Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзякую. Даю слова, веды, атрыманыя тут, выкарыстаю толькі на добрае. Тайны раскрыю толькі тыя, што не пашкодзяць нашай Ліцвініі.

— Хай яно будзе так! Жыве Ліцвінія!

— Жыве! — сціснуў і падняў каля правага пляча сагнутую руку Антон, ад хвалявання пераняло дыханне.

На экране замест Яніны паплылі белыя аблокі. З-за іх выглядваў сярпок маладзіка — як злізаны сярпок бабы Настазі, якім яна спраўна і ўвішна жала жыта.

І тут пачуўся голас аднекуль зверху, і быў ён прыглушаны і спакойны, адначасова ж і ўладарны:

— Ты ўвайшоў у Дом мой! Ты дакрануўся і адчуў, прасвятлеў і прачысціўся... Пра кожнага на зямлі я ведаю ўсё — з таго часу, як немаўля набывае імя. Я сачу за кожным з дня яго нараджэння і да апошняга ўздыху. Ці ведаеш ты малітву, з якой павінен звяртацца да мяне, каб уведаць яшчэ больш пра ўсё?

— Ведаю, наш магутны Божа! А я, дзеля вялікай ласкі Тваёй, увайду ў дом Твой, пакланюся святыні Тваёй богабаязна. Госпадзе! Вядзі мяне ў справядлівасці Сваёй на непрыяцеляў маіх; выпрастай перада мною дарогу Тваю. Бо няма вернасці ў вуснах іхных: сэрца іхнае — ліха, горла іхнае — адкрытая магіла, язык іхны ліслівы. Навучы, Усемагутны Валадару, зразумець і ўведаць тое, што напаткаецца мне невядомае на шляху маім... Уваж, Госпадзе Ісусе Хрысце Божа наш, са святога жылля Твайго й з трону славы валадарства Твайго і прыйдзі асвяці нас, Ты, што на вышынях сядзіш з Айцом і тут з намі нябачна прысутны. Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер, на ўвесь час, і вякі вечныя. Амін.

— Раскрыюцца табе багацці мудрасці і розуму, калі звернешся да мяне. Бо ты паверыў мне, паверыў у мяне. І ў сябе паверыў. Шмат грэшных душ неўзабаве прыйдуць да мяне.

Таго, хто гаварыў да яго, ён не бачыў, але яскрава адчуваў Яго прысутнасць, святое свячэнне было над ім, зыходзіў на яго валадарны дух і спакой. У ім зноў адкрывалася невядомае дагэтуль пачуццё светласці і далучэння да нябесных вяршынь, злучэння з імі нябачнымі ніцямі.

На яго былі ўскладзены абавязкі пасрэдніка, таго, хто злучыць чалавечыя душы з мудрасцю Божай, не навучыць, а толькі падкажа, якой дарогай ісці да Дома Валадара...

Нейкі момант ён не адчуваў сябе. Яго цела згубіла вагу — ногі не датыкаліся да зямлі. Свячэнне над галавой рабілася ўсё большым і большым, каляровымі кругамі яно разыходзілася і згасала, а з нябачнага цэнтра нараджаліся ўсё новыя і новыя... Яны пульсавалі. У такт ім у яго целе сэрца штурхала па венах ачышчаную кроў, і мозг рабіўся іншым, абноўленым, мільярды клетачак ажылі і ацэньвалі навакольнае жыццё з новым падыходам, з іншымі крытэрыямі...

— Вось у такім стане і павінен жыць кожны Чалавек! — данеслася да вушэй. — Для ўсіх адкрыты дзверы Дома Майго, нікому не забаронена пераступіць парог яго.

— Весела гукае Богу ўся Зямля. Уся Зямля паклоніцца Табе і будуць пяяць імені Твайму!

— Веру ў тое!

— Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу! Амін.

І ў гэты ж момант выбухнула зыркім воблакам святло — як быццам сонца падкацілася да яго зусім блізка, да самага твару. Ён толькі зажмурыў моцна вочы, каб не асляпіцца. Не страх быў у ім, а засцярога, не хваляванне, а сцішанасць...

Стала ціха, так ціха, што цененька зазвінела ўвушшу.

Патыхаў аднекуль слабы павеў ветру.

Патыхала вечнасцю, спакоем і суладнасцю.

Антон яшчэ раз агледзеўся, бо развітваўся з Домам Валадара, ведаючы, што сюды больш не вернецца. Ды яму і не трэба сюды вяртацца. Пра ўсё ён і так ведае, а калі ўзнікне неабходнасць, у любы момант звернецца да Творцы і Ўсёведаючага і атрымае жаданы адказ.

Клімовіч ведаў, упэўнены быў, што так яно будзе і сапраўды.

Ён яшчэ раз агледзеўся, са шкадаваннем глядзеў на ўсё, такое рэальнае і праўдзівае, не фантастычнае, якое кратаў рукамі, дзе мог перакінуцца ў любы час, падуладны яму былі любыя жаданні...

Няхай не ва ўсе дзверы ён зайшоў, няхай далёка не пра ўсё даведаўся — ды і не пад сілу тое аднаму чалавеку. Галоўнае, што ў яго жыцці адбылося тое, чаго ні ў кога і ніколі не адбывалася за сто гадоў. Адсюль ён выйдзе ці не самым мудрым і таму шчаслівым чалавекам на ўсёй Планеце. Так, шчаслівым, бо атрымаў бласлаўленне ад Творцы Сусвету.

Вось і ўсё. Цяпер — развітанне.

Антон дакрануўся да ручкі, яшчэ раз азірнуўся: пераміргваліся зялёныя светлячкі на сцяне, свяцілася неба ад сонца.

— Бывай, зала! Бывай, Сховішча Сусветных Скарбаў! Дзякую, што падзялілася са мной неацэнным багаццем!

Калі ён змоўк, сцяна ператварылася ў суцэльную шэрую тканіну. Значыць, яго чулі, сачылі да апошняй секунды за яго знаходжаннем у зале.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x