Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падвойная насамрэч была пропускам, тыя, хто браў падвойную, складалі эліту Хвілінкі. Канечне, можна было браць і звычайную, ніхто нічога не сказаў бы, але падвойная сапраўды была знакам абранасці, яна ўводзіла і далучала...

Хаця да чаго далучала, рабілася зразумелым не адразу.

Да тых, хто зайшоў на хвілінку папіць кавы і тут затрымаўся?

Да тых, хто штосьці ўбачыў, зразумеў, у свеце і сваім жыцці, стоячы за старой абшарпанай стойкай?

Гэта было так мала ... І ўсё ж...

Калі ўсё складвалася добра, Леа прыязна ўсміхаўся, кава смакавала, за вакном шалела восень, поруч — блізкія, знаёмыя твары, як быццам бы вы сабраліся сюды з іншых жыццяў, дзе не да канца нагледзеліся адно на адных, не дагаварылі...

Тады тыя, хто патрапіў сюды, раптам разумелі: гэта не проста адно з месцаў, у адным з гарадоў, у адной з краінаў...

Тут сапраўды адбываецца штосьці надзвычай важнае. Штосьці такое, што застаецца з табой на рэшту жыцця. Грэе і асвятляе, калі няма на што спадзявацца. Калі ўжо зусім блага.

Што гэта такое, заставалася загадкай нават у тыя часы, калі ўсе мы бралі ў ім удзел.

***

Мы называлі гэты рытуал каўнай цырымоніяй . Лагічна падумаўшы, што калі там, на Усходзе, ёсць цырымонія чайная , альбо гарбатная, дык тут цалкам магчыма цырымонія каўная . І што калі там нашыя сябры пераўтварылі простыя размовы за кубачкам гарбаты ў тонкую і захапляльную духоўную прыгоду, дык тут у нас, на амаль Захадзе , філіжанка кавы мусіць заняць адпаведнае месца.

У цэнтры гэтай цырымоніі быў Леа. Вялікі Леа.

Можна было, канечне, звяртацца да яго Лявон , а некаторыя старыя наведвальнікі адважваліся нават на Лёню, па-сяброўску, амаль пяшчотна. Але для нас, пачаткоўцаў, ён быў Леа, легендарны Леа.

Маг і алхімік.

Гэта быў той самы Леа, які пераканаў Скарыну перабрацца з мілай утульнай Прагі ў Вільню, да Мамонічаў. І які пераклаў і патлумачыў яму некаторыя цьмяныя месцы Бібліі — са стараарамейскай.

Той самы, які склаў кампанію Рычы ў ягоным падарожжы ў Кітай і потым дасылаў разгорнутыя справаздачы — па-кітайску — Віленскім езуітам. (Яны й сёння захоўваюцца асобным фондам у езуіцкім архіве ў Ватыкане, гэта так званая “зялёная тэчка мансіньёра Леа”). Некаторыя даследчыкі лічаць, што пераклад Дао дэ цзын на старабеларускую мову — уклеены ў адзін з экземпляраў Трышчана — яго работа.

Той самы, які прытуліў Даленга-Хадакоўскага падчас напісання ягонай Славяншчыны перад хрысціянствам і потым дапамагаў Міцкевічу ў Парыжы з ідэямі і матэрыяламі.

Зрэшты, гэта быў той самы Леа, які дапамог вандроўнікам у краіну Ўсходу, што згубіліся (і разгубіліся) у тутэйшых балотах, зарыентавацца і пайсці далей, узяць кірунак на Кафу, дзе яны мусілі выкупіць з турэцкага палону Прынцэсу Пармскую.

Гэта пра яго пісаў Гесэ ў сваёй аповесці, хаця са зразумелых прычынаў ён абмінуў некаторыя падрабязнасці менскага перыяду.

Не ведаю, хто першы здагадаўся, што гэта той самы Леа , але потым веда перадавалася без слоў, паўуцямнымі намёкамі.

Мы збіралі ягоную біяграфію літаральна па кавалках, разумеючы, што гэты сціплы чалавек сам ніколі не раскажа пра сябе ўсяго. Яна, на жаль, так і не была нідзе запісаная, а ў маёй памяці засталіся толькі выбраныя эпізоды.

Некаторыя, праўда, лічылі, што біяграфія занадта маляўнічая і што вобраз Леа атрымаўся надта міфічны, амаль казачны.

Але кім яшчэ мог быць чалавек, які гатаваў найлепшую каву ў горадзе?

***

Калі я ўпершыню патрапіў у Хвілінку, я сутынуўся з дзіўным пачуццём невыпадковасці . Хаця само ўваходжанне адбылося надзвычай проста, амаль будзённа.

Я зайшоў у піцэрыю пад’есці. Звычайна я абмінаў такія ўстановы харчавання , але тут скончыў усе справы адразу пасля абеду, планаў на вечар яшчэ не было, і я падумаў: чаму б і не? Народу было надзіва многа, нягледзячы на тое, што абед скончыўся, усе стойкі ў піцэрыі былі занятыя. У пошуках вольных месцаў я ішоў усё далей і далей. Дайшоў да самага канца, стаў у невялічкую чаргу — два ці тры чалавекі — і тут раптам зразумеў, што ўсё змянілася. Я агледзеўся.

Пахла да ачмурэння кавай, а людзі, што стаялі за столікамі, паводзілі сябе па-іншаму. Альбо нават былі іншымі.

Яны відавочна нікуды не спяшаліся. Яны стаялі за стойкамі і пілі каву. Стаялі моўчкі альбо размаўлялі міжсобку. Часам спрачаліся, альбо запісвалі штосьці ў нататніках. Некаторыя нават чыталі кнігі, седзячы на шырокім падвоканні.

Яны рабілі самыя звычайныя рэчы. Але рабілі ўсё гэта так, як быццам у гэтым быў нейкі важны сэнс. Як быццам толькі тут, за кубачкам кавы, можна было бачыць рэчы па-сапраўднаму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x