Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось заўтра і сустрэнешся з імі. Сам і распытаеш у іх пра ўсё. Сустрэча а васемнаццатай гадзіне. У актавай зале ўніверсітэта.

І зноў Яён абскакаў мяне. Няўжо я страчваў свае пазіцыі? А мо іх і зусім у мяне не было? А я так паводзіў сябе высакамерна, уявіўшы сябе камандзірам над ім... Мо то ён і быў за камандзіра ў мяне, ды з-за адказнасці сваёй не дэманстраваў мне тое. Ну і пень жа я, прабач, Госпадзі!..

— Добра, Яён, дамовіліся. Буду.

Яён не паціснуў мне руку на развітанне — толькі раскланяўся, усміхнуўся з выглядам пераможцы. З годнасцю выпраміўся, пайшоў...

Я ж адчуў сваё, няхай і маленькае, паражэнне і зразумеў, што шмат чаго мне трэба яшчэ зрабіць, каб рэабілітавацца перад ім...

Зноў пачуваў я сябе вінаватым...

Вялікая, з высокай столлю, зала.

Вокны, праз якія выпраменьвалася сонца, высокія, чыстыя, быццам без шкла. Промні рассейваюцца, і таму асвятленне роўнае, спакойнае.

Такіх залаў раней мне бачыць не даводзілася. Гэтая ж напамінала тую, дзе я праглядваў Кнігу Жыцця — пра падарожжа Яніны Альшанскай.

Яён вывеў мяне на высокую сцэну. На ёй былі стол і трыбуна. Яён назваў мяне, сказаў, што выканаў сваё абяцанне — прывёў чалавека новай фармацыі, які правядзе практычныя заняткі і адкрые для іх, студэнтаў, шмат чаго цікавага і для іх невядомага. Папрасіў яшчэ да маёй лекцыі-паказу аднесціся ўважліва, з усведамленнем вялікай адказнасці свайго прызначэння...

У мой бок ён зрабіў паважны паклон і сеў за стол. Сашчапіў пальцы, упёрся локцямі аб паліраваную паверхню...

«А чаму ў зале няма Яніны? Няма Змітрака і Веранікі».

Калі ж уключыўся на яго хвалю, пачуў радасны вокліч: «Здароў быў, Антон! Я ж у першым радзе, каля акна, і Вераніка побач са мною...»

Кісялёў сядзеў побач з Веранікай. Не пазнаў таму, што адпусціў бараду. Вераніка іншая стала — пасур'ёзнела, пасталела. Абое студэнтамі сталі? Дзе ж я быў у гэты час? Чаму такія моманты выпалі з памяці? Няўжо ўсё — з-за Залатарэнкі?

— Дзень добры, шаноўныя! Вы — будучыя прадстаўнікі Асацыяцыі па стварэнні летапіснай гісторыі нашай Ліцвініі. Вы — будучыя прафесійныя прадаўжальнікі той вялікай працы, якую вам даручыць Касмічная Рада. Гэты абавязак усклалі на вас князёўна Ліцвінія і Нябесны Валадар.

«Такі залік авансам не паставіць — на твары напісана, што педант...» — прарваўся аднекуль з залы недавер першага скептыка.

— Ад нашых жаданняў і думак будзе залежаць чысціня заўтрашняга дня. За гады вучобы вы навучыцеся чытаць і разумець думкі і жаданні любога чалавека, на якой бы мове ні гаварыў, любой жывой істоты...

«Хіба ж можа чалавек чытаць думкі другога? Што з таго было б? Здагадвацца можна, а вось чытаць...» — не верыла мне бялявае дзяўчо ў зялёным світэрку.

— Вы будзеце правадніком новых ідэй Нябеснай Шамбалы, якая разам з Божай Маці з'яўляецца заступніцай нашай дзяржавы... Бо Бог жыве ў Ліцвініі!

«Твае словы ды Богу ў вушы... — добразычліва пажадаў хударлявы юнак у акулярах, падпёршы падбароддзе рукой, — кажаш правільна, але ці...»

— Мы будзем такімі, якімі і ствараў нас Бог, будзем мець свае песні, сваю культуру. Не будзем спяваць з чужога голасу, гаварыць на чужынскай мове. Мы адродзімся. Станем мудрымі. І — моцнымі. Тады ніводзін сатана самымі салодкімі словамі не ўвядзе больш ніколі ў зман і пачварны сон. Бо мы навучымся адрозніваць словабалабольства ад Слова праўды і шчырасці...

«Во прарок знайшоўся ці апостал, — пасміхалася дзяўчына ў чацвёртым радзе ад акна, — толькі наіўны можа паверыць табе ці дурны... Нас кармілі, і не раз, прыблізна такімі ж словамі. Што ж ты нам новага сёння раскажаш і прадэманструеш? Фокусы? Праспяваеш псалмы ў імя Айчыны Ліцвініі? Пад гітару ці пад баян? А мо пад гармонік? Пад скрыпачку?..»

Я перавёў дыханне. Не ведаў, што гаварыць далей — зала сустракала мяне недаверам. Мо таму і хацеў прыкрыцца мною мой двайнік? Што ж яны за студэнты нацыянальнага ўніверсітэта, калі не прасякнуты нацыянальнай ідэяй? Яны ж яшчэ хворыя, іх лячыць трэба... Ці тое лячэнне трэба пачынаць мне?..

Яён безуважна глядзеў у залу, як быццам яго не хвалявала, што я гаварыў, якая была рэакцыя студэнтаў яго курса, якім ён выкладаў касмічную навуку. Ці ведаў ён, што я сустрэў сапраўдны холад і недавер з іх боку?

Хто іх вучыў і па якой праграме? Калі Яён ведаў пра ўсё, то чаму не папярэдзіў? Я будаваў бы сваю лекцыю неяк інакш. А мо праверыць мяне хацеў?

— Чаму я сустрэў поўнае неразуменне з вашага боку? Правільней, непаверку да таго, дзеля чаго я прыйшоў да вас... Вы не адкажаце, шаноўныя спадары, на маё пытанне?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x