• Пожаловаться

Мікола Аўрамчык: Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык: Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-340-00673-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Аўрамчык Палон

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Мікола Аўрамчык: другие книги автора


Кто написал Палон? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Два хлебарэзы не ўпраўляліся раскройваць боханы. Спачаягку іх разразалі на чацвярцінкі, а потым кожную дзялілі яшчэ на тры пайкі.

Сіліч за чатыры прыёмы праглынуў сваю порцыю, амаль не разжоўваючы, і лыжкаю сёрбаў з чужога кацялка цёплае варыва.

Стомленыя невыносным пераходам, змардаваныя людзі трохі падсілкаваліся —і валіліся на дол там, дзе стаялі.

Міхась не адчуваў сваіх ног. Як прылёг на зямлю, дык адразу ж і заснуў. Спаў беспрасыпна. Невядома, колькі праспаў бы, калі б раніцаю не разбудзілі сярдзітыя крыкі «аўфштэен!». Спачатку нават падумаў, што яны гучаць у сне. Падымацца не хацелася. Але, калі ўбачыў, як нямецкія салдаты стваламі аўтаматаў па суседству расштурхоўваюць людзей, неахвотна ўсхапіўся на ногі. Спрасонку глядзеў па баках і ніяк не мог зразумець, што адбываецца навокал. Успомніў, дзе ён знаходзіцца, разгледзеў наводшыбе паходныя салдацкія кухні, каля якіх не было нікога, —і здагадаўся, што немцы падымаюць палонных не на сняданак. Разам з іншымі цікаўнымі ён наблізіўся да варот, якія злучалі іхні сектар з суседнім, і калі пабачыў, што там робіцца, міжволі пашыбаваў далей усцяж калючай агароджы. У варотах за стадом над паперамі схіліліся два нямецкія афіцэры. Аўтаматчыкі па чарзе ўпускалі паўз іх палонных. Афіцэры штосьці запісвалі, напэўна, рэгістравалі гаротнікаў, бо адзін салдат вешаў на шыю небараку нейкі жэтон, а другі белай фарбаю выводзіў на плячах гімнасцёркі або шыняля тры вялізныя літары «Krg».

«Кальцуюць, як птушак... Дык тых жа выпускаюць на волю, хоць і надзяюць пярсцёнкі. А тут з адной драцяной клеткі ўпускаюць у другую.

Мала таго, што, як авечкам, чапляюць на шыі біркі, дык яшчэ на плячах ставяць нязмыўнае таўро. Кляймуюць, нібы жывёлу, каб прыкметныя былі, калі ўцякуць на волю».

Гнаны гэтымі думкамі і інстынктам самазахавання, Сіліч не заўважыў, як наблізіўся да супрацьлеглых, уваходных варот. Штосьці папераджальнае закрычаў яму салдат з аховы, трымаючы напагатове вінтоўку. Міхась на ўсякі выпадак адышоў далей, хаця не зразумеў ні слова з папярэджання вартавога. Нямецкую мову хлопец трохі ведаў. Усё-такі тры гады вывучаў яе ў школе, тры—у педтэхнікуме і чатыры—у інстытуце. Спачатку падумаў, што вартавы штосьці выкрыкваў на якім-небудзь дыялекце. Міхась чуў пра тое, што ў Германіі шмат дыялектаў, якіх не разумеюць самі немцы. Потым яго здзівіла, што ў вартавога—вінтоўка. Палонных жа сюды гналі немцы з аўтаматамі. Колер формы таксама ў іх не такі, як у гэтага салдата. Напэўна, іншы род войск, таму i форма адрозніваецца колерам. Але неўзабаве знадворку ў вароты ўвайшлі салдаты ў такой форме з вінтоўкамі ў руках. Яны вылучылі з гурту палонных невялікую групку. Міхась таксама трапіў у яе. Палонных, выпускаючы з варот, пералічылі.

Непадалёку стаяў вялізны грузавік. Крыкамі і жэстамі рук салдаты загадал! палонным залазіць у кузаў. Самі яны ажыўлена размаўлялі між сабою. Ні ў іхніх крыках, ні ў іхняй гаворцы Сіліч не разумеў ніводнага слова. Толькі тады, як заўважыў невялічкі шчыток, нашыты на рукавах салдат, разгадаў невядомую загадку. На шчытку з незразумелай эмблемаю было напісана «Espana».

«Дзіва што ты не разумеет іхняе гавэнды! Адкуль жа табе ведаць іспанскую мову? Значыць, гэта і ёсць ваякі з «Блакітнай дывізіі», — схамянуўся хлопец, калі грузавік крануўся з месца. —Куды яны павязуць нас?»

Седзячы ў кузаве, Сіліч спачатку агледзеў незнаёмую форму вартавых. Потым разглядаў гарадскую ўскраіну, міма якой іх везлі. Скрозь, як глянуць углыб, горад быў зруйнаваны. Невідушчымі вачніцамі тужліва глядзелі на Міхася парожнія скрыні аднапавярховых дамоў. Ад высокіх будынкаў, нібы ўцёсы, уздымаліся адны толькі ацалелыя вуглы. Некаторыя з іх былі зрэзаны наўскасяк. «Іспанская Герніка, дашчэнту разбураная нямецкай авіяцыяй?»

Міхась памятае, як пра гэты горад некалі пісалі газеты. Пра зруйнаваны старадаўні цэнтр баскскай культуры яму расказваў таксама і яго старэйшы брат. Дзе цяпер Віктар? Ці жывы ён? Але ўсё роўна пра гэтую дзівосную краіну—пра палі Андалузіі з чырвоным макам, пра горныя ланцугі Каталоніі, што цягнуцца ўздоўж марскога ўзбярэжжа, пра аліўкавыя гаі i лясы вечназялёнага коркавага дуба, пра квадраты вінаграднікаў і светлыя плямы альпійскіх лугоў на гарах, пра апельсінавыя дрэвы з пладамі сярод асфальту між ліхтарных слупоў i трамвайных правадоў на вуліцах Валенсіі — ён расказваў, як апантаны географ. Міхась нават не разумеў: Віктар з нябёсаў бачыў гэткую прыгажосць ці прабаваў яе навобмацак, ходзячы па зямлі. Нават Міхася брат паблажліва называў на іспанскі лад — Мігелем. Праўда, Міхася цікавілі болей Віктаравы расказы пра гісторыю, побыт і норавы іспанцаў. З братавых расказаў ён выразна ўяўляў сабе смуглых андалузскіх танцоўшчыц, што безупынку бразгочуць кастаньетамі. Хлопца асабліва ўразіў Віктараў расказ пра тое, як па вуліцах Барселоны рэспубліканцы неслі не гарызантальна, а вертыкальна дамавіны з забітымі байцамі, і мёртвыя, стоячы, нібы заклікалі жывых працягваць барацьбу. А ўслед неслі распасцёртыя коўдры і прасцірадлы, у якія людзі шчодра кідалі срэбра і медзь для сем’яў забітых. Міхася таксама здзівіла і тое, што на могілках іспанцы не закопваюць дамавіны ў зямлю, а ставяць двума паверхамі ў бетонныя нішы. I потым века труны замыкаюць, а ключ аддаюць самаму блізкаму родзічу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.