Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта было неверагоднае, фантастычнае адчуванне.

Мы стаялі тады ў Хвілінцы і разумелі, што патрапляем ў зусім іншы тон.

Што ж я табе ўсё гэта расказваю, раптам сказаў Францішак, калі ты можаш пабачыць усё на свае вочы. Я запрасіў сюды двух сваіх новых знаёмых.

***

Багдан: профіль маладога Ніцшэ, тонкі і ў той жа час суворы, сармацкі.

Я адразу зразумеў, што гэта ён, як толькі ён увайшоў у залу.

Цьмяная, някідкая арыстакратычнасць. Як быццам бы ён крыху саромеўся гэтай сваёй здольнасці — вылучацца, быць не як усе. І таму паводзіў сябе падкрэслена проста і шчыра, без спецэфектаў і рытарычных перабольшанняў. Без паказухі, як мы тады казалі.

Пасля я бачыў яго ў розныя часы і розных месцах. На мітынгах і на канферэнцыях, на прыёмах у замежных амбасадах і сяброўскіх спатканнях.

Але я ніколі не бачыў яго ў Хвілінцы — ні да, ні пасля гэтай сустрэчы.

Ён быў на самым пачатку сваёй вядомасці.

Гэта потым яго клуб аматараў беларускай гісторыі будзе збіраць сотні дыскутантаў і гледачоў. Зрэшты, не толькі шчырых адданых прыхільнікаў, але і назіральнікаў у цывільным, аматараў модных відовішчаў дый проста блазнаў і гарадскіх вар’ятаў, якія нутром адчувалі незвычайнае.

І ён практычна не будзе сыходзіць са старонак газет.

Усе чакалі тады, што ягоны клуб закрыюць, але розгалас апынуўся такі вялікі, што прасцей было размяшчаць у газетах лісты абураных грамадзянаў, чым прымаць меры. Да таго ж, з кожным новым пражытым тыднем зрабіць гэта было ўсё больш складана.

Спрачаліся там пра самае рознае.

Пра сталінскія рэпрэсіі, пра забітых і тых, хто забіваў.

Пра старыя замкі і пра адказнасць перад мінулым.

Пра беларускую мову, якая была несправядліва выкінутая на сметнік гісторыі. І пра шмат якія іншыя рэчы.

Трэба сказаць, што забойцы ў тыя часы былі яшчэ жывыя. Замкі стаялі ў руінах, а ў тутэйшым грамадстве раптам пачала абуджацца памяць. І сорам, і няёмкасць.

Віравалі эмоцыі, людзі не проста спрачаліся, яны былі гатовыя разарваць адно аднаго.

Але калі ён выходзіў на сцэну, усё заціхала.

Ён стаяў на сцэне перад амаль прамінулай эпохай, як Давід перад Галіяфам.

Ён не проста не баяўся. Ён стаяў як чалавек, пэўны свайго выбару, гатовы павесці за сабой. Адчувалася, што ён не адзіны. Што дзясяткі, сотні, тысячы гатовыя пайсці разам з ім у невядомую будучыню.

Зрэшты, за ім былі не толькі жывыя, але і мёртвыя. Усе тыя, хто жылі і прамінулі, тыя, хто лічыў гэтую зямлю сваёй.

Там, на сцэне, ён быў непераможны.

***

Але я чамусьці ведаў і працяг гэтай гісторыі.

Хаця, канечне, тады яшчэ не ведаў. А хутчэй прадчуваў.

Як увесь гэты рух вымкне на шырокі прастор. На свабоду.

І як потым пачне марнець, скукожвацца, падзяляцца на часткі.

Як гэтыя часткі распачнуць вайну паміжсобку.

Як паралельна пачне паўставаць новая сістэма месцаў. Новая іерархія.

Як у пэўны момант прыходзяць менеджары, а потым блазны.

Я добра памятаю тыя далейшыя часы. Было такое ўражанне, што эпоха гулялася з намі ў шахматы, па сваіх правілах. Што людзі пэўных тыпаў, пэўных формаў душы патрэбныя ёй для вырашэння канкрэтнай задачы. Калі ж задача выкананая, фігуркі проста прыбіраліся з дошкі — да наступнага разу. І на паверхню замест іх выстаўляліся розныя іншыя. Далей гульня працягвалася, хаця ўжо без нашых герояў.

Трэба сказаць, што тады не здарылася анічога рэзкага, нечакана трагічнага. Проста Багдан не мяняўся разам з часам, ён заставаўся такім, як быў, такім як мы яго памяталі. Ён быў як цудоўны падарунак на свята, для якога раптам не знаходзіцца месца, — пасля таго, як усё мінае.

А потым адбылося штосьці ўвогуле нечаканае.

Усё выглядала так, як быццам раптоўна, у пэўны момант Багдан перастаў верыць.

Такое бывае ў святароў і футбольных трэнераў, але рэдка ў палітыкаў, якія звычайна з радасцю прымаюць на веру тое, што ў іх эпосе лічыцца вартым веры. І якія лёгка і нязмушана пачынаюць прымаць штосьці іншае, як толькі эпоха праходзіць.

Багдан спрабуе ўтрымацца на паверхні, знайсці сябе ў новых абставінах, ды неяк няўпэўнена.

Ён ніколі не пераставаў быць асобным. Але ягоная самадастаковасць цяпер яму не дапамагала, а наадварот, выводзіла яго па-за межы надта чалавечага. Ён не мог стварыць уражанне, што ён свой, такі ж, як усе.

Пэўны час ён проста блукае па паверхні: без веры, без надзеі, без свайго месца ў жыцці.

Паступова губляецца ў смузе прамінулага.

Пакінуўшы пасля сябе светлы ўспамін — пра часы маладосці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x