Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Зноў вось, ужо не ўпершыню ўспомніў маму,— як яна цяжка, упарта ішла за санямі, усё далей і далей ззаду, калі мяне везлі на станцыю, у войска... Падлік свой успомніў,— што мне ўжо столькі цяпер, колькі ёй было ў тое халоднае, панурае прадвесне. Хоць я ўсё яшчэ як быццам і не лічу сябе старым.

*

Глінішчы.

У першых маіх, у загорскіх, што зараслі травой, мірна, казачна пагрызвалі траўку свінні ды падсвінакі, якіх мы пасвілі. А ў навейшых, не зялёных, з якіх бралі гліну, адна цётка зламала нагу. Капала, падкопвалася, пакуль на ногі ёй не абрынулася зверху многа гліны. Гэта страшна было і само па сабе, і таму яшчэ, што мужык гэтай бабы, дастаючы яе з-пад гліны, яшчэ і патузваў тую нагу, каб цётцы больш балела. Бо ён, казалі, хацеў пакінуць яе, пайсці да другое, у іншую вёску, што пасля і зрабіў, што было тады незвычайнай рэдкасцю.

А глінішчы, мірныя глінішчы ў бліжэйшым мястэчку, а тады і ў далейшым, большым, а пасля і ў далёкіх мястэчках ды гарадках розных куткоў Беларусі, дзе ў вайну стаялі фашысцкія гарнізоны ды гарнізончыкі, глінішчы тыя сталі... нават не скажаш «брацкімі магіламі». Бо там былі звалены ў страшэнным зганьбаванні голыя, акрываўленыя, адразу дабітыя, а то і не зусім дабітыя людзі. Трупы не толькі братоў, як прынята спрадвеку называць пакладзеных у адну магілу пабітых, парваных на часткі салдат, але ж і астанкі сясцёр, бабуляў, матак, дзяцей...

«На сметнік гісторыі»,— як гаварылі гітлераўцы, за што іх, далёка не ўсіх, потым паклікалі да адказнасці.

А ў ззелянелых, шчодра ззелянелых пад крывёю глінішчах павырасталі помнікі.

*

«Што ваш таварыш разбалбатаўся? Ешце вось ды ідзіце хутчэй, пакуль хто чужы не нагадзіўся!..»

Так гаварыла цётка ў першай для нас, уцекачоў-палонных, беларускай хаце. Гаварыла Патапу, адклікаўшы яго, пакуль я радасна, як сваім, расказваў мужчынам пра нашы ўцёкі. Хата была над возерам, навокал лес. Мужчыны штосьці сталярылі, удвух ці ўтрох, не памятаю. Патап падышоў да мяне, сказаў па-свойму пануравата: «Пайшлі», мы завіхнуліся з хлебам ды малаком, падзякавалі і пайшлі.

Успомніўшы гэта зноў, я даўгавата глядзеў карту Польшчы, шукаў тое, апошняе для нас, чыгуначнай станцыі ці паўстанка Шчэпкі, адкуль мы рушылі пехатой, і не знайшоў яе. Недзе паміж Сувалкамі і Аўгустовам ішлі мы, кіраваліся на Гродна...

У чэрвені шэсцьдзесят восьмага года адзін з маіх польскіх сяброў правозіў мяне недзе прыблізна там. Помняцца лебедзі на лясных шматлікіх азёрах і макі ў прыдарожным няспелым жыце.

І цётка разумная помніцца.

*

Позняй ноччу ішоў па пясчанай вуліцы чужое вёскі і неяк дзіўна, хораша ўявіў, гледзячы на поўны месяц, што наша Зямля — здалёк, у космасе — праменіць яшчэ і песнямі.

Успомнілася, як па гэтай самай вуліцы, гадоў некалькі таму назад, ішоў з даўно былымі дзяўчатамі, маімі старэнькімі ўдовымі сёстрамі і таксама старэнькай братавай удавой, госцяй з далёкага горада, і спяваў з імі песню іх маладосці — «Чудный месяц плывет над рекою...».

*

Шклянка малінавага соку, якая з самага маленства была, можна сказаць, традыцыйным пачастункам, абы я завітаў да сястры, што і далёка на тым часе («за семнаццаць вёрст!») замужам і ледзь не як маці старэйшая за мяне.

І пазней ужо, яна мяне, юнака, частавала таксама: «Выпі хоць гэта, калі ўжо гарэлкі не п'еш».

Праязджаючы па чужых вёсках, калі я на светлых вокнах, за фіранкамі, у розтуле карункаў, бачыў вазоны кветак і слоікі з ягадамі, што не менш, чым кветкі, хораша рдзелі ў сонцы, заўсёды ўспаміналася, што недзе ж стаіць яна — маліна і для мяне.

Яшчэ больш соладка ўспамінаецца сёння.

1983

Гіпноз

Каржакавата-тоўсценькі, сыта-загарэлы пад выцвілай ад сонца кепачкай, ён сядзіць на лаўцы каля зялёнага плоціка. На асфальце, побач з яго кірзачамі, стаіць пустое вядро, прымурзана-чырвонае ўсярэдзіне. Парэчкі толькі што прададзены недалёчка адгэтуль, на доўгім стале пад павеццю, дзе прадаецца сёе-тое з агарода, з саду, з лесу. Схіліла з паўдня, нягорача. Людзей тут, на пасялковай аўтобуснай станцыі, нямнога, і яго, і майго аўтобусаў яшчэ няма. Ёсць час пагаварыць, дый хочацца, бо бачыліся мы нячаста.

— Здароўя пытаеш. Якога ты хочаш, браце, у маіх гадах здароўя? Семдзесят шосты. Калі дзе трохі скокам, дык потым і бокам. Але ж не возьмеш, ліха яму, з капліцы старую пратэсу ды не пойдзеш, сам па сабе жывы галосячы. Трымаюся, пакуль трымаецца. Да доктара, можна сказаць, і зусім не хаджу. От, павітаемся на вуліцы. А да Чмута не пойдзеш — памёр. Які, кажаш, Чмут? Я і сам, браце, мог бы быць такім чмутам, як ён. Мой дзядзька быў у Амерыцы, у Канадзе. Яшчэ пры цары паехаў, лепшага хлеба шукаць. А пры Польшчы быў прыслаў мне кнігу пра гіпноз. Па-руску напячатана. Я яшчэ ў войску тады не служыў, толькі-толькі на кавалера браўся. Усю зіму тую кнігу чытаў. І сам пачаў практыкавацца. Тры пальцы во так настаўлю, ці так сабе, ці ў твар каму-небудзь, вочы натарапачу — гляджу, як ён міргае. А ўжо далей мне і самому смешна — засмяюся! І сарваў сеанс. Не ў кожнага яно і палучаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x