• Пожаловаться

Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-562-011-3, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталка Харытанюк Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць лесбіянкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.

Наталка Харытанюк: другие книги автора


Кто написал Смерць лесбіянкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць лесбіянкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць лесбіянкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як быццам пачуўшы мае думкі, Віталь спытаў:

— А вам не страшна, што калі давесці гэту думку да канца — уцелясніць паэзію чыну ў сваім жыцці — то з яго назаўжды прападзе невымоўнае?

— Не страшна. Страшна не прайсці свой подзвіг наскрозь і перажыць веліч. І застацца ў абдымках духаў — мацнейшых за цябе.

Апошнія словы прагучалі так урачыста, што ўсе сцішыліся — і ў гэты момант мы ўсе пачулі варушэнні з-за сцяны: на гэты раз замураваная кабета не цырымонілася і грукала ў сцяну з усяе моцы.

— Што гэта? — прысела разгубленая Вольга. Замест таго, каб прызнацца, я чамусьці ўпарта маўчу. Я не прызнаюся не толькі таму, што баюся помсты спадарыні Веры. Я маўчу ў нейкай хваравітай асалодзе, бо гэты патайбочны грукат дадае чагосьці невыносна-страшнага — і ў той жа час жаданага — нашай апошняй сустрэчы ў старым годзе.

У нейкі момант я бачу яе твар праз сетку вентыляцыі. У мяне халаднеюць далоні, і я гатовая ўжо ўсё расказаць — але не паспяваю: трывожную цішыню разрывае нерашучае і няўцямнае хрыпенне прафесаркі ў дзвярах.

Прафесарка зайшла, размахваючы зялёнай пляшкай бэхераўкі, і прапанавала прыспешыць развязку дэтэктыва і сустрэць нарэшце Новы год — да яго заставаўся адзін кароткі паўночны дзень. “Сыпіць разлапісты снег, а ў мяне між кніг акурат прычарэлася апошняя пляшачка, — падміргнула яна і голасна рассмяялася. — Нап’емся, і знойдзем злачынцу”.

Частка сорак дзявятая. Ваганні — прэч

Я, не вагаючыся, пагадзілася на прапанову прафесаркі. Пагадзілася і Рада, якую ўсё яшчэ дробна трэсла ад падзеяў мінулага дня. У знак прымірэння прафесарка ўзяла за руку і рыжага студэнта — яна пацягнула яго за сабой у кабінет і зачыніла дзверы.

Бэхераўка прыемна блішчэла ў маім кілішку.

Не выйшла, — усміхалася я той старой кабеце, што праклінала мяне вось ужо амаль год таму і што глядзела на мяне цяпер праз сетку вентыляцыі. Замураваная, як вантробны жах. Год мінае. Мінае — думала я. А я вось тут — жывейшая за ўсіх жывых.

Я заўважыла, што акурат на Міхале бэхераўка скончылася — і яму запаслівая прафесарка, неяк па-апякунску, наліла цёцінай слівовіцы. Я падняла келіх: за тое, што вечнага пакарання няма, — усміхнулася я ўсім прысутным. Рада весела — і крыху нервова — рассмяялася і перакуліла кілішак. Прафесарка не смяялася. Яна чакала нечага і напружана глядзела на дзверы.

— Аж гэта нехта з нас, — сумна пахітала яна галавой. У той самы момант па сцяне з таго боку, дзе мусіла ахавацца спадарыня Вера, чымсьці бухнулі.

Дзядзя яшчэ раз паўтарыў сваю думку пра небяспеку сувязяў з духамі.

— Мы самі і гарым у тым агні, які распальваем, — працытаваў дзядзя, неяк сувора паглядзеўшы на цёцю.

— Гэта таксама з Мэры Шэлі? — пацікавіўся Віталь.

— З Персі Бішы, — сумна ўздыхнуў дзядзя і паглядзеў на дзверы, нібыта ведаў, што зараз нехта зойдзе. Зайшоў следчы.

Частка пяцідзясятая. Вочная стаўка

Хаця не ўсе падазраваныя яшчэ прыйшлі — адсутнічала Караліна — следчы скамандаваў пачынаць вочную стаўку. Адразу было відаць: ён мае мала цікавасці да таго, што адбываецца. Ён нават тэлефон, які надрываецца, не міргнуўшы вокам, захутвае ў сіні плашч, бо гук адключаць, відавочна, не ўмее. Абы хутчэй усё скончыць.

Крыху п’яныя, усе прысутныя змрочна маўчаць і нечага чакаюць. Мне ўсё гэта не падабаецца — у такім стане яны могуць пачаць вінаваціць адно аднаго. Прафесарка — Міхала, які мог весці вайну густаў і забіць Ганну з эстэтычных перакананняў. Міхал — Раду, бо яна, у паганскай традыцыі, магла змагацца за правільную здаровую расу, у якой не было б месца лесбіянкам. Рада магла б напасці на Караліну, якую, відавочна, недалюблівала, і заявіць, што тую кампраметавалі заляцанні Ганны і што так Караліна хацела выратаваць сваю рэпутацыю. Караліна ж магла паказаць на каго-заўгодна, нават на мяне — бо, у рэшце рэшт, гэта мой здымак з подпісам ляжаў у торбе Ганны, калі яе забілі. Але Караліны не было — з учорашняга вечара яе так ніхто і не бачыў. Я ж маўчу, бо ведаю: сапраўдная забойца — спадарыня Вера — ужо пакараная, і нікому пра гэта ведаць не трэба.

Зрэшты, ніхто з нас так і не наважваецца загаварыць.

Тады бярэ слова следчы.

— Бачыць падобнае ў розных праявах — неверагодная асалода, — кажа ён. — Ад яе засынаеш. І, здаецца, усе мы спім, пакуль абвінавачваем адно аднаго, знаходзім нейкія знакі падабенства і сляды, якія маглі б кагосьці кудысьці прывесці. Каб прачнуцца — варта толькі штосьці ад чагосьці адрозніць. Пабачыць адценні ў гэтай нібыта суцэльна ружовай гісторыі. Але мы не можам. А калі і зможам, то пасля моцна аб гэтым пашкадуем: хто аднойчы прачнецца — той ужо не засне. Гэта цёмная справа — у ёй замяшаныя нечалавечыя сілы, праклёны, узоры. Не для нашага розуму гэта ўсё. Гэта гісторыя, у якой прачынаюцца духі. Сустрэча з імі цяпер блізкая як ніколі. І я лічу, што справу варта спыняць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць лесбіянкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць лесбіянкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
Адам Глёбус: Смерць — мужчына
Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Смерць лесбіянкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць лесбіянкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.