Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З-пад iлба я глядзеў, як абстрыглi маю i Чэха­ву галовы «пад нуль». Пагладжваючы i пачэсва­ючы ня­звыкла круглыя галовы, мы вярнулiся ў вучэльню.

За практыку i я, i Генадзь атрымалi пяцёркi. Хоць пра эцюды лепш не згадваць, звычайная брудна-зялёная алейная фуза на маленькiх кардонках i палотнах. Кусты, дрэвы, хаты, царква, каза, конь... Не пiшыце светлыя нябёсы. Гляньце, каза ўсё ж святлейшая за аблокi. П’яненькi Кiм Тодаравiч тыцкаў канцом алоўка ў бок недаравальна белага казляняцi, таму на большасцi эцюдаў неба атрымалася свiнцовае, а дробная i буйная рагатая жывёла — гiпсавая.

Іншыя эцюды мы прывезлi з Раўбiчаў пасля трэцяга курса. Замест Кiма Жэрдкi нам прызначылi ў выкладчыкi Галiну Гласаву — мастачку-маржа. Ранiцамi, да заняткаў, Гласава ў любое надвор’е бегла на рэчку i апускала сваё неабдымнае цела ў хвалi Свiслачы. Яе сувязi ў спартыўным свеце i дазволiлi нашай групе пасялiцца ў Раўбiчах, у двухпавярховым акуратным гатэлi, вокны якога пазiралi на высозныя лыжныя трамплiны i на шыкоўны, пад чырвонай дахавiцаю, другi гатэль — для абраных. Гласава, вядома, — абраная, жыла пад яркай дахавiцаю, а мы, неабраныя, пад руберойдным пляскатым дахам. Праўда, абедалi мы разам у рэстаране, ва ўтульнай зале з камiнам i дубовымi сталамi. Мурзатыя афiцыянткi нас не любiлi, але трывалi, як не самае вялiкае зло на свеце. Мастакi — не трактарысты, якiя часам завiтвалi пасмактаць пiва ў рэстаране для абраных. За сталы трактарыстаў не садзiлi, яны, стоячы ў фае, смакталi сваё пiва з рыльца i незадаволена паглядалi на нас. А мне было з найвышэйшай трамплiнавай прыступкi напляваць на хабёльскую незадаволенасць раўбiцкiх пралетарыяў. Я iх не хацеў бачыць i рабiў выгляд, што не бачу i не чую народных жартаў.

— Любка, а цi праўда, што мастакi ўчора каля рэчкi тваю голую дупу малявалi?

— Ты ў мяне пiва папросiш. Сцыкунамi сваiмi апахмелiшся заўтра...

Каля рэчкi мы малявалi, але зусiм не аголеную афiцыянтку Любу, мы пiсалi партрэт асветленага сонцам бадзягi па мянушцы Кiлiм. Ён прыбiўся да нашай групы ў Мiнску. Жыў Кiлiм без пашпарта. На якiя грошы? Нiхто не ведаў. Пасялiўся ў iнтэрнаце. Дзяўчаты яго шкадавалi, а ён iх бiў. Свеце Цыпко, якая папрасiла яго на вулiцы, каля дваццатага гастранома, вярнуць пазыку, Кiлiм надзеў на галаву сметнiцу, поўную недакуркаў i пляўкоў. Такi быў Кiлiм. А з хлопцамi ён не канфлiктаваў з-за слабага здароўя. Кiлiмава мацi пiсала з Берасця ў мiнскiя вайсковыя камiсарыяты, каб сына забралi ў салдаты, а камiсары не маглi знайсцi Кiлiма. Хто ж здагадаецца, што прызыўнiк працуе натуршчыкам у Раўбiчах i сумленна па тры гадзiны ў дзень сядзiць каля рэчкi? Увесь астатнi час Кiлiм лавiў рыбу i прыставаў да нашых дзяўчат.

Яму адмовiлi ўсе, акрамя Марыны Шурман. Пра iх палавы кантакт нiхто б i не ведаў, каб не пiльнасць Агафончыка, якi, выйшаўшы на вечаровую прабежку, вымушаны быў спынiцца на мосце праз чыстую, нават ракi вялiся, рачулку без назову. Марына Шурман упiралася рукамi ў парэнчы i вохала, яе аголеныя ногi былi шырока разведзеныя, а на белых клубах цямнелi загарэлыя лапы Кiлiма. Агафончык схапiў каханка за кашулю на спiне i адарваў яго ад Марыны. Тая апусцiлася на каленi i заплакала.

— Мы... Яна сама ўгаварыла... Я з гэтай малпай не хацеў!

Кiлiм пераступаў нагамi ў спушчаных нагавi­цах. Змагар за сацыяльную чысцiню палавых зносiн пабiў Кiлiма. Страцiлi ўсе. Група згубiла натуршчыка. Жахлiва непрывабная Марына Шурман — пацучыныя зубкi, тонкiя ножкi i шырачэзны пляскаты азадак, чырвоныя i падслепаватыя вочы — страцiла каханка. Мусiць, таму па вяртаннi ў Мiнск яна завяла кабеля-баксёра i наталяла страсцi садомiяй. А сам Агафончык, сапсаваўшы трэнiроўку, цэлую ноч не мог заснуць, садзiўся на ложку i гаварыў на ўвесь пакой.

— Амаральна! Я на такое глядзець не магу! На мосце! А ўсiм — усё роўна. Гвалт! Разбэшчанасць!

Хлопцы маўчалi. Нiхто не хацеў чапаць дурненькага, чыя творчая кар’ера скончыцца на керамiчнай фабрыцы, дзе Агафончык будзе рабiць бiдэ i унiтазы. На ўсё воля Божая. Мяне зусiм не кранулi гэтыя страты. Партрэт Кiлiма ў пiлотцы я скончыў па памяцi. Вiнныя iм пяць рублёў спiсаў на ўласную разяватасць. А з Марынiных слёз пасмяяўся разам з Сiўчыкам, можна было пасмяяцца i з Чэхам, i з Паненкам, але яны не паехалi ў Раўбiчы. Яны пацягнулi свае палотны ў родныя вёскi да дзядоў. З астатнiмi аднагрупоўцамi смяяцца над брыдкай сiтуацыяй было небяспечна.

Ну, хiба можна было смяяцца разам з Кулiкоўскiм — сквапным кабанчыкам, якi мог набыць у кнiгарнi танны альбом Пабла Пiкасо, а потым тры днi чакаць, каб той альбом раскупiлi, каб павыхваляцца — у мяне ёсць, а ў вас няма i не бу­дзе. Што да Пiкасо, яго я палюблю пазней; а на практыцы пасля трэцяга курса я захапляўся Эдвардам Мункам, хваравiтым скандынавам, з чыiх палотнаў здзiўлена пазiралi на свет твары тапельцаў. Я спрабаваў падрабляцца пад халоднага паўночнага экспрэсiянiста, маляваў азёры i нявест у блакiтных доўгiх сукенках, маляваў бясколерную Жанну Шук, яе блякла-шарыя вочы i доўгую шыю. У маiх эцюдах панавала маркота i меланхолiя. Ба­дзёрай Гласавай мае пошукi не падабалiся, але яна абмяжоўвалася выразамi «фармальныя пошукi» i «юначы песiмiзм». Яна не чапала мяне, i дзякуй ёй за гэта. Дзякуючы Гласавай, я даведаўся, што ў мiнскiм тэатральным iнстытуце вучыўся Алег Цалкоў, чые морды-дупы ўсхвалявалi нават парыжскiх калекцыянераў. За пляшкамi чырвонага сухога вiна, якiх накуплялi з нагоды заканчэння практыкi, Гласава i расказала пра Цалкова. Ён вучыўся з Галiнай у адной групе, на аддзяленнi станковага жывапiсу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x