Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна чакала, што яны, мабыць, яшчэ больш наблізяцца адзін да аднаго, і інтуіцыя не падманула яе.

Першы крок зрабіў мужчына. Ён так рэзка падаўся да маці, што яна на хвіліну, здаецца, зніякавела ад нечаканасці. Яна ўскінула рукі быццам каб абараніцца ад яго, але не паспела. Ён схапіў яе за запясце, са спрытам дзікага звера ірвануў да сябе. Іх целы судакрануліся, але толькі на момант. Маці вольнаю рукой ударыла яго па галаве, выхапіла другую з ягонай далоні. Невядома, ці моцны быў той удар, але мужчыну ён, безумоўна, прыйшоўся недаспадобы. Ён гэтак жа груба, як колісь у А. пад пукам святла ад пражэктара, схапіў маці за руку, цяпер ужо за локаць, тузануў да сябе. Ягоны плашч абвіўся вакол яе цела, і цяпер абрысы іх сплеценых у адно паставаў нагадвалі абрысы камля хвоі-спарыша ў А..

Маці зноў паспрабавала вызваліцца з абдоймаў мужчыны, але не дала рады. Ён трымаў яе так моцна, што яна ледзь-ледзь магла паварушыцца. Вецер вымкнуўся з надстрэшша, зухаватым сватам пранёсся над пляцоўкай, абляпіў твары абаіх поламі ягонага плашча. Мужчына абхапіў маці за стан, штурхнуў убок. Яна павалілася на дол, нерухомым кулем застыла на самым краі пляцоўкі. Ён счакаў хвіліну, рашуча накіраваўся да яе. Шпаркасць і ўпэўненасць ягонае хады і скрыўленыя злосцю вусны сумневу наконт таго, што мае быць далей, не выклікалі. Ён падышоў да маці, выпрастанай наперад рукой лёгка-лёгенька дакрануўся да яе бока...

Жах ахапіў яе. Яна штосьці – здаецца, ці не «мама!» – закрычала і ўпала ніцма на траву.

Калі яна зноў узняла голаў, на пляцоўцы нікога не было. Толькі насоўка кружляла, бы планер, па-над краем выступу, але і яе неўзабаве знесла ветрам кудысьці ўбок.

Яна падумала, што, мабыць, яны ўжо пайшлі з пляцоўкі, і, не зважаючы на пігулкі сахарыны, што цурком сыпаліся са скрутка на дол, кінулася наўцёкі. Цела яе зрабілася такім бязважкім, што яна яго амаль не адчувала. Яна ляцела паўз кустоўе няведама куды, і карослівая лёгкасць ягонага дотыку пранікала ў яе глузды, штурхала прэч са свядомасці ўсе іншыя рухі і жэсты, якія яна ведала дагэтуль.

Вось так яна тады займела лёгкасць дотыку. Як няўчаснае раставанне антарктычнага айсберга выклікае метамарфозы клімату за дзясяткі тысяч вёрстаў ад яго, так выпадкова падгледжаная лёгкасць дотыку Зелянухавай рукі да цела маці стала падмуркам фармавання яе новай сутнасці. Сутнасці, якая суправаджае яе ўсё жыццё і пра якую яна нікому, бадай, ніколі не наважыцца сказаць. Хоць, можа, і варта было б. Тым больш, што гэта было б апошняе, што яна наогул хацела б сказаць перад тым, як паспрабаваць той лёгкасці пазбыцца.

Менавіта гэтак – пазбыцца. І менавіта праз здзяйсненне змысленага. Бо гэткая лёгкасць – той жа цяжар, як валіза за плячыма, толькі шматкроць большы. Двойчы яна ўжо спрабавала тое зрабіць. Першы раз – праз лекара-псіхатэрапеўта. «Вы да кагось датыкнуліся? – сказаў ён з мілым усмехам і паклаў ёй далонь на лоб, быццам хацеў памацаць глузды. – Ну, гэта не страшна, мы вас вылечым». Другі раз – праз святара. Ды зноў няўдала, бо святар быў глухаваты і наўрад зразумеў з яе блытанага аповеду, пра што гамана.

А як жа Бог? О, калі гэта праўда, што Бог бачыць намі ўчыненае, то як ёй хацелася б, каб ён насамрэч, як прынята тое лічыць, бачыў усё. Бо тады, можа быць, і ёй застанецца які-ніякі шанц на выратаванне душы. Вось толькі як яна яго, той шанц, скарыстае? Хутчэй за ўсё – з’едзе ў А., адзінае месца на свеце, што, адчувае, ніколі не адпрэчыць яе. Успамін пра якое цвіком сядзіць у яе памяці адмалку і прыцягвае, бы магнітам, жорсткай праўдай дзяцінных мрояў-прыпамінаў. Месца, якое так шмат вызначыла ў яе жыцці і ў якім яна магла б (а можа, ёй толькі так уяўляецца, што магла б) заставацца сабой.

Тора ашчэрыла пашчу, пазяхнула, легла на пясчанік побач з ручаём, і жоўтыя вочы яе зліліся колерам з фарбамі пустэльні.

Яна выключыла тэлевізар, затым святло, легла на канапу. Уявіла, што яна Тора, і мроя лісліваю ласкай абвіла яе голаў, стаілася ў звілінах глуздоў: што з таго, што невысокі той рачны абрыўчык. Затое пад ім, мабыць, шмат камення, і, пэўна ж, яно зусім не такое мяккае, як пясчанае дно абмялелай за лета студні...

Яна выйшла на двор і па нязвыклых Лёліных паводзінах – кінулася да яе, бы да роднай, калі такое было? – адразу зразумела: штосьці дзеўцы трэба. Але што?

Лёля дастала з кішэньчыка нейкую зжоўклую паперчыну, тыцнула ёй пад нос:

— Ліст, дзе ты ўсё распавядаеш Сашку пра жыццё з маткаю і братам у лагеры. З гэткім лістом, варта аддаць яго куды след, не тое што ў інстытут – у самае задрыпанае ПТВ не возьмуць. Дык не ўзносся высака, а ідзі во з Вітакам. А тады, як вернецеся, і ліст аддам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.