Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Навіна расчаравала яе, бо пазбаўляла магчымасці сёе-тое распытаць пра маці і пра тадышняе іх жыццё ў А..

Яна спытала, ці не здае хто-небудзь паблізу кватэру. »Якраз я і здаю, — адказала жанчына. – Я жыву адна, у мяне двухпакаёўка, і вам было б у мяне няблага». Жанчына спытала, дзе яна працуе, і яна адказала, што яшчэ не працуе, але мае намер уладкавацца куды-небудзь, напрыклад, паштаркай у аддзяленне сувязі. Жанчына сказала, што плата за пакой будзе невялікая, бо ёй сумна адной і яна даўно падшуквае каляжанку дзеля баўлення часу, і павяла яе ў кватэру.

Яна паказала гаспадыні аблігацыі і папрасіла памарудзіць з аплатаю жытла да пачатку тэрміну іх пагашэння, што вось-вось павінен быў пачацца. Жанчына згадзілася. Назаўтра яны выправіліся ўдзвюх на пошту, дзе якраз рабіла гаспадыніна сваячка, і яе ўзялі паштаркаю. Так яна засталася ў А..

Удзень яна разносіла па кватэрах газеты і лісты, увечары, калі заставаліся сілы, блукала па мясцовасці. Відарысаў у наваколлі, якія яна магла дакладна ўзгадаць з маленства, было няшмат. Але тыя, што згадваліся, выклікалі ў ёй такую буру эмоцый, што яна пасля тых шпацыраў доўга не магла заснуць. Дадавала маркоты і расстанне з Сашкам, якога яна згадвала штодня і пра сустрэчу з якім марыла кожную хвіліну.

Аднаго разу яна так задумалася падчас прагулянкі, растузаная ўспамінамі, што не заўважыла, як забрыла на могілкі. Паманулася адшукаць магілку брата Паўліка, але не дала рады: клады былі занадта вялікія, да таго ж многія магілкі на іх – без помнікаў. А калі яна дома спытала ў Наталлі, гаспадыні, як усё-такі знайсці братава захаванне, тая ў адказ толькі махнула рукой: якое захаванне, хутчэй за ўсё ляжыць твой брат дзе-небудзь у яры, тады так шмат мерла тут люду, асабліва дзяцей, што было не да пахаванняў. Здаралася, што і ў зямлю нябожчыка не закопвалі, такая яна была каляная, а прысыпалі снегам ды і пакідалі пад гурбаю.

Увесь гэты час ёю ніхто не цікавіўся, і яе тое цалкам задавальняла. Як і роўныя адносіны з Наталляй, што ўсталяваліся між імі ад першага дня і якія, бадай, толькі штосьці экстраардынарнае магло парушыць. Яна распавяла сваёй гаспадыні збольшага пра сябе (апроч студні, вядома). Наталля ўспрыняла яе гісторыю спакойна, і гэта нібыта давала надзею на яшчэ большае паразуменне надалей. Наколькі яна тады памылялася, паказаў час. Што да неспадзянак кшталту спраўджання асобы, то іх яна не баялася: пасведчанне аб рэабілітацыі заўсёды было пры ёй.

Праз тры месяцы пасля яе прыезду ў А. начальніца пошты папрасіла яе падмяніць на працы занямоглую паштарку з суседняга ўчастка. Яна згадзілася, і клопатаў ды беганіны ёй значна дадалося. Яна прапрацавала на два ўчасткі два тыдні і ўжо амаль дачакалася вяртання каляжанкі, як здарылася нечаканае. Яна панесла ў адну з кватэр тэлеграму і спаткалася там з Зелянухам, старым знаёмцам. Тым, што быў за наглядчыка ў лагеры і прыязджаў у мястэчка ў дзень смерці маці. Якога яна бачыла з маці на пляцоўцы млына перад тым, як маці загінула.

Ён яшчэ не паспеў адчыніць дзвярэй, а яе ўжо быццам абдало сцюжаю. Ён стаяў у дзвярах і разглядаў яе ва ўпор з такой настойлівасцю, што ёй тае ж хвіліны захацелася збегчы куды падалей. Яна глядзела на яго і не ведала, як сябе паводзіць: ці то загаварыць, нагадаць, што яны знаёмыя, ці то змаўчаць. А ён усё свідраваў ды свідраваў яе неверагодна блакітнымі сваімі вачыма, быццам сіліўся ўплішчыцца паглядам у думкі. На нейкі міг ёй нават здалося, што ён пазнаў яе. Страх загнанага звера, гэткі самы, як у той дзень, калі ён прыязджаў у мястэчка і аб нечым угаворваў маці, а тая не пагаджалася з ім, мільгнуў у блакітных вачах, і яна скураю адчула небяспеку, што зыходзіла ад усяго ягонага лядашчага цела. Яна вырашыла нізавошта сябе не называць. Тут ён спытаў, як яе завуць. «Мілай», — адказала яна, інтуітыўна адарваўшы палову ад свайго поўнага – Людміла – імя і пайшла прэч.

Сустрэча з Зелянухам ускалыхнула яе, ды галоўная неспадзянка падчэквала ўсё-такі дома. Быў перадабедзенны час, ёй захацелася перагледзець старыя фоткі. Яна палезла ў альбом, дзе яны ляжалі заўсёды побач з аблігацыямі. Фоткі былі на месцы, затое аблігацыі, адзіны яе спадзеў хоць на якую ў прышласці капейчыну, быццам карова злізала языком. Яна ператрэсла ўсе свае рэчы, але дарэмна, аблігацыі зніклі.

Ёй захацелася гарбаты, яна вырашыла запаліць пліту, але ўбачыла, што ў кухні няма запалак. Яна пайшла ў Наталлін пакой, каб узяць запалкі з энзэ ў шуфлядцы стала, і там натыкнулася на сваю згубу — аблігацыі. Знаходка ашаламіла яе. Але ўзаемаадносіны з гаспадыняй не давалі падставы для нейкіх кепскіх высноваў, і яна вырашыла пачакаць яе рэакцыі на знікненне злашчасных паперак з шуфляды. Яна прыхавала знаходку ў сваім пакоі і пачала чакаць прыходу Наталлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.