Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тут раптам ні з таго ні з сяго ў часе атрымання кандзёру Паўло перастрэў Сіліча на калідоры перад ганкам і ветла запрасіў у наглядчыцкую штубу. Раней Міхась нізашто не паслухаў бы яго, як бы ветліва ні запрашаў той. Але на гэты раз, калі побач на нарах замест Багдана Платонавіча агалілася пустата, нібыта месца ад вырванага зуба, якое ўсё яшчэ балела i крываточыла, хлопец у хвіліну душэўнай слабасці зжаліўся над Паўлом i рашыў, што той расчуліўся i хоча распытацца пра гібель земляка i, можа, нават і пакаянна апраўдацца ў сваей нявіннасці за ягоную смерць.

Як быццам падштурхнуты Паўлом, Міхась паперадзе яго неахвотна ўвайшоў у пакой з прыкрай думкаю: «От як могуць уваходзіць разам у былую настаўніцкую два нежыццяздольныя настаўнікі».

Увайшоў нехаця, а выскачыў адтуль, як апараны кандзёрам з бляшанкі, дужка якой, здаецца, апякала руку.

Ад злосці, гневу і абурэння Міхась i тады не паспеў усвядоміць, як гэта ўсё адбылося, і пазней ніяк не мог прыгадаць ва ўсіх падрабязнасцях тое брыдкае здарэнне. Помніць толькі, як пасля ўваходу ў штубу насцярожана забегалі ў Паўла вочы, нібыта ў напалоханай мышы, што асцерагаецца мышалоўкі. Ды яшчэ запомнілася, як Паўло прымірэнча і чулліва ўспамінаў той час, калі яны елі кандзёр з аднаго кацялка. Міхась насцярожыўся, чакаючы ўсяго ад слізкага гада, які лісліва шыпеў і выкручваўся бяскрыўднай вужакаю. Хлопец інтуітыўна адчуў, што ліслівым шыпеннем гад хоча прыспаць ягоную пільнасць, а элегантна выкручваючыся, сваім целам ссоўвае сыпучы пясок у нетрывалы пагорак, з якога кожную хвіліну можа скокнуць і ўджаліць.

Аказалася, што Паўло сапраўды загаворваў зубы, а ўспомніў сумесную яду з аднаго кацялка, каб расчуліць хлопца і псіхалагічна падрыхтаваць да таго, дзеля чаго запрасіў. Наглядчык лісліва прапанаваў Сілічу свой кацялок у абмен на вядзерца Багдана Платонавіча, за якое ў прыдачу, калі толькі Міхась згодзіцца, абяцаў яшчэ некалькі порцый кандзёру.

Паўло, мабыць, наўмысна выбраў зручны момант, калі ў штубе не было нікога з наглядчыкаў, бо не хацеў, каб яны чулі ягоную гаворку з Міхасём. Наглядчыкі з перакладчыкам у гэты час на дварэ назіралі за парадкам пры выдачы кандзёру.

Кашчунская прапанова Паўла выклікала ў Сіліча выбух абурэння.

«Ах ты, наглядчык-перакладчык! Дык ты для гэтага запрасіў у настаўніцкую выкладчыка гісторыі? Танна купляеш мяне! Свайго земляка выправадзіў на верную смерць i цяпер нават дзеля прыліку не пацікавіўся, як ён загінуў! Не паспеў яшчэ той астыць у сырой зямлі, а ты паквапіўся ўжо на ягонае вядзерца! Канечне, у яго ўвойдзе процьма кандзёру! З яго i гушчы сабе болей вывудзіш, і поліўкі хопіць, каб выменьваць за яе хлеб у гаротнікаў! Салдацкі кацялок замалы для наглядчыка! Хай ён рукі табе агнём паліць, бо ён жа сведка тваёй чырвонаармейскай прысягі!»

Усё, што накіпела на сэрцы і мільгнула ў галаве. Сіліч у гарачцы бязладна і невыразна выпаліў Паўлу, перш чым выскачыць з наглядчыцкай штубы.

Кашчуннай прапановаю наглядчык ускаламуціў усё ў Міхасёвай душы. I хаця з часам брудная муць паступова адстоялася, але ад яе застаўся брыдкі асадак, які не раставаў на дне душы. Праўда, затое агіднае ўражанне ад размовы з Паўлом паслужыла Міхасю штуршком для чарговай выдумкі.

Сіліч бачыў, як Хяндогава тройня, прыдбаўшы керн i абломак нажоўкі, актывізавала выраб шырпатрэбаўскіх сувеніраў. Суседзі паставілі гэтую справу на шырокую нагу, як кажуць, наладзілі паточны канвеер з вузкай спецыялізацыяй працы: адзін адпілоўваў канцы гільзаў і адгінаў распілаваныя шыйкі буйнакаліберных патронаў, другі надрайваў пяском загатоўкі, трэці займаўся гравіроўкаю. Ад суседзяў не адставаў і Леанід. Ён пераймаў іхні вопыт і набіваў руку на практыцы. У асноўным яны практыкаваліся толькі на падсвечніках ды на вазах для кветак. Да складаных рэчаў у іх не даходзілі рукі. Набытым хлебам яны дзяліліся з Міхасём.

— Чырвонаармейцы снарадамі ды кулямі не затрымалі фашыстаў на гэтых рубяжах. А мы нашымі парожнімі гільзамі ды стрэлянымі патронамі адгэтуль бамбім Германію і выбіваем сабе нямецкі хлеб, — неяк пакпіў Казнадзей, у голасе якога адчуваліся і прыкрасць, і горыч.

Міхася трошкі пакрыўдзілі гэтыя словы. Ён адчуваў сябе ніякавата ад таго, што пасля гібелі Багдана Платонавіча ў яго апусціліся рукі і ён, засмучаны, адстае ад суседзяў у гэтым промысле, стаў як бы іхнім нахлебнікам.

Хлопцу'хацелася паказаць суседзям, што ён яшчэ не зломак, што ёв таксама здатны на сёе-тое. Яму рупіла зрабіць што-небудзь такое, каб яны здзівіліся. З непрывычкі Сілічу было цяжкавата важдацца з металам, таму што ў школе ён меў справу толькі з дрэвам. Хаця, праўда, як выкладаў ім урок працы малапісьменны сталяр з іхняй вёскі? Часамі за адну невядома кім абгабляваную і прыхаваную за грубку ножку для табурэта многія вучні ў класе ўхітраліся атрымаць у яго адзнаку за чвэрць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.