Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніхто і вокам не міргануў. Не аспрэчылі, не пацвердзілі. Ну і няхай, ну і добра! Цяпер я ведаю, як будзем наладжваць далей узаемаразуменне.

— Мы з вамі — дзеці Сусвету і Космасу. Дзеці Бога. Кожнага з нас прасвечвае і пранізвае процьма псіхічных каналаў і цэнтраў, промняў і ліній. Калі ж мы здолеем адчуць і хаця б прачыніць трошкі дзверы ў іх тайну, то мы выйдзем на прамы кантакт з Сусветам. І мы зробім так! Гэта і будзе тая стадыя існавання, якую чалавек назваў Раем. Гэта калі чалавек працуе і не мае патрэбы штодзённа думаць пра хлеб. Бо і Бог казаў, што «не хлебам адзіным жыве чалавек, а словам Божым». А таму і жыць будзе чалавек стагоддзі. Ён, Вялікі Стваральнік, меркаваў так: энергію чалавек будзе чэрпаць з жыцця Сусвету, ад Вялізнай Энергіі Космасу. Яго думкі будуць скіраваны толькі на духоўнае існаванне, на ўдасканальванне сваёй душы, свайго ўнутранага свету.

«Каб жа так, то яно канечне ж... Ох і мастак ты так пра ўсё распісваць...»

— Жывёліна неразумная, але яна знайшла ў сабе розум, каб не дадумацца на свае капыты ці лапы надзець абутак. Мы ж з вамі істоты разумныя і таму даўмеліся адгарадзіцца ад зямлі падэшвамі абутку і... адарвалі сябе ад мінусавага зараду, засталіся толькі ў плюсавым — Сусвет і Космас, да якога падключана галава. А для ўстойлівасці нашага існавання і арганізма той і той энергіі ў нас павінна быць пароўну — і накоплівацца ў сонечным спляценні, там, дзе наш мозг, дзе цэнтр усяго...

Зала маўчала. Ніводзін голас недаверу не далятаў да мяне.

— Мы з вамі можам назапашваць у сабе жыватворную энергію сонца. А яно аддае нам яе толькі на пачатку раніцы — пачынаючы з пяці гадзін. Да сямі гадзін Сусвет аддае нам плынь здаровай і чыстай энергіі — за проста так, за бясплатна! Каб мы карысталіся ёю разумна і ўжывалі яе толькі на добрыя памкненні... Чаму нарадзілася ў народзе прымаўка «Хто рана ўстае, таму Бог дае»? Бог дае нам, грэшным, энергію. Ён дае нам сапраўднае жыццё... А ноччу, калі мы кладзёмся спаць, забірае ўсё лядайкае і злое, нашы стрэсы і нервовыя перагрузкі — Сусвет рэгулюе наша жыццё, пра што мы і не здагадваемся. Нават не стараемся яму памагчы. Таму мы проста паказваем, нават дэманструем сваю няўдзячнасць і недасведчанасць. Раніцай, як толькі ўзыдзе сонейка, мы адчуваем прыліў радасці і сілы. Промні сонца, як пяшчота роднай матулі, ласкава абдымаюць нас, шэпчуць на вуха, што мы самыя добрыя і ласкавыя, прыгожыя і міласэрныя...

«Добра сказана. Прыгожа...»

— Калі ж мы пачуем адно аднаго, калі прыслухаемся да Сусвету? Калі выкажам удзячнасць і падзяку таму, каму абавязаны жыццём і сваім існаваннем? Чаму мы забываем пра тое?

«Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога...»

І даў Бог кожнаму народу сваю зямлю, сваю мову.

Адабраўшы ад нас мову, Ён нашле на нас страшную кару. Бо мы тады станем глухімі і сляпымі. Маці Ліцвінія плакала, калі чула, як вылучэнцы народа рашалі на Вялікім сваім сходзе, якую мову даць дзяржаве — ліцвінскую ці мову суседняй дзяржавы...

«Сапраўды жахліва. Нідзе ў свеце няма такой ганьбы...»

Не казаў студэнтам, але падумаў тады ж, гледзячы ў іх чыстыя і светлыя вочы, што шмат чаго я вынес са свайго ахутаванскага падарожжа ў сузор'і Кахання. «Ніколі не жадайце зла адзін аднаму, бо тое ж зло абавязкова абрынецца на вас». Перада мною адкрыліся і Свет і Святло... Я яшчэ больш паверыў у тое, што шчаслівая будучыня чакае маю Айчыну. Што недарэмна аддавалі свае жыцці слынныя сыны і дочкі Ліцвініі. Паверыў у тое, што змагу зрабіць што-кольвечы карыснага для Княства. Для свайго люду. Калі ж мяне Бог наблізіў да тайны жыцця і надзяліў звышсілай і звышэнергіяй — усё тое я павінен ужыць для росквіту і адраджэння Вялікай Радзімы.

— Чалавек не так даўно прыдумаў цуд — запісваць падзеі на магнітную стужку. Здымаем кіно, запісваем песні, падарожжы, пахаванні, вяселлі... А жыццё ж на Зямлі Ўсявышнім запісана даўно. З самага пачатку існавання чалавека на планеце. Запісана ўсё да драбніц. І тое, як Хрыстос быў распнуты на крыжы. Але той запіс ніхто не можа прагледзець. То Кніга Жыцця. Жыція. Яго Сына і наша жыццё. За сямю і сямю пячаткамі знаходзіцца тая Кніга. Таму Валадар і даў народу ўменне — пісаць сваю гісторыю, свае старонкі. Запісваць і падзеі тысячагадовай даўнасці. І вам належыць дапісваць тыя старонкі, якія вырвалі з нашай гісторыі. Нам падсунулі хлуслівую і прымушалі верыць у яе. Вам і жадаю поспехаў у гэтай справе.

Так хацеў Ён. Так завяшчаў Ён. Такі запавет пакінуў. Каб да хвіліны, да секунды мы вярнулі сваё мінулае і ганарыліся ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x