Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна, Стэпачка, раней не надта думала пра ўсё гэта. Не заставалася ў яе сілы думаць пра гэта. Ставала сілы толькі на тое, каб прывалачыся дадому з аўчарніка, з кок-сагызу таго, з Доўгага балота і да ложка дапаўзці, забыцца ў цяжкім, трывожным сне. Думала адно: як гэта, каб дзеці былі не галодныя, не свяцілі каб локцямі. Пра душу не было калі думаць.

Але гэта толькі цяпер яна так гаворыць, што не думала. Думала, ведама. Бо як там ні было, а душу сваю яна не прадавала. За сваім горам і бядою на чужое гора і на чужую бяду не забывалася. Яна, ведама, баба вясковая, дурная. Хто яе будзе слухаць, калі нават свае дзеці не слухаюць? Але ж не дарэмна жыла яна на свеце. Быць таго не можа, каб дарэмна. Нешта ж павінна застацца і пасля яе. І найперш — дзеці. У дзецях жыве чалавек. Але ж калі во так выходзіць, што матка ці бацька цяпер — самі па сабе, а дзеці — самі па сабе? З маткі можна і пасміхнуцца, ад маткі можна і адмахнуцца, калі што. Няма, няма той колішняй сувязі, спалучанасці між дзецьмі і бацькамі.

Дзеці, ведае Стэпачка, і з яе цішком пасміхаюцца. Найперш з яе любасці да Альхоўкі, да Ганаровіч. Дзівацтвам лічаць. А не могуць падумаць, зразумець, што не дзівацтва гэта. Яно, ведама, і старасць віною. Старасць заўсёды кліча чалавека туды, дзе ён нарадзіўся і ўзрос. Але ж ёй не проста хочацца апошні разок глянуць на ўсё тое, што было з ёю праз гады. А можа, ёй хочацца паглядзець на ўсё, каб сябе зразумець, хоць перад смерцю, а, сябе зразумеўшы, і іншых зразумець, найперш мо іх, дзяцей сваіх? Ды, пэўна ж, так! Не дзеля сябе так ірвалася яе душа туды. Што ўжо ёй ад таго? Усё тое і без таго застанецца ўжо з ёю назаўсёды. Не перарабілася яна і ўжо не пераробіцца, не зыначыцца. А от за дзяцей душа ў яе баліць. І гэта не так яе віна, як іхняя віна — віна перад зямлёю, перад людзьмі, на якой і сярод якіх выраслі, клікала яе туды, звала, вабіла, не давала спакою. І ездзіла яна туды, каб нейкім чынам памагчы ім усвядоміць гэтую сваю віну і спахапіцца, пакуль не позна. Толькі — як гэта зрабіць? Як сказаць пра ўсё гэта дзецям? Калі? Ці будзе ў яе час сказаць пра ўсё? Ці выслухаюць? От у чым бяда.

Слова «віна» збянтэжыла Стэпачку. Асабліва — у дачыненні да дзяцей. Гэта ж ніколі і нікога яна не вінаваціла. Найперш сваю віну шукала і знаходзіла. А тут во, бачыш, да чаго дадумалася — дзяцей абвінавачваць! Хіба ж яны вінаватыя ў чым-небудзь? Хіба ж самі яны ўцякалі з Альхоўкі? Мо і хацелі, асабліва апошнія ўжо, Толя і Косцік, але толькі не Сонька і не Вася з Мішам. Сонька вунь як не хацела ісці ў Мінск! На вучобу пасылалі, а — не хацела. Плакала не адзін дзень, усё прасілася: «Мамачка, не паеду! Чаго я там не бачыла? Не хачу я вучыцца, пазабывалася, што і ведала, і баюся... Гэта ж, кажуць, там ні выйсці нікуды — столькі жулікаў-урвісаў на вуліцах! А што я? Адно варон лічыць умею. Лепш я тут буду, з табой...» А яна, Стэпачка, сарамаціла яе. Дачушка, казала, чаго ж ты на сябе нагаворваеш? Вучылася ж, дзякаваць богу, не горш за іншых, дык ці ж не зможаш і там? Пасылаюць жа не абы-каго, а цябе во... Настаўніцай станеш, на грашах рабіць будзеш, ці адзець што, ці з'есці — прасіць ні ў кога не трэба... А што баішся, дык жа ты не адна там будзеш. Як усе, так і ты. Адна не хадзі надта, асабліва вечарам, а кампаніяй, з другімі дзяўчаткамі, дык яно і страшна не будзе, да кампаніі не прычэпяцца... Ледзьве выпхнула яна тады Соньку. Выпхнуць-то выпхнула, але ж думала, што не прыжывецца дачка ў горадзе. Колькі разоў уцякаць збіралася. Прыедзе дадому, а назад — мамачка, не паеду! Дык яна насварыцца, накрычыць на яе і зноў выправіць. Сама слязьмі абліваецца, а — гоніць. Едзь, дачушка, казала, не выдумляй, гадок-другі прабяжыць, глядзіш, на свой хлеб выйдзеш... А плакала, бо бачыла, што Сонька як зялёная нейкая і апухлая ўся, прысядзе ці сагнецца, дык, кажа, у вачах цямнее. Сонька ж не прызнавалася, што галадае. Што яна, Стэпачка, давала ёй з сабой? Бульбу сушаную ды праснак які, яшчэ сала брусок, калі было. Каб цыркала пакрысе, дык неяк бы жыла, а то ж прывязе, усё з падружкамі з'ядуць за вечар, а пасля зубы на паліцу да таго дня, пакуль іншай каторай матка ці бацька што перадасць ці падвязе. Дык даўмеліся — кроў пачалі здаваць. Гэта яна, Стэпачка, пасля ўжо ўведала, як Сонька кінула вучобу і на будоўлю пайшла. А тады ж не ведала і не здагадвалася. Адкуль было ведаць? Яна ж як уведала, дык хацела паехаць і забраць Соньку дадому, каб сядзела пры матцы і ні на крок нікуды. Хіба ж не дурная зяленуха? Кроў здае і цукеркі купляе! Атрымае грошы, усе на цукеркі аддасць і за адзін вечар тыя цукеркі з'есць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.