Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скіраваліся да наступнай выгарыны. Лорд прарабіў той самы манэўр, што й раней: раз і два напружыста мільгануў перад намі й спыніўся, уцягнуў носам паветра, асьцярожнымі крокамі падвёў нас да выгарыны й застыў на мейсцы. Чарот перад намі закалыхаўся, як быццам пад ім забушавала вада, і з-пад яго пачаў вырывацца мацёры качур.

-- Пільнуй! -- крыкнуў на гэты раз Ігнат.

Мой стрэл быў першы -- качур ані варухнуўся, ляцеў далей. Не затрымаў яго й стрэл кампаньёна. Тады Кандрат спакойна ўзьняў сваю паядынку, добра прыклаўся й стрэліў. Качур перавярнуўся пузам угару й шлёпнуўся на ваду. Але Лорд усё яшчэ стаяў на мейсцы ў мёртвай стойцы, скіраваўшы вочы ў чараты выгарыны.

-- Пэўна, не адзін ён тут, -- заўважыў Кандрат, пасьпешна заганяючы новы набой у сваю паядынку.

-- Пільнуй! -- зноў пачуўся Ігнатаў крык.

З густымі пырскамі вады й з амаль заглушаючым усё наўкола крыкам і лапатаньнем крылаў вырвалася з чаратоў цэлая чарада крыжнаў, прыгожа пабліскваючы ў промнях сонца зырка зялёнымі й белымі пёрамі. Першым стрэліў зноў я й таксама хібіў, бо дужа хваляваўся. Ігнат дубальтам зваліў дзьве, але Кандрат на гэты раз хібіў.

-- Трэба было цэліць крыху ніжэй, а ты пусьціў набой у неба, -- зганіў яго Ігнат.

-- Ну, пабачым, куды ты будзеш пускаць свой набой!

-- Ды куды? У качку, а ня ў неба...

Падышлі да новае вялікае выгарыны, суцэльна зарослай аірам, пухоўнікам, чаротам, а там, дзе крыху віднелася дно, асакой.

-- Тутака іхнае царства-гаспадарства! -- зазначыў Ігнат. -- Але і ўтапіцца можна...

І праўда, мох пад нагамі гушкаўся, і перад вачмі вырасталі гузы -- гэта вада, націснутая нашымі нагамі, пампавалася пад мохам у другое мейсца наперадзе нас, уздымаючы ўгару гэтыя гузы. Качкі (і ўсё буйнейшых гатункаў) выляталі з чаратоў амаль памінутна, некаторыя зь іх комам зноў падалі на ваду пасьля нашых стрэлаў, іншыя перапалохана зьнікалі ўдалечыні.

Торбы нашы моцна абцяжарвалі плечы -- пара было-б ужо й спыніць страляніну, але новае «пільнуй!» заахвочвала нас яшчэ пастраляць крыху. Урэшце па вялізным качуру схібіў і Ігнат.

-- Трэба было-б браць крыху вышэй, а ты пусьціў набой у чараты, -- зганіў яго, у сваю чаргу, Кандрат.

Ігнат незадаволена зірнуў на яго, але прамовіў лагодна:

-- Стаміўся, пэўна! Пара ўжо спыніць гэта!

Падыходзячы да вёскі, Кандрат смачна лыкнуў языком.

-- Вось цяпер з ахвотай пап’ём і студзёненькага кваску...

-- Дык-жа ідзі, вынесі гарлач на двор!

Кандрат пайшоў у хату, а мы паселі на груду бярвеньня, што ляжала каля сьцяны сьвірна. Кандратава гаспадарка мала чым розьнілася ад Ігнатавай: такі самы човен, перавернуты ўгару дном; на плоце сетка-таптуха; такія-сякія гаспадарчыя будынкі, крыху, праўда, больш занядбаныя, чым Ігнатавы; хата з падгніўшым вянцом... Але хлебны квас ягоны быў найвыдатнейшы: Пекла ягоная, відаць, была спраўнай гаспадыняй...

* * *

Гады цераз два нам зноў захацелася пабываць на Птычы. Напісалі Ігнату, каб прыехаў па нас да чыгункі. Аднак адказу ад яго ня было. Гэта нас моцна зьдзівіла: Ігнат заўсёды вылучаўся рупнасьцю й акуратнасьцю. Доўга разважалі: ехаць ці ня ехаць? Калі паедзем поездам, а Ігнат нас на станцыі з канём не спаткае, дабрацца да яго будзе вельмі цяжка. Усё-ж паехалі. Ігнат ня прыехаў. Гэта было адразу-ж відаць, бо ён звычайна станавіўся із сваёй хурманкай на відным мейсцы каля станцыі. На гэты раз тут ня было аніводнае хурманкі...

-- Што цяпер рабіць?

Да Клетні -- трыццаць кілёмэтраў! З такой цяжкой паклажай, якая заўсёды бярэцца паляўнічымі на два дні паляваньня, нечага было й думаць ісьці пехатою. Ды якімі мы будзем пасьля гэтакай цяжкой маршыроўкі?! І вяртацца назад, ня выпусьціўшы аніводнага набою, было таксама дзікім. Селі на лаўку каля станцыйнага будынку, чакаючы на які-небудзь выпадак. За сьпіной было адчыненае вакно тэлеграфнай канторы. Час ад часу званіў тэлефон, стукаў апарат і чулася нейчая гамонка. І раптам у вакно прасунулася галава, ужо палыселая.

-- Мрыйнікі? -- спытала. -- На паляваньне да Клетні дабіраецеся? Я таксама з такіх, але якраз выпала дзяжурства. А заўтра там будзе цэлая кананада!..

-- Ды вось-жа, ня прыехала па нас хурманка, і цяпер ня ведаем, што рабіць.

-- Цяжка, праўда, -- прамовіла галава. -- Знайсьці цяпер хурманку амаль немагчыма з тае прычыны, што кожны стараецца збыць каня, калі мае яго, бо дужа вялікія й падатак і цягла... -- потым раптам: -- Хаця пачакайце! Можа, яшчэ ўладзіцца: зьвярніцеся вунь у тую хату зь зялёнымі вакяніцамі -- ён балагол і, здаецца, учора прывёў каня. Завуць гэтага балагола Шаем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x