• Пожаловаться

Мікола Цэлеш: Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш: Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, год выпуска: 1995, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Цэлеш Хмары над Бацькаўшчынай

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Мікола Цэлеш: другие книги автора


Кто написал Хмары над Бацькаўшчынай? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе гэтага слова, -- адзначалася Цэнтральнай Нацыянальнай Камісіяй ЦВК БССР, -- трэба разумець:

1) разьвіцьцё беларускай культуры (школы, ВНУ на беларускай мове, беларуская літаратура, выданьне беларускіх кніг, навукова-дасьледчая праца па ўсебаковым вывучэньні Беларусі і г. д.);

2) вылучэньне беларусаў на партыйную, дзяржаўную, прафесійную і грамадскую працу;

3) перавод партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага, каапэратыўнага апаратаў і часьцей Чырвонай Арміі на беларускую мову».[ 4 4 Практическое разрешение национального вопроса в БССР. Ч.1. Белоруссизация. По материалам Центральной Национальной Комиссии ЦИК БССР. Менск, 1927, б. 9. ]

Колькасьць супрацоўнікаў розных арганізацый, якія карысталіся беларускай мовай, да 1927 года дасягнула 70-80 працэнтаў[ 5 5 Тамсама, б. 16. ], і ўсё больш беларуская мова станавілася мовай штодзённага ўжытку. У гэтым культурным будаўніцтве роля нацыянальнай інтэлігенцыі была галоўнай і вядучай.

Калі да гэтага дадаць яшчэ дзьве заўвагі: па-першае, што ў адпаведнасьці зь дзейнай у тыя гады Канстытуцыяй прызнаваліся раўнапраўнымі беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы[ 6 6 Арт. 21. Усе грамадзяне Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі маюць права вольна карыстацца роднаю моваю на зьездах, у судзе, у дзяржаўным кіраўніцтве і ў грамадскім жыцьці. Нацыянальным меншасьцям забясьпечваецца права і рэальная магчымасьць вучыцца ў школе на роднай мове. У дзяржаўных і грамадскіх установах і арганізацыях Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі ўстанаўліваецца поўная раўнапраўнасьць беларускае, яўрэйскае, рускае і польскае моў. Арт 22. Дзякуючы значнай перавазе ў Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі насельніцтва беларускай нацыянальнасьці, беларуская мова выбіраецца, як мова пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафэсіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Арт. 23. Важнейшыя заканадаўчыя акты публікуюцца на беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай мовах. Канстытуцыя (Асноўны закон) Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі. Выд. ЦВК БССР. Менск, 1927. ]; а па-другое, што посьпехі гаспадарчай палітыкі, у прыватнасьці, у сельскай гаспадарцы, сталі даволі прыкметнымі (так, напрыклад, валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1925-1926 гадах перавысіла даваенную на 12,2 %[ 7 7 А. П. Врублевски, Т. С. Протько. Из истории репрессий против белорусского крестьянства 1929-1934 гг. Минск, 1992, б. 10. ]), і пры гэтым улічыць, што правядзеньнем суцэльнай калектывізацыі палітыка партыі і савецкай улады на мейсца шматмоўя паставіла адну мову -- рускую, нацыянальныя культуры замяніла адной, дзяржаўнай, а эканамічны ўздым -- голадам 30-х гадоў, то стане відавочны той жах, які абрушыўся на людзей рэпрэсіямі супраць «кулакоў» і «нацдэмаў».

Прычыны жорсткіх мер супраць нацыянальнай інтэлігенцыі ўсьведамляюць многія героі Цэлеша. Вось якая размова адбываецца паміж апавядальнікам і яго кампаньёнам у творы «Хмары над Бацькаўшчынай», які й даў назву зборніку:

«-- Выцерабяць нас нанава, як у 1863! Прышчэпава ніяк нельга залічыць у ворагі народу -- ён патрыёта й не абы які! -- адукаваны, паезьдзіўшы па Эўропе, нагледзіўшыся на сельскую гаспадарку ў Даніі, шмат чаго перадумаўшы... Ягоная зямельная палітыка ў стасунку да нашых умоў вельмі ўдалая -- зірнем на тых, хто прыняў яе. Пачалося зусім іншае жыцьцё!

-- Дык, кажаш, выцерабяць?

-- А ты што, ня бачыш і ня чуеш? "... Адсячы галаву нацдэмаўскай гадзіне..." Заклік: выбіць нашу інтэлігенцыю, пакінуць народ без кіраўнікоў...»

Шырокую сетку закінулі рэпрэсіўныя органы. У першую чаргу, былі арыштаваныя выкладчыкі і студэнты ВНУ і тэхнікумаў, навуковыя супрацоўнікі Акадэміі Навук, пісьменьнікі й работнікі Белдзяржвыдавецтва, супрацоўнікі наркаматаў і іншыя. Адзін з выкрывальнікаў «нацдэмаўшчыны» пісаў: «Нацдэмаўскі ўплыў на культурнае будаўніцтва праводзіўся па двух, галоўным чынам, каналах: першым каналам былі розныя курсы настаўніцтва, вышэйшыя курсы беларусазнаўства і г. д. Другім каналам была выдавецкая дзейнасьць, падручнікі для школ, мастацкая літаратура і г. д. «...» Што датычыцца мастацкай літаратуры, дык мы ўжо ведаем пра такія вылазкі нацдэмакратызму, як рэакцыйныя творы Зарэцкага, Пушчы, Дубоўкі ды інш.».[ 8 8 А. Зюзькоў. Крывавы шлях беларускай нацдэмократыі. Менск, 1931, б. 49. ]

Іншыя разглядалі пытаньне «шырэй»: «Амаль да апошняга часу мы мелі такога роду факты, калі Акадэмія Навук была сапраўдным плацдармам нацыянал-дэмократызму, разгарнуўшага там «навучную» работу пад прыкрыцьцём «...» прэзыдэнта Акадэміі Ігнатоўскага. Той-жа малюнак яшчэ нядаўна быў у Белдзяржвыдавецтве. «...» лінія партыі на фронце асьветы самым наглым чынам скажалася былым наркомам па асьвеце Баліцкім. «...» па лініі Наркамзему нацдэмы павялі атаку на лінію партыі мэтадам насаджэньня кулацкіх хутарскіх гаспадарак...»[ 9 9 Супроць контррэвалюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму. Менск, 1931, б. 65. ]

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.