык. Яна палiла цёмную цыгарэтку праз доўгi муштук i вiдавочна радавалася жыццю. Яна ўсмiхнулася i кiнула «хэлоў». Мне зрабiлася няёмка за сваю футравую куртку i братава палiто, а яшчэ за шыкоўную валiзу, а яшчэ за пудру i танаж, якiмi прастытутка пакрыла не толькi твар, шыю i вушы, а сцёгны i грудзi. Я паружавеў ад першага блiзкага спаткання з немаладой амстэрдамскай жанчынай туманных паводзiн. А потым была разгубленасць. Нiбыта мяне падманулi, замест сапраўднага чалавека паказалi акторку, якая выконвае ролю цацкi.

Толькi ўсё мяняецца, забываецца i згладжваецца вельмi хутка, калi ты ў Амстэрдаме i навокал усё паўсапраўднае i крывое, як руль у ровара. У Амстэрдаме крывыя вулiцы, нахiленыя дамы, няроўныя фасады, хiсткiя адлюстраваннi. У Амстэрдаме, як у казцы, няма мяжы мiж сапраўдным i штучным, сном i рэальнасцю, падманам i праў­даю. І ты можаш пачуць, як у канале стогне амстэрдамская пачвара-людажэр, якi высмактаў кроў з трыццацi шасцi прыгажунь, i стогн крывасмока цябе не здзiвiць.

Цябе ўразiць лiтоўскi жабрак у пальчатках з адрэзанымi пальцамi. Ён прынясе ў кавярню процьму смуроду. Ён сцягне з талеркi недаедзены гамбургер i кiнецца ўцякаць ад раз’юшанага гаспадара. Лiтовец знясе ў ранiшнi туман не толькi ба­дзяжны дух, а i зялёную шапку з вайсковай кукардаю. Спачатку я падумаў, што на ваўнянай шапцы беларускi герб «Пагоня», якi носяць мiлiцыянты, але прыгледзеўся, пазнаў лiтоўскi, i на сэрцы зрабiлася крышачку весялей. Хай сабе злодзей ганьбiць дзябёлую суседку Лiтву, абы радзiмую Беларусь не чапаў бруднымi пальчаткамi. Вось так выяўляецца дробны патрыятызм. Ну i што? У Еўропе ўсё дробнае. Гэта ў Азii з Амерыкай усё вялiкае. Вялiкая нацыя. Вялiкая мова. Вялiкая будучыня. Для Еўропы празмерная велiч — ненавiсная, а ўсялякiя загусценнi — антыпатычныя. Таму яна ўсё чыста дзелiць, разнiмае, рассмоктвае i памяншае да чалавечых памераў. Пасля эсэсэсэраўскiх iмперскiх маштабаў нармальныя прапорцыi выдаюць за дробнае, за няважнае, за не вартае ўвагi. Але да чалавечага iмгненна прывыкаеш, яно ж сваё, роднае, еўрапейскае, забытае, але сваё. І калi ты ў Амстэрдаме, дык выразна разумееш, што ў Расейскай iмперыi ты працуеш, а ў Еўропе жывеш, бо нарадзiўся беларусам.

Вядома, у Амстэрдаме шмат амерыканскага, шмат азiяцкага, але яно падпарадкавана еўра­пей­скiм законам, яно пасечана i ўстаўлена ў не­вялi­кую раму. На галандскай зямлi не збудуеш хма­рачос.

Калi ты ведаеш Мiнск лепей за астатнiя гарады свету, дык я скажу так: Амстэрдам падобны да Траецкага прадмесця. А рознiца толькi ў тым, што калi ты набудзеш дыямент у Траецкiм прадмесцi, дык не атрымаеш нiякага дакумента. На прас, на вентылятар, на магнiтафон i на электрычную брытву выдадуць пашпарт, а на дыямент толькi чэк. І калi па вяртаннi з Галандыi я зайшоў у «Антыкварную лаўку», што на вулiцы Максiма Багдановiча, i спы­таў, цi сапраўдныя на вiтрыне дыяменты, гандлярка сказала, што, вядома, сапраўдныя, а я запытаўся, цi ёсць на камянi дакументы, а гандлярка азлiлася i сказала, што яна нi разу ў жыццi не бачыла, каб да каштоўных камянёў прыкладаўся нейкi там пашпарт. Тады я сказаў у атынкаваны танажам i пудраю твар, што яна, у такiм разе, нiколi ў жыццi не бачыла сапраўдных каштоўнасцей. Не верыш? Можаш спытацца ў майго брата, я нiколi не хлушу. Думаю, што i гандлярка з Траецкага прадмесця не падманвала, яна сапраўды ведаць не ведала пра пашпарты на дыяменты.

Зрэшты, я i сам быў у музеi дыяментаў толькi адзiн раз, але гэта зусiм не азначае, што не хачу туды трапiць паўторна. Тое-сёе ў дыяментавым бляску для мяне засталося таямнiцаю i пасля наведання музея, бо кола ведаў павялiчылася i адпаведна ўзрасла колькасць кропак судакранання з невядомым. Праз невядомае, дарэчы, лягчэй прабiрацца з павадыром. Быў у Амстэрдаме ў мяне павадыр-экскурсавод-перакладчык-армянiн-таў­стун­-пустаслоў Андранiк. Ён нагаварыў цэлую гурбу рознай лухты, вычытанай у танных геаграфiчных даведнiках. З яго сыпалiся лiчбы i назовы, як соль з дзiравага меха. Ён выцiраў сiнi нос бруднай хустачкай i скардзiўся на падатковую iнспекцыю, якая можа арыштаваць грамадзянiна Нiдэрландаў нават на аўстралiйскiм пляжы, i той не паспее схаваць дакументы. Андранiк вельмi хутка надакучыў, але давялося трываць, грошы ж заплачаны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x