Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэты паўсюль улезе... Але ўсё ж ён гарадскі, а мы мясцовыя з Чэсем, жывём тут і больш ведаем.

— Нічога,— сказаў Змітрок,— праз тыдзень канікулы, ён таксама будзе жыць у дзеда. Геолагі ў іх спыніліся, сталуюцца, яго яны і возьмуць. Навошта ім мы, чужыя?

— Значыць, трэба паспрабаваць яго апярэдзіць. І пункт чацвёрты,— падагульніў Міхал,— пастарацца дзе­небудзь знайсці грошы. Пільней прыглядацца каля крамы, каля аўтазапраўкі, асабліва ў горадзе на вакзале і ўвогуле на вуліцах... Гэта цябе найбольш, Зміцер, тычыцца.

— Ага,— іранічна пасміхнуўся Чэсь,— там ляжыць сярод вуліцы кашалёк, чакае яго не дачакаецца.

— Раз хтосьці губляе грошы, значыць, хтосьці павінен іх і знаходзіць,— спакойна адказаў Міхал.— Запішам, як варыянт.

Чэсь і Зміцер не мелі нічога супраць такой логікі.

Раздзел 14. ГЕОЛАГІ І ДЗЕД МАКАР

— Цяпер трэба запісаць у сшытак: пункт пяты — пошукі скарбу,— сказаў Чэсь, забаўляючыся манетаю.— Хоць і мала верыцца, калі шчыра.

Яны з Міхалам ляжалі на мурагу за Чэсевай дрывотняю, разамлелыя на сонейку, ляніва аглядалі луг, рэчку, пагорак з помнікам.

— Увечары даведаемся, што за скарб,— Міхал пазяхнуў.— У любым выпадку скарб — гэта сур'ёзна. Што знайшоў, усё тваё, адразу капітал. Гэта табе не машыны мыць і не чарніцы прадаваць.

— А што да вечара рабіць? Можа, у будан сходзім? — прапанаваў Чэсь.

Міхал, не адказваючы, павярнуў галаву, прыслухаўся. У двары пачуўся голас Чэсевай маці, затым крокі, і з­за дрывотні выйшаў Змітрок. Як заўсёды, сур'ёзны, чысценькі, падстрыжаны, у адпрасаваных штанах, новай кашулі, наваксаваных чаравіках.

— Вось дзе вы! А я ўжо і ў будане вас шукаў. Прывітанне,— спакойна падаў руку аднаму, другому, нібы не бачыліся не цэлы тыдзень, а ўсяго некалькі гадзін, улёгся побач.

— Калі ты прыехаў? — спытаў Міхал.

— Толькі што, дзённым аўтобусам.

— Ну, і якія навіны? — Чэсь з Міхалам перамігнуліся.— Што чуваць пра кашалёк з грашыма? Ці знайшоў?

— Не,— сур'ёзна адказаў Зміцер.

— Ты, мусіць, слаба прыглядаўся.

— Прыглядаўся добра... А ў вас што чуваць?

— Ёсць сёе­тое,— Чэсь падкінуў манету і злавіў яе, паспеўшы; пакуль яна была ў паветры, пляснуць у ладкі.— Увечары даведаешся.

— Што, геолагі бяруць на працу?— абыякава спытаў Змітрок.

— Чаму ты так падумаў?

—Бо бачыў іх сёння. Ішоў з аўтобуса і бачыў: стаіць машына ў дзеда Макара ў двары.

Чэсь з Міхалам, не змаўляючыся, паўскоквалі.

— І ён маўчыць! Разлёгся спакойна тут!..

— Адкуль я ведаў? Вы ж тут жывяце, усё бачыце, я думаў, вы схадзілі даўно... Дарэчы, Вова­Курт прыехаў тым жа аўтобусам, што і я.

Чэсь прысвіснуў:

— Ну, тады можна і не хадзіць!

— Не, сходзім, што мы губляем?

Міхал успомніў пра веласіпед, памкнуўся быў у двор. Чэсь прытрымаў яго:

— Агародамі бліжэй.

Папраставалі адзін за адным вузкімі чужымі разорамі, пераступаючы межы, абыходзячы плоцікі і загародкі. Неўзабаве выбраліся на вулічку, паралельную той, дзе жыў Чэсь.

Двор дзеда Макара быў абкружаны «плотам» — прымацаванаю да слупоў металічнай сеткаю, праз якую ўсё відаць. У двары стаяла цёмна­сіняя машына­іншамарка.

Каля яе тупалі дзед Макар і адзін з геолагаў, высокі мужчына ў белай кашулі. Ён штосьці тлумачыў дзеду, стукаў нагою ў колы, паляпваў далоняю зверху па кабіне. Дзед ківаў яму на кожнае слова, паказваючы на твары то здзіўленне, то згоду, то пачцівасць. Другі гволаг, у шапцы­каскетцы і ў цёмных круглых акулярах, голы да пояса, сядзеў пад хатаю на перакуленай, амаль струхлелай лодцы, якая да паловы ўвайшла ў зямлю і служыла дзеду лаўкаю. Раскінуў рукі — загараў.

Хлопцы спыніліся каля нізкіх веснічак, з вуліцы, пачалі перашэптвацца, штурхацца, не адважваючыся зайсці.З двара іх убачылі. Дзед Макар адразу сагнаў з твару пачцівасць, зрабіўся чамусьці строгі, нават сярдзіты. Лёгка, па­маладому тупаючы нагамі ў сваіх кірзавых ботах, якія насіў і ў снег, і ў летнюю суш, і ў веснавую і восеньскую слоту, дзед падышоў да веснічак. Агледзеў кожнага з хлопцаў па чарзе, прамовіў:

— А, піянерыя,— самі, значыць, прыбылі?

Быў ён жылісты, сухі, хуткі на рухі. Калі размаўляў з кімсьці, заўсёды пашчыкваў сівую рэдкую бародку і вусы, парудзелыя ад тытуню.

— А я да вас сам збіраўся быў наведацца, вось як.

Хлопцы пераглянуліся. Што такое? Сам хацеў шукаць іх — навошта? Хіба, самі геолагі папрасілі яго знайсці ім памагатых? Але чаму ён такі сярдзіты? Звычайна ён любіў пажартаваць з імі, пагаварыць, яны гэтым ганарыліся — яшчэ б, лепшы ў пасёлку рыбак дае ім увагу, ніколі не праганяе ад сябе, нават раз пад добры настрой падказаў ім, дзе на звычайных лугавых конікаў «у праводку» (без паплаўка і грузіка) бяруцца язі, і яны сапраўды злавілі ў тым месцы пяць штук і паспыталі язевай юшкі... Што ж сёння з ім здарылася? Можа, Курт прыехаў і чагось пра іх нагаварыў, абылгаў?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x