Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адкуль яны могуць ісці?

— З вёскі. Былі ў гасцях.

— А што трымаюць вясковыя людзі ў гладышах? Як у нашай бабулі, што жыве ў Цыбулева?

— Малако.

— Вось ты і адказала на сваё ж пытанне.

— Дзякую, татусь, іду дапісваць...

І во — настаўніца Дуброўская, заслужаная настаўніца, зрэзала дзіцячую фантазію пад корань, адбіла крылы, і дачка плюхнулася на зямлю...

Як мне растлумачыць дачушцы, трэцякласніцы, што настаўніца паставіла сама сабе двойку за няўменне выкладаць расейскую мову. Ёй бы штабным пісарам акурат добра, дзе ўсё канкрэтна, без выдумкі, дзе люмінь, а не алюміній правіць баль...

У старэйшай, Ірыны, беларускую мову выкладала Бэця Ізрайлеўна. Ці ж было калі наадварот — каб габрэйскую мову выкладалі габрэям беларусы? Наўрад ці... Прагледзеў сшытак па беларускай мове і здзівіўся — адны пяцёркі. Калі ж пачаў правяраць практыкаванні, то ў кожным знайшоў па восем — дзесяць памылак. Пераправіў пяцёркі на двойкі і паказаў дачцэ. Яна, здавалася, не здзівілася і не пакрыўдзілася на маё ўмяшанне.

Рашыў паслухаць, як ідзе выкладанне прадмета ў класе. Можа ж бацька папрысутнічаць на ўроку, паглядзець, як вучыцца дачка?

І — наслухаўся. «Пішыце в строчку», «пішыце з краснай стракі», «запамятавайце напісанне назоўніка»...

На перапынку цікаўлюся, калі ўсе выйшлі з класа:

— Бэця Ізрайлеўна, скажыце, што азначае слова «запамятаваць»?

— Как что? Запомнить! — здзівілася настаўніца маёй недасведчанасці, нядобра бліснуўшы на мяне сваімі чорнымі вачыма.

Калі ж я потым сказаў дырэктару школы пра свае ўражанні і вывады, тая запярэчыла:

— Так это же лучший преподаватель беларусского языка в городе!

Божачка! Бедная мая мова!

Яшчэ ўспомнілася...

На бацькоўскім сходзе класная Ірыны, Зінаіда Аркадзьеўна, неспадзеў звярнулася да мяне:

— Антон Сяргеевіч! Я хацела б, каб вы падзяліліся вопытам выхавання сваёй дачкі — у вас «благополучная» сям'я...

Дзіўнай была просьба. І — нечаканай.

— Па-першае, адкуль вы вызначылі, Зінаіда Аркадзьеўна, што ў нас «благополучная» сям'я? А па-другое, вопытам выхавання дачкі падзяліцца я не магу. І вось чаму — я не ведаю, што такое выхаванне. І таму ніколі дачку не выхоўваў. Урокі амаль ніколі не памагаў вучыць.

— Але ж яна выдатна вучыцца.

— Тым больш — не спадзяецца на чыю-небудзь дапамогу. У першым класе, на першых днях вучобы, прыходзіць яна дадому. Кінула партфель — і на вуліцу. Кажа, трошкі пагуляю. Жонка раз адарвала ад вуліцы, потым другі. А на трэці рашылі — хай гуляе, пакуль не надакучыць. Гуляла да тае пары, пакуль не змерклася. Прыйшла і ледзьве не плача — урокі не падрыхтаваны.

— Сёння позна ўжо, дачка, час падрыхтоўкі ўрокаў прайшоў, пара класціся спаць...

Раніцай я пазваніў настаўніцы, каб яна паставіла ёй двойку. Яна здзівілася, але ўважыла маю просьбу.

Дачка прыйшла дадому ў слязах. Прызналася пра двойку. Выбегла на вуліцу, пагуляла з паўгадзіны і — за ўрокі. З таго часу з вуліцы яе ніхто не клікаў. А за ўрокамі ніхто не сачыў. Вось і ўсё...

Бацькі заўсміхаліся майму аповеду, а класная, відаць, пакрыўдзілася, што яе намаганні правесці педагагічную гадзіну на высокім узроўні не спраўдзіліся. Сказала толькі:

— Это же жестоко, Антон Сергеевич!

— Затое я пазбавіўся ад непатрэбнай апекі над дзіцём. Яна навучылася сама размяркоўваць час, прывыкла сама адказваць за свае ўрокі, за сябе. Я даў ёй волю. І яна тое зразумела. Спадзявалася ва ўсім толькі на сябе.

А сам пра сябе падумаў: каб жа мой сённяшні розум і магчымасці ў дзіцячыя гады, то савецкую школу абабег бы за тысячы кіламетраў. Для чаго мне цяпер тая хімія і алгебра, трыганаметрыя і Канстытуцыя?.. Што я запомніў? Сінус, косінус, аш два о... Маглі ж гэта і па-за ўрокамі вывучыць, хаця б азнаёміцца, а асноўнае, што трэба ў жыцці, — сваю гісторыю, родную літаратуру, замежную мову — мы не ведалі і не ведаем. І выхоўвалі з нас паслухмяных і тупых рабоў, раўнялі пад адзін грабянец, з аднолькавай колькасцю мазгавых ізвілін...

Акцябронак, піянер, камсамолец, камуніст... Многія абавязкова павінны былі прайсці праз такі этап (па дзіцячым этапе?!), гэтыя прыступкі. Першыя тры як закон, а вось чацвёртая — як па разнарадцы. Бо зверху спускаўся план — колькі рабочых трэба прыняць у партыю, колькі калгаснікаў, інтэлігентаў... Але маглі ісці туды ўсе, хто жадаў, — абы спраўна плаціў потым узносы, карміў тлустых «катоў»...

4...

Я ўзяўся за ручку дзвярэй, калі зазваніў у хаце тэлефон. У мяне іх два — адзін у дальнім пакоі, дзе мы спім і дзе мой рабочы куточак, і тут, у калідоры, каля дзвярэй, побач з залай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x