Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ўсё было не так проста. Іх галасы існавалі, як быццам, па-за іх уладальнікамі. Інтанацыі, эмоцыі, словы — усё гэта ўцякала ад іх, аддзялялася, хацела быць асобным і самадастатковым.

Напачатку я разгубіўся.

Усё было не так, як выглядала. Усё блытала, падманвала.

Нават знешняе: самы эфектны, з вусамі, як у Сальвадора Далі, быў сціплым асвятляльнікам, а іншы, просты, амаль незаўважны, — геніяльным акторам.

Яны гуляліся ў адмысловую гульню.

Прымервалі маскі. Мянялі іх. І нават мяняліся імі.

У гэтым было штосьці дзіўнае: сёння ты Праспера ў містычнай п’есе Шэкспіра, а заўтра — сакратар райкама партыі ў вытворчай аднадзёнцы невядомага савецкага аўтара.

Я так і не змог зразумець да канца, што з імі адбывалася.

Не змог прачытаць іх сапраўдныя твары. Тыя, якімі яны былі ў рэальнасці. Ці маглі б быць.

Іх маскі не проста прырасталі да твараў, яны і былі іх тварамі.

Трэба сказаць, што ў жыцці ўсё было наадварот. Усе хацелі стаць кімсьці. Выбраць сабе толькі адзін твар — адразу і назаўсёды.

Там, у тым жыцці гэтая гульня называлася “знайсці сябе”. У яе гулялі сур’ёзна і апантана. Часам усё жыццё.

Яны ж ішлі ў адваротным кірунку. Гублялі сябе, растрачвалі сябе на розныя жыцці, прымяралі — і прымяраліся — да розных твараў.

Я ўжо тады адчуваў, як гэта было небяспечна. Бо чым больш масак ты прымяраеш, тым менш здольны ў іх верыць, лічыць іх сваімі.

І тым менш верыш, што п’еса мае хаця б які сэнс.

І яшчэ адно пытанне ўсё ж вярэдзіла і цікавала.

Што адбывалася з імі позна ўвечары, калі яны здымалі маскі? Калі яны заставаліся сам-насам з пустэляй ? Што яна ім гаварыла ў гэты момант? Што нашэптвала? Чым спакушала?

Прызнаюся шчыра, гледзячы на іх, мне самому захацелася пра гэта даведацца. Выйсці на сцэну са сваёй маскай. Ці, можа, са сваімі маскамі. Стаць часткай карнавала.

Але аднойчы ранкам я прачнуўся і ўцяміў, што нікуды не трэба выходзіць. Што я і так ужо на сцэне.

І што спектакль ідзе даўно і напоўніцу.

***

Самая цікавая кампанія збіралася ў далёкім куце.

Чулася штосьці пра Ўсход, гучалі дзіўныя, незнаёмыя словы — сатары, самадхі, дзэн патрыярхаў... Я не проста слухаў гэтыя дыскусіі з захапленнем, я пражываў разам з імі важныя рэчы.

Разам з імі адкрываў — для сябе — Бенарэскі парк, спатканне, невялікую кампанію, што сабралася там аднойчы для размовы, рэха ад якой дасюль гучыць у свеце.

Альбо са здзіўленнем даведваўся, што пад імем Хаяма хаваецца насамрэч цэлая традыцыя, у якой былі дзясяткі паэтаў. І што віно ў ягоных вершах — не тое самае віно, што прадаецца праз дарогу, ва ўніверсаме Цэнтральны.

Там я ўпершыню пачуў пра суфіяў і пра хасідаў, пра алхімічнае вяселле і містэрыю ўз’яднання.

Пасля адной з такіх дыскусій я раптам усведаміў, што меў на ўвазе Нагарджуна, гаворачы пра адсутнасць альбо пустэчу, з якой усё нараджаецца.

***

Менавіта там, у Хвілінцы маё жыццё раптам адкрылася мне як кветка: у яго празрыстай няўцямнасці, загадкавай і незразумелай прысутнасці in-der-Welt .

Як гэта здарылася, я памятаю і цяпер: я стаяў за высокім столікам. Была позняя восеньская раніца 1982 года. Сонца ледзьве прабівалася праз хмары.

Я замовіў падвойную, як звычайна, і стаяў за далёкай стойкай, адзін. Горад распачаў працоўны дзень, і цяпер, пасля ранішняй мітусні, крыху аціх, затрымаўся — ці то ў чаканні абеду, ці то ўжо ў прадчуванні вясёлай вечаровай ілюмінацыі.

І тут за вакном адбылося штосьці надзвычайнае. Я адчуў гэта ўнутры, усёй сваёй істотай.

Усё раптам знікла.

Я прысеў на падвоканне, мне стала млосна. Але гэта было не проста фізічнае пачуццё, а штосьці больш складанае і насычанае. Амаль неадсюль . Штосьці накшталт сартраўскай nausea . Памятаеце, у ягоным рамане галоўны герой патрапляе ў гэтую пастку.

Усё, што было такім важным, усё што так ганарылася сваёй трываласцю, імкнулася быць назаўсёды — усяго гэтага больш не існавала.

Свет павольна адыходзіў ад мяне, згортваўся ў клубочак, знікаў. Гэта было дзіўнае пачуццё: я адчуваў сябе так, як быццам бы свет завіс у маёй свядомасці, нібы навагодняя цацка на святочнай ялінцы. Яе можна было пагойдаць, можна было пахадзіць вакол, прыгледзецца.

Што здарылася, я так ніколі і не зразумеў.

Можа, раніца была занадта дзіўная, а можа, Леа не пашкадаваў кавы для падвойнай, і кафеін добратакі ўдарыў па маёй чыстай, яшчэ не нагружанай навакольнай ілюзіяй ранішняй свядомасці.

Усё заставалася такім, як ёсць. Машыны рухаліся ў розных кірунках, кудысьці ішлі людзі, у шапіках прадавалі Правду і Вечерний Минск , піянеры ўскідвалі рукі ў салюце і давалі клятву жыць, як завяшчаў вялікі Ленін, менскае метро рыхтавалася ўпусціць у свае светлыя залы савецкі народ беларускага разліву...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x