Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наталля прыйшла а палове другой і адразу пачала рыхтаваць сабе абед. Запалак не было, і яна пайшла па іх у пакой. Было чутно, як яна адчыняе па чарзе шуфляды, тым часам як запалкі ляжалі на самым бачным месцы, спрыхаду.

Яе вяртанне канцэнтрацыяй жарсці нагадвала рэакцыю сярэднявечнага ваяра на знікненне паса вернасці ў юрлівае жонкі. Наталля моўчкі прайшла ў кухню, запаліла пліту, кінула запалку ў бляшанку з-пад часціка. Затым павярнулася да яе тварам, не гледзячы ў вочы, сувора сказала:

— Не думала, што ты гэткая неахайная. Паглядзі, колькі бруду паўсюль у калідоры. Няўжо цяжка падмесці?

Зачэпка для больш грунтоўнае «размовы» была такой выразнай, а заўвага была прамоўленая такім зласлівым тонам, што яна знямела ад нечаканасці. Аднак Наталля, відаць, інтэрпрэтавала яе маўчанне як вышэйшую ступень абыякавасці да яе слоў, таму прадоўжыла наступ яшчэ больш жорстка:

— І хто дазволіў табе шнарыць у маёй шуфлядзе? Ты што – дазнаўца? – Тут яна канчаткова страціла кантроль над сабою і закрычала што мела моцы: — Варагіня народа! Спадзяешся абвесці ўсіх вакол пальца. Дзе аблігацыі? Вярні іх на месца, не то будзе блага! Я табе так зраблю, што ніколі нікуды больш са сваім паскудным мінулым не ўладкуешся, і пасведчанне тваё гаўнянае табе не паможа!

Яна схапіла балейку з прапаласканаю ўранні бялізнай, кінулася на балкон яе развешваць. Злосць усё яшчэ трэсла яе, і, здавалася, мокры – хвілін дзесяць таму на дварэ працерусіў кволы дожджык – дол балкона без парэнчаў не вытрымае той распаленай не на жарт злосці, вось-вось засіпіць пад босымі Наталлінымі нагамі.

Богведама, як так сталася, але раптоўна спакой ахапіў яе. Яна пабыла колькі хвілін у пакоі, выйшла следам за гаспадыняю на балкон.

Наталля стаяла да яе спінаю з зашчэпкамі ў зубах, і пара злымі шэрымі аблочкамі выштурхвалася разам са словамі з яе рота, слалася над галавой. Яна ніяк не магла спыніцца і ўсё гаварыла, гаварыла... Яна была такая непрыгожая ў прыступе злосці і разам з тым такая кранальная ў няведанні сваёй незайздроснай будучыні, што Люсі міжволі захацелася да яе датыкнуцца — лёгенька-лёгенька, быццам муху адагнаць ад талеркі са страваю ці восвіну. Так лёгенька, што яна, мабыць, і сама не заўважыла б ні таго дотыку, ні таго, што сталася б у наступную хвіліну. Так хутка, што бялізна, як колісь насоўка з далоні яе маці, не паспела б выпасці з Наталліных рук.

Яна ўявіла, як Наталля ляжыць з раскінутымі ўбакі рукамі і нагамі на доле пад балконам і ў немым здзіўленні, быццам хоча штосьці запытацца, глядзіць на яе нежывымі вачыма, і... рашучасць пакінула яе. Яна адвяла пагляд убок, стрымгалоў кінулася назад у пакой. Паклала ў партманет аблігацыі і хуценька пайшла з кватэры. На яе шчасце, пошта была ўжо цалкам пасартаваная, таму ні з кім спатыкацца на працы ёй не давялося. Яна разнесла рэшту пошты, пакружляўшы па А., пабрыла на станцыю. Падумала, што няблага было б, напэўна, вярнуцца ў кватэру па рэчы, але не насмелілася: раптам гаспадыня ўсё яшчэ не супакоілася, і як потым, калі што якое, каму давядзеш, што чалавек гэткі ж звер, як і астатнія звяры, і што будзіць у ім жывёліну – небяспечная справа?

Вось так, пракантаваўшыся паўдня на станцыі, яна з’ехала тады з А.. Хвоя-спарыш, адзіны матэрыяльны напамін з яе маленства, праводзіла яе маркотным шапаценнем голак, ды стрыклівы, не менш стрыклівы ад крапівы вакол тае хвоі пагляд Зелянухі кальнуў з-за фіранкі наўздагон у спіну, калі яна праходзіла з валізаю паўз ягоны дом.

Яна ўзняла голаў, зноў глянула на ходзікі: палова дванаццатай. Акурат ці не гэткаю во парою сышла яна тады без капейчыны, але з аблігацыямі ў кішэні на станцыі па дарозе з А. ды і захрасла ў чужым гарадку на без малога трыццаць гадоў. Нават на трыццаць два, калі браць пад увагу, што, уладкаваўшыся ўжо на працу ў дом адпачынку, не-не ды і вярталася ў гарадок, зазвычай увесну ці ў восень, каб то магілку мужа дагледзець, то забраць сёе-тое з пакінутых у цёткі Кудзельчыхі рэчаў.

З мужам ёй пашчасціла, безумоўна, хоць і выйшла за простага каюра, даглядчыка сабак. Пётра Баговіч (так звалі каюра) чалавек быў добры, а галоўнае – аднае з ёю крыві, з аселых на Поўначы ссыльных беларусаў. І разумеў яе. Калі яна, да прыкладу, дзесяць год таму надумалася ўзяць да сябе нямоглую цётку Галю, сын і нявестка якой загінулі ў аўтааварыі, не тое што словам не запярэчыў, наадварот, памагаў даглядаць старую, як мог. Шкада, рана памёр, але тут ужо каму як наканавана.

Ад цёткі Галі яна тады шмат чаго даведалася пра сваё з маці жыццё ў А. падчас высылкі. Нават пра такія дробязі, як матчыны гузакі на скронях напярэдадні смерці Паўліка, якімі яе, аказваецца, усё той жа Зелянуха ўзнагародзіў, жаноцкае прыхільнасці дамагаючыся. А яшчэ пра тое, як ён мітусіўся пасля расстрэлу Берыі, баяўся, каб каторая з жанок не заявіла куды след, ды паляцеў расшукваць адну з найбольш ім пакрыўджаных – Любу Гарнак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.