Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І запісаў у сваім пастаменце такія словы:

«Пад канец ліпеня цар асеў у Маладэчне. А праз колькі дзён перанёс сваю стаўку ў Смаргонь, ад якой да сталіцы — рукой падаць. Манарх лічыў сябе пераможцам. А як жа — патрыярх Нікан падбадзёрваў яго, дасылаючы лісты з Масквы, раіў настойліва не спыняцца на Вільні, а далей здабываць Варшаву, Кракаў і нават усю Польшчу...

Апетыт у манарха і патрыярха быў бязмежны!

...Вільня! Мая прыгажуня, пенкная Вільня! Якая ты магутная і слабая адначасова. Суперніца Масквы па прыгажосці. Ты чакала маўкліва свайго прысуду і не спадзявалася ўжо на міласэрнасць цара, як ягня, якое прынёс воўк у лес да свайго логава...

Былі яшчэ апошнія высілкі — прыйшлі на дапамогу вершнікі ад Лідскага павета ды Ашмянскага. Па дзвесце гусараў ды казакаў!

Большая ж частка тэрыторыі была з-за акупацыі вызвалена ад земскай службы — Віцебскае ды Полацкае, Амсціслаўскае ваяводствы, Варшанскі, Мазырскі ды Рэчыцкі, Старадубскі паветы — спрэс ды частка Браслаўскага. Заставалася яшчэ рушанне Берасцейшчыны... Але (Божа, уратуй нас!) баявы дух быў зломлены.

Януш Радзівіл накіраваў шляхту Браслаўскага павета і жамойцкае і вількамірскае рушанні пад Браслаў, а лідчукоў ды ашмянцаў — да Смаргоні. Але, мне здаецца, сам не верыў вялікі гетман, што тое можа даць хаця б якія пэўныя вынікі».

У мяне разрывалася сэрца, калі я запісваў гэтыя радкі!

«Божа, чаму такая кара на ліцвінаў спаслана? Хто прыдумаў яе і за што?! Каб жа я быў... Каб ведаў... XX, XXI...»

«... Вільня гарэла семнаццаць дзён і начэй...»

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

«Каля дзесяці тысяч загінула ў крывавым пажарышчы, што распаліў маскоўскі манарх. Выснова напрошвалася сама: там, дзе былі войскі Масковіі, — там пажары і смерць, там здзекі і гвалт над безабароннымі людзьмі...

І такое доўжылася стагоддзі і стагоддзі. Як яшчэ выжылі, як выстаялі?

Маскоўскае княства здабывала свае перамогі праз кроў і пагардай да іншых народаў. Які д'ябал усяліў у душы гэтых людзей іх звышабранасць? І беспакаранасць...

А патрыярх Нікан зноў шле бласлаўленне цару (ці не кашчунства царквы над вернікамі, над душой чалавечай?!) — пара ўжо яму называцца «Вялікім князем Ліцвініі». І ў пачатку верасня цар загадвае называць «наше царское величество Великим князем Литвинским и Белые России и Волынским и Подольским».

Праз колькі дзён цар надумаўся вярнуцца ў Маскву.

З пустымі рукамі вяртацца не любіў. Таму прыхапіў з сабою радзівілаўскія сем пазалочаных купалаў, мармуровыя калоны. Садраў нават падлогу, забраў сталы, дываны, царкоўныя рэліквіі і шмат, і шмат чаго яшчэ іншага...»

Дзякаваць Богу, бацькоў я заспеў жывымі, але слабых, на вялікі жаль, здароўем. Бяднота дакацілася і да іх. З Божай ласкі хоць жывыя і могучыя таптацца па двары, але ўрабляць зямлю ўжо не ставала моцы...

Доўга дома я не ўседзеў. Калі ж адчуў, што мае раны загаіліся, дзякаваць Богу і з Божае ласкі і любові да мяне і маіх бацькоў, я наважыўся зноў вярнуцца на ранейшае поле бітвы. Абраза, якую нанёс мне Залатарэнка, не давала мне спакойна жыць на зямлі...

Ён, як здань, як цень, не адставаў ад мяне. І ў снах, і наяве гнаўся за мною.

Я бачыў яго ашчэраны ў ярасці твар, вочы, што свяціліся гневам. Лязо мяча сляпіла зыркім адлюстраваннем ад сонца.

Я даў слова Ліцвініі адпомсціць яму за здзекі над людам Княства, майго роднага Палесся...

Зноў вымушаны быў пазначыць новыя радкі — у спадзяванні, што іх некалі хто-небудзь прачытае:

«Вялікі цар ніяк не мог супакоіцца, што не ўсе ўладанні Княства падпарадкоўваліся яму.

Войскам Трубяцкога загадаў узяць Берасце. І яшчэ загадаў, каб "от Клецка идти войною до Слонима живыми и невоеванными месты розными дороги" — нішчыць усё жывое і нежывое».

Тое і рабіў Аляксей Трубяцкой.

І таму слаў цару лісты: «...и многие места, и села, и деревни, и за Слоним верст по двадцать и больше, выжгли и разорили...»

У запісах маіх быў нейкі перапынак — не памятаю, якія таму былі прычыны. І напісанае пазней пазначалася ўжо другім почыркам і чарнілам.

«З цяжкасцю былі заключаны наступныя пагадненні.

У новым акце было пазначана, што Княства заключыла вунію са Швецыяй; абедзве дзяржавы павінны былі з'яднацца, выступіць разам супраць цяпер ужо агульнага ворага.

Як я зразумеў, тое пагадненне дакляравала захаваць прававыя дачыненні, якія існавалі раней, — прывілеі і вольнасці шляхты (што тычылася мяне асабіста), але выключалі вольную элекцыю манарха і неабходнасць атрымліваць згоду шляхты для абвяшчэння вайны і заключэння міру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x