• Пожаловаться

Мікола Цэлеш: Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш: Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, год выпуска: 1995, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Цэлеш Хмары над Бацькаўшчынай

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Мікола Цэлеш: другие книги автора


Кто написал Хмары над Бацькаўшчынай? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некаторыя з інтэлігентаў адразу-ж, а некаторыя з часам, зразумелі, як будзе праходзіць «ідэалягічная барацьба». Здольнасьць савецкай тайнай паліцыі, якую-б назву яна ні абрала, да ўтварэньня «змоў» была ўжо вядома самым праніклівым ці самым дасьведчаным. Паказальныя словы Цішкі Гартнага ў турэмнай камэры: «Вы бачыце, гаварыў ён, што зараз ідзе зьнішчэньне ўсяго беларускага, ідзе зьнішчэньне духоўнага жыцьця гэтага народу, больш таго -- ідзе яго фізычнае зьнішчэньне... Дзеля гэтага і створана сягоньня ворганамі НКВД нацдэмаўская арганізацыя. Сябраў гэтай арганізацыі будуць цяжка абвінавачваць у дзяржаўнай здрадзе. Нікому з нас ня будзе літасьці. Гэта ў адносінах да так званых "прыкметных" нацдэмаў. А далей пойдуць арышты "няпрыкметных" нацдэмаў -- сялян і іншых. Нельга-ж, каб гэтая арганізацыя не абапіралася на нізы, на "масу". Таму трэба гэтую "масу" зьнішчыць».[ 10 10 Масей Сяднёў. Ахвяры бальшавізму. Выданьне Беларускага Аб’яднаньня ў Беластоку, 1944, б. 15. ]

Падставы для арыштаў былі самыя неверагодныя. І якое багацьце фантазыі пры гэтым! Узяць, да прыкладу, амаль анэкдатычны «літаратуразнаўчы аналіз» верша Янкі Купалы «Янка сеяў -- людзі жалі», які робіць загадчык спэцадзьдзелу Падкаблук: «Па-першае, высьмейваньне калгаснага будаўніцтва -- адчыненае, нахабнае... Вось нейкі Янка сеяў, а прыйшлі людзі й зжалі! Хіба гэта не намёк на беднату й не абарона кулака? Па-другое, у той час, як Янка сеяў, зязюлька кукавала. Якая яна, гэтая птушка?! А птушка яна такая, што не клапоціцца аб сваім дабрабыце -- ня робіць сабе гнязда, а забіраецца ў чужыя... Хіба тут, у гэтай бяздомнай птушцы, не відавочны намёк на пралетарскую клясу, вясковую беднату й ліквідацыю прыватнай уласнасьці на аднэй шостай зямной кулі? Не працуюць, ня дбаюць, а як Янка пасее, сажнуць! Так, Янка Купала -- народны паэта, адзначаны ордэнам, пакінем яго ў баку, хай жыве сабе на здароўе, пакуль што... »

Але, па праўдзе кажучы, у большасьці выпадкаў і ня трэба было аніякіх адмысловых падстаў: слова «нацдэмаўшчына» ўжо ўсё абымала, усё тлумачыла, бо яшчэ на сакавіцкім пленуме (1924) ЦК КП(б)Б была дадзена характарыстыка асноўных момантаў нацыянал-демакратычнай ідэалёгіі, што заключаліся «ў адмаўленьні дыктатуры пралетарыята і ў імкненьні да палітычнага раўнаваньня сялянства з рабочай клясай, у стаўцы на кулацкія элемэнты ў вёсцы, у адмаўленьні клясавага расслаеньня ў ёй, у імкненьні да ўплыву з боку інтэлігенцыі на дзяржаўны апарат, у правядзеньні беларускага шавінізму».[ 11 11 А. П. Врублевский’ Т. С. Протько. Из истории репрессий против белорусского крестьянства 1929-1934 гг. Минск’ 1992’ с. 81. ]

Зірнем, як гэтыя ўказаньні выкарыстоўвалі потым улады, калі прыступілі да зьнішчэньня «нацдэмаўшчыны». Аўтар артыкула пра «нацдэмаўшчыну» ў Белдзяржвыдавецтве пасьля многіх і гучных абвінавачваньняў агульнага характару абурана пісаў: ««...» якія пасьля гэтага выходзілі падручнікі, відаць з такога прыкладу: БДВ выдае 5-цьцю выданьнямі чытанку Самковіча і Пратасэвіча «Родны шлях» ( адна назва чаго варта!)».[ 12 12 Супроць контррэвалюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму. Менск, 1931, б. 90. ]

Гэта заўвага, вартая «навуковых вышукаў» Падкаблука, надзвычай паказальная: на адданасьць сваёй Бацькаўшчыне глядзелі нядобразычліва, імкнуліся замяніць яе «сацыялістычным патрыятызмам», які, у сапраўднасьці, азначаў поўнае ўхваленьне ўсяго таго, што, прыкрываючыся імем народу, рабілі кампартыя й савецкая ўлада. І, бязумоўна, уладаносцы дасягнулі шмат чаго: хто падлічыць колькасьць тых, каго Цэлеш пагардліва называе «ападкамі», хто выракаецца сваёй мовы, культуры, традыцыяў і звычаяў... «Божа! І цяпер, -- гаворыць адзін з герояў твора «Партыйны таварыш», -- калі ўжо фізычна выразана наша другая эліта, вырасшая на новых пачатках, пляскаюць у далоні й крычаць: "Хвала! Патапіць нацдэмаў!" Быццам-бы не разумеюць, што, па сутнасьці, ніякіх нацдэмаў, як ворагаў, ня было -- быў страх у акупанта перад растучай нашай сілай...»

Былі сярод гэтых «ападкаў» і тыя, якія пад канец жыцьця пачыналі ўсьведамляць, што прадалі першародства за сачавічную поліўку, і вярталіся паміраць дадому, у родныя мясьціны. («Вярнуўся чалавек») Але, па словах Уладзімера Дудзіцкага, «сьмерцю жыцьця не паправіш...»

На шчасьце, нягледзячы на вялізныя намаганьні, кампартыя ня здолела ператварыць усіх у пустадомкаў, як назваў такіх людзей вялікі майстар трапных характарыстык Фёдар Янкоўскі. У «Партыйным таварышы» некалькі чалавек едуць на паляваньне, і ў машыне адбываецца наступная размова:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.