Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А карэньчыкаў восенню мы навыбіралі шмат. Цяпер я ўжо не помню колькі, але ведаю, што шмат, больш, чым такія ж звенні ў суседніх калгасах. Грамату мне далі ў раёне, а пасля і ў вобласць, у Мінск, паслалі. На нараду звеннявых па кок-сагызу. Помню, у Доме ўрада нарада тая была. Я й зайсці туды баялася. Каб адна, дык нізавошта не пайшла б. Ну, а як кампаніяй, дык, ай, думаю, як усе, так і я. Як жа там хораша, чысценька, помню, было! Зала круглая такая, крэселкі круглымі радочкамі ўсё ўверх і ўверх, так што кожнаму, дзе б ні сядзеў, усё відаць... Выступалі, гаварылі, хвалілі нас. Усё, казалі, наша праца мацуе абарону краіны, што мы здолеем даць адпор проіскам імперыялістаў, падпальшчыкаў новай вайны. Я, не буду маніць, не выступала. І дзякаваць богу, што мяне не пацягнулі на тую трыбуну. Я ж, мусіць, не сказала б ніводнага слова. Язык бы не павярнуўся. А некаторыя бабы выступалі. Па паперках чыталі. Панапісвалі ім тыя паперкі, а яны чыталі. Дык каторая добра, гладка прачытае, а каторая спатыкаецца, мэкае-бэкае... Сядзіш, слухаеш і думаеш: а мая ж ты бабачка, не лезла б ты лепей, адмовілася б, сказала б: вы граматнейшыя, вы і выступайце, а мне, дурной бабе, чаго на тую трыбуну лезці?.. Помню, там і буфет быў, і сталоўка, але дзе ты бачыла, каб я ў той буфет пайшла? Грошай-то я ўзяла. І сама колькі рублёў мела, і пазычыла трохі, але ж — буду я грошы траціць на абед той! І так пасяджу. Гэта ж не рабіць. А пасядзець можна і на пусты жывот, не ўбудзе.

Ну, а як скончылася ўсё, дык я з таго Дома ўрада хутчэй на трамвай ды на Камароўку, на базар. Купіла хлеба некалькі буханачак, пакуначак падушачак — дзецям гасцінца, заадно і сама паабедала — узяла батон і дзве бутэлькі морсу. Як з'ела той батон з морсам, дык, помню, ажно павесялела. Такое смакаццё! Успомню, дык, здаецца, і пасля ніколі так смачна не ела! Надта ж смачны морс той быў. Смачнейшы за цяперашнюю газіроўку. Ці мо ўжо здаецца так? Да вайны сітро ўсё было. А пасля вайны — морс. Вельмі смачны. А з батонам — дык за вушы не адцягнуць...»

Успомніла Стэпачка, як расказвала пра ўсё гэта Людачцы, і яшчэ больш зажурылася. Разварушаная памяць тузанула іншую нітачку, і вось ужо пабегла думка пра дзяцей. Кепска, ведама, што не так жывуць дзеці, як хацелася б. Але сябе яна не папікае. Яна што магла рабіла, каб дзеці харошымі раслі. Найперш глядзела, каб не гультаямі раслі. А як працу будуць любіць, дык да благога не нахінуцца. І, дзякаваць богу, ніхто ж, здаецца, не скажа, што абібокамі павырасталі. І Сонька, і хлопцы — ніхто ад работы не ўцякаў. Ні ў сяле, ні ў горадзе. Сонька тая дык як зацятая да работы, здароўе хутчэй пакладзе, абы ніхто не сказаў, што гультайка. І Вася цягавіты, і Міша з Толікам. Адзін Косцік трошкі не такі, дык тут, пэўна, вінаватая ўжо яна сама, Стэпачка,— ашчаджала, аберагала, як малодшанькага, апошненькага.

Не, работы ніхто з яе дзяцей не цураўся. За гэта яна была спакойная. І цяпер во. Робяць жа. Ды толькі бачыць Стэпачка, што ўсё роўна як нешта павярнулася ў свеце, ці мо ў дзяцей не так. Яна, услед за Раманком сваім, прывыкла, што трэба лепш рабіць чужую работу, чым сваю. Тую работу, якая агульная,— калгасная, калі чалавек у сяле жыве, ці заводская, калі ты чалавек гарадскі. Тую работу, за якую табе дзяржава грошы плоціць. Ніхто тую тваю работу за цябе не пераробіць. Як ты зрабіў, так і будзе. Тая твая работа да людзей ідзе. І трэба, каб было табе не сорамна перад людзьмі. Як жа інакш? Ты — людзям, а людзі — табе. На гэтым свет стаіць. Яна да такога парадку прывучана. І верыць, што справядліва гэтак, што так і быць павінна, бо чалавек жа не для сябе жыве. Калі для сябе толькі, дык — дурны ён чалавек, гаротны чалавек. Памрэ — і як не жыў. Ніхто не ўспомніць ні благім словам, ні добрым. Як і не было яго ніколі на свеце...

Ніколі яна не вучыла так жыць сваіх дзяцей. Наадварот, зусім іншаму вучыла. А от жа бачыць — як для сябе яны ўсё больш і больш. Гэта ж не памятае ўжо, ці чула калі, каб яны пра работу сваю гаварылі. Ну, што там было, на рабоце, хто што гаварыў, хто больш зрабіў, а хто менш, хто добра зрабіў, а хто блага, абы з рук. Усё больш дзяціныя гаворкі круцяцца вакол таго, хто што дастаў і дзе, хто каго абняславіў і за што, хто каму дарогу перабег і навошта. І сумна робіцца ёй ад усяго гэтага. Бо — радасці ў дзяцей няма. Мала радасці. Найбольшую ж радасць работа прыносіць. Работа, а не што іншае. Гэта толькі кажуць так, што — як сыр у масле качаецца. А як не ведае чалавек радасці ад работы, дык і сыр той з маслам не абрадуюць. Ну, а калі няма радасці ў чалавека, дык, значыцца, і душа яго не на месцы. Нэндзіцца, пакутуе душа, шукае нечага, а і сама не ведае чаго. Як непрыкаяная. І чалавек тады гаротнік. Бо жывот той самы можна пітвом і ежай наталіць, а душу — чым спатоліш? Душу радасцю адно спатоліш. Тым, што яна, душа, другую душу сагрэла, суцешыла, паспрыяла другой душы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.