Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я, здаецца, скончыў гаварыць пра тое, што намерыўся. Хай цяпер злуецца на мяне Яён, але інакш я не мог. Не я ў тым вінаваты.

— А ці ўмееце вы чытаць нашы думкі? — падняўся на апошнім радзе светлавалосы юнак, глядзеў на мяне, не сядаў, чакаў адказу. — Ці можам мы паверыць вам? Гаварылі вы цікава і праўдападобна, але то словы, патрабуецца пацвярджэнне...

Я ўсміхнуўся. Тут бы параіцца з Янінай, няхай бы падказала, як лепей быць. Але яе не было. Паслаў ёй «маланку» і пачуў кароткі адказ: «Здзіві. Тут можна. Пакажы, на што здольны чалавек. Дазвол дае князёўна Ліцвінія. Яны задумаюцца над сваім жыццём, над сваім існаваннем... Не дэманструй толькі дыялог з душамі памерлых — для іх рана і небяспечна. Дзейнічай!..»

«Зразумеў. Ты цяпер дзе?»

«На станцыі Касмічнай Рады. Затрымаюся ненадоўга. Прабач, што не з'явілася на тваё выступленне. Але я яго потым прагляджу, як аддасі касету. Я знайду цябе, калі будзе трэба...»

Што ж, тады ўсё добра. Тады — пачнём.

— Добра, спадар Васіль Аўсяевіч. Маналог мой скончыўся. Хаця я лічу, што адбыўся дыялог. Толькі адзін чалавек з аўдыторыі, не, дакладней, чатыры паверылі мне. Астатнія не вераць, сумняваюцца... Ваш дзед, спадар Васіль, быў пчаляром. Прадзед таксама займаўся бортніцтвам, прапрадзед быў афіцэрам царскай арміі і някепскім афіцэрам. А бацька прапрадзеда быў ротмістрам у князя Януша Радзівіла... І ўсе, як і вы, дарэчы, любілі займацца пчоламі... Але я не пра тое...

Сышоў са сцэны, ступіў на падлогу. Потым пачаў падымацца па прыступках уверх — паўз адзін рад, потым праз другі. «Ахутавана, Ахутавана! Дай сілы, дай розум, каб не выйсці за рамкі і межы дазволенага і патрэбнага...»

— Ахутавана! — падняў я дзве рукі і, як антэны, трымаў іх, сагнутыя, перад сабою, прашаптаў ціха словы: — Ахутавана! Пачынаем! Збіраю ўсю сваю волю і сілы!..

Накіраваўся найперш да той, што баялася, што не пастаўлю залік.

— Вы правільна, Вальжына, падумалі... Авансам залік я не пастаўлю. Але на маім твары тое не напісана...

Дзяўчына пачырванела, хапілася за шчокі: «Няўжо ён прачытаў мае думкі?»

— Прачытаў. У вас шмат адмоўнай энергіі, энергіі недаверу...

Далей набліжаўся да дзяўчыны ў зялёным світэрку. Глядзеў у круглыя вочы, яна не вытрымала майго позірку, падумала: «Фокуснік і цыркач... На нечым жа ты праколешся, вось пабачыш...»

— Ні на чым я не пракалюся, Міва Калошка! І не фокуснік я і тым больш не цыркач... А цяпер — што вы яшчэ падумаеце пра мяне?

«Ну і пазёр, ну і Месінг... Вой, як там, цікава, прайшла аперацыя?..»

— Не пазёр я і не Месінг... А аперацыю вашай матулі ўжо зрабілі. Гадзіну назад. Цяпер спіць. Вас у сне бачыць, хвалюецца, што вы не адказалі на яе пытанні пра стрыечнага брата Янку...

Дзяўчына войкнула, спалохана прашаптала сяброўцы: «Я, Віка, пра маму падумала, а ён сказаў... І пра Янку — праўда... Папаў хлопец у бяду». Пахітала галавой, адразу ж стала сур'ёзнай і задумлівай.

Дзяўчына ў трэцім радзе падумала, што я прыйду да яе. І не памылілася — паслухаўся яе. Спыніўся побач.

— Зноў жа — я не прарок, як вы падумалі перад гэтым. І не апостал. Псалмы спяваць не буду — ні пад гітару, ні пад баян...

Дзяўчына ўскрыкнула:

— Насця, ён прачытаў мае думкі... Да слова прачытаў.

«Ці ўзяў, цікава, мне Ігар білет да Менска?» — паралельна падумала заклапочана.

— Ігар узяў білеты да Менска. Плацкартныя. Сёмае і восьмае месцы.

Яна ўстрапянулася:

— З вамі страшна быць побач, спадар Антон!

— Каб прачытаць думкі, не трэба быць побач. Вы можаце быць на другім краі планеты, і ўсё роўна я вас пачую. Вы ж не думаеце пра страшнае, а толькі пра білеты да Менска. Чаго ж вам баяцца? Што думае пра вас Ігар, хочаце даведацца?

Мяне, адчуваў, пачало заносіць, але я, як мог, стараўся кантраляваць сябе. Як быццам засумаваў, згаладаўся па фокусах і прыемных сюрпрызах.

— Не ведаю... А можна? — нясмела паглядзела дзяўчо на мяне. — А гэта — не страшна?

— Не. Але калі там нешта непрыемнае ці недазволенае, я не пушчу да вас думкі... Згода? Настройцеся думкава на Ігара. Пашліце яму сігналы трывогі і неспакою за білеты...

— Згода! — рашылася Святлана Лагун — будучы прафесіянальны і таленавіты псіхолаг-неўрашукальнік, доктар Сусвету. Ёй будуць падуладны ўсе сферы думкавай дзейнасці Чалавека і сузор'я Дабрыні.

Яна зажмурылася, прыслухалася, адно за адным пасылала словы: «Ігар, я хачу пачуць цябе! Хвалююся за білеты — ці ўзяў?»

Недзе здалёку пачуліся юначы смех, біццё сэрца і голас: «Ды ўзяў, узяў я тыя білеты... Але мне абрыдла кожны раз вымольваць у цябе прабачэнне. Няўжо я самы агідны чалавек на зямлі? Ну чаго ты такая занудлівая, Светка, — мая каханая, га?..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.