Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бліснула маланка, пракаціўся над лесам гром — пагрозліва, як усё роўна Валадар пачуў папрок мазыранкі...

Потым паліў дождж — густы, цёплы і спорны. Яшчэ мацней паплыў водар багуну, жывіцы і ядлоўцу...

Дзяўчына паклала на мой лоб гаючую руку.

Потым абхапіла галаву абедзвюма далонямі і моцна сціснула — аж да болю. Здавалася, што не вытрымаю, і тады з маіх грудзей вырваўся гучны і трывожны крык — быццам ратаваўся ад нечага страшнага і пачварнага. Ад таго ж Залатарэнкі. Ад Чорнага. Сіліўся ўхапіць мазыранку за руку, каб вызваліцца ад невыноснага болю, выратавацца, зноўку ажыць і належаць жывым на зямлі, свайму краю, але не здолеў нават падняць рукі...

Тады ж мяне ахутаў адразу мройны туман, што паплыў з узболатку, і я праваліўся ў салодкае небыццё, адчуў, што плыву некуды ў бязважкасці і спакойнасці. Мільгалі перад маім сляпым позіркам зоркі і сузор'і невядомых галактык.

Ляцеў, здавалася мне, цэлую вечнасць...

Уцякаў ці вырываўся з павучыння няшчасця?

Куды імкнуўся — насустрач свайму шчасцю ці гору?

«І пераможаны быў вялікі дракон, старадаўні змей, якога называлі д'яблам і сатаною, які спакушаў увесь свет, зрынуты на зямлю, і анёлы яго зрынутыя з ім...»

Голас чуўся з неба. І ліўся ён меладычна і плаўна, пераканаўча і настойліва. Я толькі паспяваў запісваць пачутае. Пісаў для некага. Як быў упэўнены, што кожны радок будзе прачытаны, асэнсаваны... Пісаў не на паперы. Запісваў у памяць сваю, каб потым спісаць на Агульную Памяць, што далучыцца да Кнігі Жыцця.

«Цяпер прыйшло выратаванне і сіла і царства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, таму што зрынуты паклёпнік братоў нашых, які паклёпнічаў на іх перад Богам нашым дзень і ноч.

Яны перамаглі яго кроўю Агнца і словамі сведчання свайго і не палюбілі душы сваёй нават да смерці...»

Словы святога Адкрыцця чытаў нехта знаёмы — жаночы прыемны голас. Я яскрава бачыў таго дракона, змія і сатану ў адной асобе. То яго аблічча было ў кожнай хаце і кожнай установе, на плошчах і скверах. Хацеў зацьміць абразы Хрыста і Божай Маці. Пасміхаўся прыжмуранымі вачыма, як Юда, над ахвярамі, над кожнай жывой істотай, закутай з яго ласкі ў духоўныя жалезныя кайданы і калючы дрот...

Я ж бачыў і Новы Дзень, калі люд скінуў з сябе павучынне калючага дроту... Кожная ахвяра заклікала жывых успомніць, хто ён і адкуль, хто адбіраў жыцці...

Памерлыя і закатаваныя заклікалі ў сведкі дух продкаў, тых, каго пасеклі мячамі і палашамі расейцы. Ды ўкраінскія казакі, крыжакі і рыцары Ордэна... Яны, ліцвіны, плацілі жыццём за тое, каб не гнуць спіну перад заваёўнікам. Паміралі, а не ўсоўвалі добраахвотна галаву ў ярмо няволі.

Але чаму ж тады сёння так абленаваўся нашчадак смелых рушанняў ліцвінаў, што і рабства не пачувае за рабства? Упартасцю сваёй даказваў, што раб, які не адчувае сябе рабом, — тройчы раб! Чаму ён не моліцца таму Богу, якому маліліся яго далёкія прашчуры? Чаму не размаўляе на той ліцвінскай мове, на якой гаманілі яны і да волі імкнуліся найбольш за ўсё...

Нашчадкам жа стала мілей і чужая мова, і культура свайго жорсткага эксплуататара...

Калі ж прачнецца розум твой і воля, люд Ліцвініі?

Чаму такая доля і лёс у Ліцвініі?

«Цяпер Бог успомніў пра нас і павярнуўся да нас. І ідзе змаганне Дабра і Зла. Працягваецца яно і дзень і ноч. З кожным днём усё больш і больш людзей пачынаюць адчуваць сваю нікчэмнасць, і іх душы пачынае апякаць сорам...»

— Хто ты? Я не бачу цябе, а толькі чую...

— Тваё жыццё. Я ні на імгненне пра цябе не забывалася, таму і завуся «я ні на...» — Яніна я, любы, Я-ні-на, няўжо не пазнаеш?

— Цяпер пазнаў... Хаця здагадваўся з першых слоў.

— Што ж ты нарабіў, мой каханы! Навошта ж так?

— Чым я правінаваціўся?

— Дакараў мяне, а сам яшчэ глыбей ужыўся ў сваё стагоддзе, чым я, нават і жыць там хацеў застацца. Касмічная Рада ледзьве выцягнула цябе адтуль. Ты ж быў на мяжы, нават за мяжой дазволенага... Толькі цуд і выратаваў цябе. Князёўна Ліцвінія страшэнна перапалохалася за цябе. Непасрэдна яна і прымала ўдзел у тваім выбаўленні з палону часу.

— А цяпер дзе я?

— Са мною. Мы на беразе Прыпяці. Каля сосен твайго дзяцінства. Сюды ты мяне не раз у снах адсылаў, каб вылечыць. Цяпер сам лячыся, шляхціц Клімовіч... Героем, бачыце, захацеў быць, мячом размахаўся, Аніка-воін. Ну навошта табе здаўся той царскі прыслужнік Залатарэнка? Ты ж ведаеш, якая смерць у яго была, без цябе ж там і абышлося...

— Там таго я не ведаў. Ды і не я, то ён за мною ганяўся. Як прывід які.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x