Сяргей Пясецкі - Пяты этап

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Пяты этап» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяты этап: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяты этап»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман "Пяты этап" – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення "Каханка…". Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах "зялёнадубаўцаў".

Пяты этап — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяты этап», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праваруч бліснула святло. Забава зрабіў у тым кірунку некалькі крокаў і ўбачыў яшчэ плямы святла. Яго раптам ахапілі два процілеглыя пачуцці: пачуццё радасці, што знаходзіцца між людзей, і страху, што мог заблудзіцца і зайсці далёка ўглыб савецкай тэрыторыі. Крочыў нейкай вуліцай. Паміж ім і святлом, што падала з акна нябачнай у цемры хаты, прасунулася нейкая постаць.

— Якая гэта вёска? — паспешліва спытаў па-расейску Забава.

Перапалоханая жанчына адсунулася ўбок.

— Гэта не вёска. гэта Ракаў. — даляцелі да ягоных вушэй кінутыя з цемры словы.

— Ракаў!.. — паўтарыў ашчасліўлены Забава і паклаў у кішэню наган, з якога сцякала вада.

Неўзабаве быў на Букраўцы. Знайшоў менскае прадстаўніцтва пэўнай службы. Сустрэў яго ўзводны, які добра насёрбаўся.

— Ну, што? Як там, пане, таго?.

— Выдатна.

— Я пану казаў. А, можа, таго? — зрабіў даланёй красамоўны, інтэрнацыянальны жэст, якім выказваецца прапанова выпіць чагосьці моцнага.

Неўзабаве Забава ляжаў у нядбайна збітым з габляваных дошак ложку. Быў накрыты некалькімі бруднымі і падранымі коўдрамі. Побач на стале гарэла лямпа, пры святле якой некалькі жаўнераў гуляла ў карты. Раз-пораз на стале з’яўлялася бутэлька гарэлкі. Калі яна пусцела, адзін з жаўнераў браў бутэльку за рыльца і што ёсць сілы шпурляў пад ложак аб сцяну, так што разляталася ў друз. Пры гэтым важна казаў:

— У яблычка!

Забаве было весела. Выпітая гарэлка агнём разлілася па целе. Вочы салодка клеіліся. Перад імі праплывалі розныя вобразы «адтуль»: пан Юзаф, ягоная дачка, пасажыры ў вагоне. У вушах гучала песенька: «Браў цябе я босай, голай, безвалосай ... » і тут:

— У яблычка!

Забава заснуў і душой апынуўся ў «чацвёртым вымярэнні». Меў трывожны сон. Як душу страхотлівыя сны, гэтаксама ягонае цела, фізічную істоту апанавалі трывіяльныя вошы. Гэтыя істоты маюць у сабе нешта агульнае з людзьмі: цікавіць іх усё новае. Ці гэта адзежына, ці бялізна, ці плоць — іхная ежа. І Забава быў для іх менавіта такой навінкай.

— У яблычка!

* * *

Калі Забава паліў цыгарэты, седзячы ў начной цемры на капцы пад межавым слупам, у сутарэннях Чрэзвычайкі ў Менску капітан Антасевіч, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць чорт ведама якой дзяржавы, другі тыдзень рабіў падкоп, хочучы выбрацца на волю. Працаваў вобмацкам, дзюбаў іржавым цвіком, выграбаў кавалкам жалезнага абруча і рыў уласнымі пазногцямі. Праца пасоўвалася наперад вельмі павольна, але працаваў упарта, з цяжкасцю адужваючы сантыметар глебы за сантыметрам.

Час ад часу рабіў перапынкі, прыслухоўваўся да крокаў жаўнераў-вартаўнікоў у калідоры. Вакол панавала непраглядная цемра.

* * *
ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ Вільня, 14 жніўня 1922 г

Маёй працай усе задаволены, і гэта мяне вельмі цешыць. Заўсёды любіў выконваць даручаныя справы добра, нягледзячы якія яны: легальныя ці нелегальныя. Пра чалавечыя вартасці мяркую не паводле агульнапрынятых этычных правіл, а найперш на падставе таго, ці трымае той ці іншы чалавек слова, ці не. Калі так, вер ва ўсім, не. будзь уважлівым! Некалі я жыў на Каўказе, і заўважыў, што чэркесы, грузіны, чэчэнцы і іншыя горцы вельмі шануюць цвёрдае слова. Гэта ў іх прыроджанае. А ў нас калі нехта прызначае сустрэчу, напрыклад, на заўтра а восьмай вечара, то пытае: «Ты прыйдзеш?» «Ну, зразумела» — адказвае той. Пасля дадае: «Але ты абавязкова прыйдзі!» «Добра, — кажа сябар, — я прыйду». І гутараць сабе далей. Адзін зноў нагадвае: «Дык ты не забудзься прыйсці заўтра а восьмай!» «Не, я не забудуся». І так працягваецца, нібы ў зачараваным коле. Чаму ў нас, славян, так? Можа таму, што досвед наш паказаў, як цяжка верыць словам нашых блізкіх. Дзесяць разоў хтосьці нешта паабяцае і... забудзецца. З каўказскім горцам шматкратнае нагадванне пра дамоўленасць лішняе. Могуць нават пакрыўдзіцца.

Я намерваўся рапартаваць пра поўны бардак на мяжы адносна дапамогі агентам, помнячы пра сваё начное блуканне, але не хацелася гэтага рабіць, каб на мяне хтосьці меў зуб. Наважваюся ў будучым сам сябе забяспечваць інфармацыяй, не спадзявацца на чужы спрыт. Хіба не камічна: ракаўскі шавец даў мне лепшую наводку, чым людзі, для якіх гэта было абавязкам. Калі б не яго інфармацыя пра дарогу ў Менск, я мог бы зайсці невядома куды.

Атрымаў штабныя нямецкія карты свайго адрэзка мяжы і ўважна праштудзіраваў іх, убіваючы сабе ў памяць кожную дэталь дарогі, аналізуючы прычыны папярэдняга блукання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяты этап»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяты этап» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пяты этап»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяты этап» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x