Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цалкоў насiў пад пахаю французскi альбом з рэпрадукцыямi Ван Гога i ўсiм тыцкаў яго пад нос. Вось як трэба пiсаць! Шышкiн i Рэпiн — iдыёты! Алег пiсаў пад Ван Гога — i яго выгналi з мiнскага iнстытута пасля другога семестра. А самае дзiўнае не гэта. З Цалковым адразу было ўсё ясна i зразумела. Разам з Алегам у наш iнстытут паступiў яшчэ адзiн масквiч — цiхi хлопчык Ігарок. Ён хадзiў у Цалкова за ад’ютанта, але на працах гэтае сяброўства зусiм не адбiвалася. У Ігарка былi крэпенькiя акадэмiчныя пастаноўкi i чацвёрачныя малюнкi. Ігарок скончыў iнстытут i вярнуўся ў Маскву.

— Я не бачыла яго гадоў пятнаццаць, а тут раптам сустрэла на вулiцы Горкага каля рэстарана «Валдай». Да мяне падышоў салiдны з сiвой барадой джэнтльмен у шэрым строi. «Галя? Няўжо не пазнаеш?» Пазнаць цiхага Ігара было проста немагчыма. Быў хлопчык, даволi бяздарны хлопчык, а тут еўрапейскi дыпламат, не менш. «Я — Ігар. Мы ж разам шэсць гадоў правучылiся». Зайшлi ў «Валдай», i ён за каньячком расказаў, што жанiўся з нашай агульнай знаёмай, натуршчыцай Ірэн, што ўвесь сацыялiстычны рэалiзм ён забыў i малюе фантастычныя краявiды, прадае iх замежнiкам, купiў майстэрню i «Мерседэс», а цяпер думае перабрацца, як i Цалкоў, у Парыж.

Мы ўсе слухалi i, разявiўшыся, глядзелi на Гласаву, пiлi сухое вiно i закусвалi «пыжамi» — кулiнарнае вынаходнiцтва Галiны. Звараныя ўкру­тую яйкi абiраюцца i разразаюцца роўненька напалам. Жаў­ток вымаецца, у лунку накладаецца гарчыца i накрываецца жаўтком. А ў роце адбываецца бабах. Можа, ад кiслага вiна, можа, ад гарчычных бабахаў, а хутчэй за ўсё — ад аповедаў пра Ігарка i Алега ў мяне разбалеўся страўнiк. Усю апошнюю ноч у Раўбiчах я прасядзеў на унiтазе пад фiялета­вай лямпачкай, другiх у пакаёўкi не знайшлося. У прыбiральнi i скончылася мая трэцяя практыка.

Калi хочаш, я магу расказаць i пра першую практыку, толькi яна менш рамантычная, бо праходзiла на ўскраiнах Мiнска. Адзiным заданнем, якое па­ставiў перад намi сухенькi акурат­ненькi мастак-плакатыст Трахiм Ігнацэвiч, было маляванне акварэллю камля. За два днi я вымаляваў сасновую кару на невялiкiм аркушы, атрымаў ухваленнi Ігнацэвiча i заняўся сваiмi ўлюбёнымi аб’ектамi: старымi хатамi i хлявамi, брамамi i платамi, а таксама бульдозерамi, трактарамi i экскаватарамi. Любоў да вялiкiх землекапалак праявiлася ў гi­пер­рэалiстычным выма­лёўваннi ўсiх зубоў на вялiзным каўшы. Экскаватар стаяў пасярод поля, на беразе свежай канавы. Канава пясчаным шнарам рассякала зялёную прастору, на ўскраiнах якой з аднаго боку бялелi цукровыя кубiкi новабудоўлi раёна Зялёны Луг, а з другога — шарэлi дахi асу­джанай на знiшчэнне вёскi.

Жанчыну я згледзеў ужо на паўдарозе ад но­вабудоўлi, яна бегла праз поле, трасучы цяжкiмi сумкамi. Яе твар быў белы i перакрыўлены цi то злосцю, цi то пакутаю. Мой сполах ператварыўся ў цiкаўнасць, калi ў правай руцэ замест алоўка апынуўся важкi камень. Жанчына даляцела да экскаватара, пакiдала сумкi каля блiскучага каўша i толькi тады ўгледзела мяне.

— А-а-а, глядзi! Я сраць хачу!

I не паспеў я адвярнуць галавы, як яна ўскiнула спаднiцу, сцягнула майткi i, сагнуўшыся, нават не сеўшы, абрадавала наваколле траскучымi, нiбыта нехта ламаў сухое дрэўца, гукамi.

З каменем у руцэ i планшэтам пад пахаю я хутка пайшоў у бок вёскi. Малюнак давялося скончыць па памяцi, вяртацца да экскаватара не хацелася. Трахiм Ігнацэвiч, праўда, сказаў, што малюнак занадта схематычны i варта было б папрацаваць над iм. Але ж я не мог расказаць пра жанчыну, у якой схапiў жывот. Трахiм быў чалавек тактоўны, ён не прымаў iрацыянальнага ў жыццi i мастацтве. Для яго iснавалi пэўныя каноны, якiя нiхто не меў права парушыць.

Цень на самай белай рэчы заўсёды цямнейшы за святло на самай чорнай! Цень, якi падае, цямнейшы за ўласны цень! Памiж святлом i ценем, нават на гiпсавым шары, ёсць канкрэтная вызначальная мяжа! Кантраст памiж святлом i ценем слабне ў залежнасцi ад аддаленасцi аб’екта! Паралельныя лiнii ў перспектыве сыходзяцца ў кропку!

Пералiчыць правiлы, якiя Трахiм Ігнацэвiч убiў мне ў галаву на занятках па малюнку, я не адважуся, бо замест аповесцi пра пачуццё гiдкасцi атрымаецца падручнiк «Як навучыць маляваць». Калi я кажу, што правiлы мне «ўбiлi» ў галаву, дык маю на ўвазе, што ў Ігнацэвiча была звычка пастукваць алоўкам, ён гаварыў i пастукваў, гаварыў цiха i стукаў зусiм цiха-цiхенька. Ён стукаў па планшэтах, папках, сценах, зэдлiках, мальбертах, гiпсавых кубах i пiрамiдах... Тук-тук-тук... Трахiм Ігнацэвiч пастуквае алоўкам, на ягоным сухiм жоўтым запясцi сiнее вытатуiраваны ў канцэнтрацыйным нямецкiм лагеры нумар. Тук-тук-тук... Ігнацэвiч скончыў мастацкi iнстытут у Вiльнi. Ён вучыўся з вядомым лiтоўскiм графiкам Красаўскасам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x