Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён аддаваўся хвіліне, але не супадаў з ёй да канца, і гэта было дзіўна. Дзіўна, бо звычайна паэт распушчаецца ў сваёй эмоцыі, прападае ў ёй напоўніцу.

Францішак таксама прападаў, але складалася ўражанне, што пры гэтым быў яшчэ хтосьці, хто заставаўся навонкі, і хто бачыў і запісваў ўсё, што з ім адбывалася.

Гэта не значыць, што Францішак ставіўся да эмоцыі рацыянальна. Зусім не. Гэты хтосьці, што заўсёды быў побач, нічога не ацэньваў. І не аналізаваў. Ён проста прысутнічаў, назіраў — як цень, як сведка.

Як метафізічны двайнік, прывідны doppelganger, задачай якога было проста быць. Там, на тым баку.

Асобным пунктам у маім партрэце мастака ў маладым узросце ішлі дачыненні Францішка з вусцішным.

Тут трэба ясна сказаць, што вусціш — гэта не проста індывідуальнае перажыванне чагосьці неверагодна жахлівага: смерці, пакутаў, знікнення.

Гэта не туга, што мякка вярэдзіць, не адпускаючы.

Не традыцыйная беларуская меланхолія, у якую патрапляюць героі Гарэцкага. І зусім не дэкадэнцкі сплін, у якім, калі верыць легендам, пражываў сваё жыццё Байран.

Гэта была менавіта вусціш.

Вусціш — гэта разуменне таго, што сусвет выдатна мог бы абысціся без чалавека. Што нічога — у халодных касмічных прасторах — не патрабуе нашай прысутнасці. І ніхто не заплача — там, далёка, калі ўсе мы раптам знікнем.

Потым я нават недзе напісаў, што гэта сталася важным — і нябачным — элементам ягонай паэтыкі.

Што амаль усе яго вершы здараюцца менавіта там, у прасторы, калі чалавек выходзіць з вусцішнага і бачыць — на хвіліну, хаця б на хвіліну, — які неверагодна прыгожы і дасканалы наш свет, як усё тут страшна істотна і як прадумана.

І не важна, кім і навошта.

Усё, нават у самых простых дробязях: гэты ліст клёна, крануты чырванню, які апускаецца павольна на зямлю. Гэтая птушка, што самотна сядзіць на абляцелым дрэве.

Жабка, што скача ў ставок у вусцішнай цішыні.

І, ясна, твар чалавека. Блізкага альбо далёкага. Твар, які заўсёды, як напісаў паэт, “пячаткаю трагічнай значан”.

Трэба сказаць, гэта адчувалася ў ім ад самага пачатку.

Ён любіў патрапляць на скрай, але абсталёўваўся там з фантастычнай утульнасцю. Складвалася ўражанне, што ён быў як дома ў самай адчайнай безнадзейнасці.

І нават сам шукаў пасткі і прадонні, якія нашэптвалі яму свае праўды і таямніцы.

***

Партрэт завяршала такая дробная асаблівасць, як ягоныя шалікі. Іх было многа і яны былі самых неверагодных колераў і фасонаў: ад звычайных шыйных хусцінак да доўгіх і насычаных колерамі прасцінаў, у якія, здаецца, можна было заматаць усяго Францішка, — і нават тады яшчэ б штосьці засталося. Як і дзе ён іх знаходзіў у савецкай цывілізацыі вечнага дэфіцыту — заставалася загадкай.

Я нават тады падумаў, што як мастакі пазнавальныя па сваіх бярэтках, так у паэтычную ўніформу мусіць абавязкова ўваходзіць шалік. І што калі ўяўляць знакі паэтычнага адрознення, дык яны мусяць быць менавіта там, на шаліку.

Напрыклад, паэты класічнага тэмпераменту мусяць насіць шалікі цёмна-сінія, альбо класічна шэрыя. З геаметрычнымі ўзорамі ці без іх.

Паэты сентыментальна-настраёвыя патрапляюць у разнастайныя адценні жоўтага і чырвонага. З кветачкамі альбо з экспрэсіўнымі абстракцыямі, у залежнасці ад густу і буйнасці.

Паэтам жа метафізічным у мяне чамусьці адпавядаў цёмна-зялёны альбо цёмна-барвовы.

Францішак у маёй класіфікацыі быў бліжэй да паэтаў метафізічных, хаця й з элементамі абстрактнага экспрэсіянізму.

Усё гэта было цудоўна.

Няясна было толькі, у якім дачыненні да яго знаходзіцца ўсё тое, што я прыдумаў, гледзячы са свайго кута ў Хвілінцы. І ці не ёсць ён насамрэч кімсьці іншым: інжынерам на радыёзаводзе, студэнтам інстытута народнай гаспадаркі, барменам у суседняй кавярні. Інструктарам райкама камсамолу. Зрэшты, кіроўцам тралейбуса, чаму б і не?

Праверыць можна было толькі адным спосабам.

***

Не памятаю, як і чаму я патрапіў у Хвілінку, быў надвячорак, людзей было многа, але настрой быў засяроджаны, амаль святочны.

Францішак стаяў за стойкай і праглядаў кнігу.

Адзінае вольнае месца было поруч, я паставіў сваю каву і міжволі пачаў касіць вока.

Ён гэта заўважыў і насцярожыўся.

Мы пазнавалі ўжо адзін аднаго, перакідваліся поглядамі, калі зазіралі ў Хвілінку, так што ў маім падгляданні не было асаблівай няветлівасці.

Кніга на выгляд была вельмі старая. І зачытаная. Ён гартаў яе, відавочна, не ў першы раз. Блукаючы па ўлюбёных фрагментах. Спыняючыся на выпадковых старонках. Я быў амаль упэўнены, што гэта які-небудзь рэдкі аўтар, кшталту Гёльдэрліна альбо Кавафіса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x