Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Францішак праглядаў тады граматыку вэньян — кніжнай старакітайскай мовы. І мае спробы штосьці падгледзець, стоячы поруч, выглядалі, напэўна, досыць камічна.

Францішак нейкі час не звяртаў увагі на мае спробы, але ўрэшце — неяк уважліва і ўрачыста, гледзячы крыху ўбок, а да таго ж з прыязнай усмешкай, запытаўся:

Любіце чытаць чужыя кнігі?

Потым я зразумеў, чаму кніга па граматыцы была такой загледжанай. Там былі цытаты! Многа цытатаў.

У тыя часы цытаты былі формай расказаць пра тое, пра што казаць наўпрост было нельга. І падручнік па граматыцы быў поўны не столькі граматычнымі прыкладамі, колькі перадусім цытатамі. З тых самых старакітайскіх кнігаў — далёкіх і недаступных.

Я гэта зразумеў пазней, але тады мой выгляд быў дастаткова разгублены.

І тут я, нечакана для сябе самога, сказаў тое, чым трызніў ужо даўно, але ў чым баяўся прызнацца нават сабе самому.

І пісаць таксама, адказаў я. І таксама ўсміхнуўся.

Францішак моцна ўзрадаваўся, як быццам ён чакаў менавіта гэтага.

— Гэта цудоўна. Але столькі ўжо напісана.

Гэтае але ў ягоных словах зусім не гучала як перасцярога ці скептычны недавер. Наадварот, нібы запрашала, падбадзёрвала. Ён прамовіў гэтыя словы так урачыста, як быццам прымаў мяне ў нейкую загадкавую секту.

— Францішак, — сказаў ён бадзёра і крыху іранічна, працягваючы руку для знаёмства, — арыенталіст-аматар.

— П’ер Менар, аўтар Дон Кіхота, — прадставіўся я.

***

Мы сышліся вельмі хутка, магчыма таму, што ідэальна дапаўнялі адзін аднаго, а можа наадварот, — ідэальна адзін аднаму пярэчылі.

Я быў захоплены тады дадатковымі сэнсамі, лабірынтамі і нечаканымі паваротамі лёсу. Я лічыў, што жыццё невыпадкова такое складанае, і імкнуўся ўскладніць яго ў літаратуры да скраю, да канца.

Мы размаўлялі гадзінамі, гаворачы пра сюжэты, характары. Пра аўтараў і іх жыцці. Пра ўдалыя і няўдалыя творы.

Усялякая драбяза — дзе чалавек нарадзіўся, што яму распавядала бабуля, якія ў яго былі сябры і па якіх вулках ён блукаў у дзяцінстве — для мяне ўсё гэта мела значэнне, займала важнае месца ў каталогах чалавечых лёсаў. Я калекцыянаваў падрабязнасці, сплятаў іх між сабой, знаходзіў паралелі і пераходы, выхады й тупікі.

Францішак сказаў аднойчы, што я быў залішне ўважлівы да персанажаў другога плану. Што я вёў сцежкі чалавечых жыццяў — для сваіх герояў — прадзіраючыся праз гушчар рэальнасці, і ўвесь час спыняўся, каб пагледзець, што там робіць гэтая мілая звірушка.

Для Францішка ж важна было трымацца самой сэрцавіны, агульнага гештальту, як мы тады казалі.

Ад яе, сэрцавіны, усё пачыналася і ёй урэшце сканчалася.

— Больш давай веры словам, — казаў ён, — чакай, пакуль яны самі складуцца ў нешта, і ўсё патлумачаць.

— Усё ж такі мова — гэта дом быцця, а філосафы і паэты — вартаўнікі гэтага прытулку, — цытаваў ён кагосьці відавочна важнага, каго трэба было ведаць.

— Разумееш, пісаць — гэта верыць, што ўсё ў свеце мае свой сэнс і сваё месца, — казаў ён. — І не проста верыць, а нашэптваць гэты сэнс, нахукваць, шаманіць.

Затаіцца ў чаканні, што ўсё складзецца менавіта так, а не інакш, бо інакш проста немагчыма.

— Дакладна ведаць, што ўсё гэта значыць, зусім не абавязкова, — сказаў ён тады. — Звычайна мы хочам нейкай уцямнасці, відавочных знакаў. А разуменне чагосьці вырастае ў нас паволі, як фотаздымак, які праяўляецца ў адмысловай рошчыне.

Паэты насамрэч шукаюць гэтую рошчыну, у якой праявіцца тое, чым яны ёсць. І не проста яны як асобы, а той прыгожы і непаўторны ўзор бытнага, які праз іх — і толькі праз іх — можа выйсці на свет.

***

Ён сапраўды стаў паэтам: гэта адбылося на маіх вачах. Як амаль усе на тутэйшых прасторах, ён пачынаў пісаць на дзвюх мовах.

Напачатку была мова імперыі: ён скончыў звычайную савецкую школу, дзе расейская мова была асноўнай. Ад беларускай літаратуры са школы застаўся толькі санет Багдановіча пра зернейка, што засохлае было, хаця, як пазней ён прыгадваў, гэты санет патрапіў дастаткова глыбока, як само зернейка.

І прарастаў паволі, але няўхільна.

У школе ён многа чытаў, усё, што можна было знайсці ў навакольных бібліятэках. Зрэшты, знайсці можна было няшмат. Ды й тое, што знаходзілася, не пакідала слядоў, ён праплываў праз гэтыя кнігі, як індзейскія каякі праз ранішні туман на Гудзоне.

Першай кнігай, якая штосьці ў ім зварухнула, было вельмі старое выданне Блэйка. На ангельскай мове. Як яна патрапіла на абанемент абласной бібліятэкі, можна было толькі здагадвацца. Хутчэй за ўсё была спісаная з музейных збораў, адразу пасля вайны. Сама кніга была пашкоджаная, відавочна пасля паводкі, і выглядала як муляж для галівудскага баявіка пра штурм Троі. Яму далі яе неахвотна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x