Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галава Адміністрацыі нервова таргануўся на месцы, у няпэўнасці, быццам раздумваючы, на чый адрас прагучала апошняя фраза, схіліў голаў над кейсам.

— Я толькі хачу сказаць, што ў такой важнай справе, як вырашэнне лёсу мовы, паміж словам і справай не павінна быць разыходжання, – працягваў тым часам прэзідэнт. — Цікава, што думае на гэты конт міністр культуры?

Міністра культуры ў зале чамусьці не аказалася, затое па паўзе жаданне ўзяць слова выказаў вядомы хітраван і ветэран кабінета — кіраўнік міністэрства замежных справаў. Ён адзіны з прысутных здолеў перасядзець на пасадзе двух папярэднікаў прэзідэнта, апошняму з якіх, між іншым, колісь уласнаму прэтэжэ, хадзілі чуткі, нават актыўна паспрыяў у сыходзе ў выніку імпічменту. І вось зараз, ледзь запахла смажаным, імгненна падмеўся, не топчучыся лішне на месцы, узяць ініцыятыву ў свае рукі.

— Свая мова – гэта прэстыж. І не абы-які. Тым болей цяпер, калі нават самыя нешматлікія народы ды народнасці гэтак актыўна пайшлі на стварэнне нацыянальных інтэрнэт-даменаў. А мы чым горшыя? Я мяркую, што сённяшняя імпрэза – надзвычай важны крок на шляху да ўсталявання мовы ва ўсіх сферах. Мова – гэта, ведаеце, тварь нацыі, і каму, як не нам, слугам народа, дбаць аб яе росквіце…

Нягледзячы на ўдаваную памяркоўнасць, рэпліка выступоўцы, асабліва наўмысна ўжытае ў ёй слова «твар», якое ён і раней заўсёды ўжываў на мове не іначай як з сарказмам, вось гэтак — са змякчэннем апошняга гука, агулам больш нагадвала выклік прэзідэнту, чым згоду з яго высовамі. Гэта, канечне, прэзідэнта насцярожыла.

— Даволі разумная выснова, — мяркуючы, аднак, што лепшае зачэпкі для пераходу да самага галоўнага можа сёння і не надарыцца, падхапіў ён. – То чаму б нам усім разам і не падумаць наконт больш важкіх крокаў па ўсталяванні мовы? Асабліва цяпер, пасля паспяхова здадзенага іспыту… Так бы мовіць, не расставіць кропкі над «і»...

Зала зноў суцішылася. Дождж на дварэ скончыўся, кроплі больш не грукалі па бляшаных пласцінах стокавых надваконных брылёў, і гэта надавала цішыні вусцішны, нават злавесны характар.

Прэзідэнт акінуў залу паглядам, і яна здалася яму гэтым разам яшчэ больш безаблічнай, чым на пачатку паседжання. Прыязныя вочы аднадумцаў неяк неўпрыкмет растварыліся ў агульнай масе, і на першы план зноў высунуліся тыя, якія гэтак не глянуліся яму на пачатку імпрэзы, якія ў менш абавязковай сітуацыі і бачыць яму, бадай, не надта хацелася б.

— Выканаць свой абавязак перад гісторыяй — гэта, канечне, цудоўна. Ды вось толькі ці своечасова ўсё тое будзе? – зноў узяў слова прэм’ер-міністр. — Пытанне няпростае: адно давядзеш да ладу, другому, наадварот, — шкоду зробіш. Паўгода засталося да пачатку выбарчай прэзідэнцкай кампаніі, ці не адпужаем мы выбарцаў такім радыкальным крокам? Можа, усё-такі крыху пачакаць з гэтым моўным пытаннем? А тым часам...

— ...Прадоўжыць знаёмства з лепшымі набыткамі сусветнай словатворчасці, — паспяшаўся падаць голас са свайго месца ў сярэдзіне залы шэф ідэалагічнай службы і дадаў, гледзячы запытальна на старшыню літаратурнай суполкі, заўсёды насцярожанага чалавека з арліным паглядам сіцылійскага мафіёзі: — Вось я чытаў дзесьці, што ў Англіі зараз усе чытаюць Бэнэта, а ў Францыі зноў папулярны пісьменнік Жэнэ. А вы, спадар старшыня, як наконт Бэнэта і Жэнэ – чыталі іхнія творы?

Старшыня літсуполкі памкнуўся прадэманстраваць зацікаўле-насць тэмаю, але выгляд яго, асабліва торганне цягліц твару, сведчыў, што ні таго, ні другога з названых аўтараў ён не толькі чытаў, а нават і прозвішчаў такіх, хутчэй за ўсё, не чуў.

— Ну, я асабіста не чытаў... на жаль… Хоць яно, канечне, і нядобра, але дзе ж там за ўсім усочыш, столькі ўсяго паўсюль друкуецца... Зрэшты, можа, і чытаў калі, ды не магу гэтак во адразу ўзгадаць…

— Пра Бэнэта не ведаю, а француз, кажуць, цікава піша, — прыйшла на дапамогу шэфу рэферэнтка старшыні, бухматая дама з брошкаю ў выглядзе сэрца на грудзях. – Мой муж акурат зараз чытае Жэнэ, дык вельмі ж ім захапляецца. Такая, маўляў, там моўная стыхія, такое незвычайнае заглыбленне ў нетры чалавечае натуры...

У сярэдзіне залы хтосьці юрліва хіхікнуў, але тут жа сціх, перарваны наступнаю рэплікай прэзідэнта:

— Вось-вось, стыхія, і менавіта моўная… Дык і працягнем нашую гамонку пра мову. Пра нашу мову. Дакладней – скончым. Кажаце, спадар прэм’ер, выбары на носе? Ну, выбары — гэта, канечне, важна — згодны. Але чаму абавязкова трэба адно аднаму, я выбары маю на ўвазе і мову, супрацьпастаўляць? Мне, як дзейнаму пакуль што кіраўніку дзяржавы, гэта не зусім зразумела. І не думайце, што мы тут сёння сабраліся дарэмна. Якое б і ў што ні было там заглыбленне ў Жэнэ, я ніколі, ні-ко-лі гэтак, як сёй-той з вас, відаць, спадзяецца, не зраблю. Што да Бэнэта, дык… я ж – не каралева, пажыццёвага права на трон не маю, рана ці позна давядзецца сысці. Так што выбары выбарамі, а...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.