Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падстароста замоўк. Паднёс да рота гліняны кубак з пітвом, глынуў колькі разоў, крактануў, выцер даланёй вусы. Няспешна прыкусіў вяндлінай, задумаўся.

Пасля ўстаў з крэсла, падышоў да парэнчаў веранды, што выступала ад церама ў бок засмужанай Прыпяці, глядзеў удалячынь — як там усё роўна шукаў адказы на пытанні, што непакоілі яго...

Я падышоў бліжэй, стаў побач.

— Ты можаш запытацца, сокал мой ясны, а што ў такіх варунках заставалася рабіць Вялікаму Княству? — павярнуўся ён да мяне, не адрываючы рук ад парэнчаў. — Вайну ж трэба весці на два франты. З аднаго боку незлічоная царская арда. А з другога — вымуштраваныя шведскія ваяры. А сілы для супраціву такой няма, і ніхто не здолеў бы выстаяць, тое зразумела...

— Цяпер для мяне трошкі выяснілася, падстароста Хведар, чаму Януш Радзівіл, вялікі гетман, аддаў перавагу шведскай пратэкцыі перад маскоўскай тыраніяй.

— Так, сокал мой, так, тут ты правільна ўсё разумееш. Таму гэта быў адзіна правільны і мудры крок вялікага гетмана. Ды і сам ён тое разумеў лепш за ўсіх, бо пісаў свайму стрыечнаму брату Багуславу: «Іначай ратавацца не было спосабу...» Вось і было прынята ім афіцыйнае рашэнне — прыняць пратэктарат Швецыі ды прызнаць шведскага караля Карла X Густава вялікім князем Ліцвініі...

Загаварыліся, загалуніліся з Хведарам, не заўважылі, як надпрыпяцкае наваколле ахутала начная цемрадзь.

Клаліся позна, пажадаўшы адзін аднаму добрага сну і Божай міласці...

Ранічкай, задоўга да ўсходу сонца, блаславіў мяне падстароста ў далёкую дарогу, перахрысціў, прачытаўшы малітву, дадаў:

— То хай беражэ цябе Бог. Кланяйся нізка ротмістру Глябовічу, і няхай цябе абыдзе няшчасце ў няроўнай бітве. Даю табе аднаго з лепшых маіх коней, каб не спазніўся да месца службы.

— Дзякую шчыра, падстароста Хведар! Разлічуся, як прыеду. Я і так вам шмат вінен.

— Разлічыся сваім подзвігам. І няхай паможа табе Ўсявышні.

Спраўна і лёгка нёс мяне конік. Скакаў да Ашмянаў я і дзень, і ноч, і зноў дзень. Сапраўды, быў ён з добрай кагорты — вынослівы, пруткі, слухаўся мяне, як кожны дзень быў са мною і ведаў мае звычкі...

На месцы я быў пад наступную раніцу.

Ротмістр Глябовіч — невысокага росту, чарнявы, рухавы, з вясёлымі вачыма, глядзеў на мяне — радаваўся бязмежна майму з'яўленню. Прыязна прыняў паклон ад падстаросты, падзякаваў. Распытаў яшчэ, як здароўе маіх бацькоў і малодшае сястры Ядвігі.

— Дзякаваць Богу, усё добра. Дакараць Бога ні ў чым не маем права. Тут як, цікава ведаць?

— Тут? — Глябовіч азірнуўся, быццам паказваў мне пазіцыі, кашлянуў у кулак. — Нашае войска рыхтуецца да бою з маскоўскімі войскамі. А яны за Нёманам. Адтуль і чакаем нападу. Хутка пачнецца бой, шляхціц Антон Клімовіч! Нялёгкім ён будзе, ой нялёгкім! Але лепей смерць, чым маскоўскае ярмо. Гэта не мае словы, а ўсіх людзей — мяшчан і шляхты, што ў маім палку... Ну, што, сокал мой ясны, як любіць гаварыць Хведар, рыхтуй сваю харугву. Людзі падабраліся ў цябе смелыя, мужныя, вёрткія ў сечы, гатовыя памерці, але перамагчы заваёўнікаў. Ведаюць добра, што ад іх чакаць можна. І паможа няхай вам і нам Бог! Усё ў Яго ўладзе!

— Памажы, Божа!

Ротмістр, адчувалася, перажываў, хваляваўся. Ён як спрактыкаваны ваяр ведаў, што войска ў яго не адпавядала ўсім вайсковым патрабаванням. Прычына — у казне вялікага гетмана амаль не было грошай.

Ды адкуль, калі ўжо на тое, было брацца тым грашам, калі гаспадарка краіны была ўшчэнт падарвана крывавай вайной?

Палова дзяржавы была акупавана ворагам. Зборы ў земскі скарб Княства, можна было лічыць, не паступалі. Тым жа летам, як сказаў ротмістр, сабралі толькі дзвесце тысяч злотых — замест двух мільёнаў. Як жа можна тады было наняць войска? А чым карміць, абуваць, забяспечваць амуніцыяй і зброяй?

Мы не маглі нават перавезці з месца на месца некалькі сваіх гармат — артылерыя не магла ды і не мела для такіх мэтаў цяглавай сілы. Мы самі, прызнацца сорам, наймалі за плату бліжэйшых фурманоў...

Я растраціў амаль усе свае злотыя. Як, дарэчы, і ротмістр.

Паспалітае рушанне страчвала сваю моц і сілу, хаця і яно было не вельмі вялікім. Як мне, адданаму шляхціцу, было ехаць да вялікага гетмана ў той час, калі крыважэрны і жорсткі захопнік, усё палячы і рушачы, быў каля нашых паселішчаў?

Соймікі яшчэ спрабавалі рабіць выгляд, што яны нешта прадпрымаюць, рупяцца. Прымалі нават нейкія рашэнні, каб сабраныя ў паветах і ваяводствах злотыя ішлі на харугвы — дзеля абароны іх жа саміх. О, як радаваліся маскоўскія ваяводы — тады і накіраваўся цар і казакі Залатарэнкі на Менск...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x