Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чорт яго зловіць, калі ён такі спрытны, — сказаў бондар, які крыху павесялеў ад другой чаркі, — два разы ўцякаў, дык і цяпер уцячэ.

— Мяне больш за ўсё цікавіць, як ён мог тады, дзесяць гадоў таму назад, уцячы з турмы. Я ж не раз і не два разы быў у горадзе і турму бачыў. Такія сцены, божухна ты мой! Усюды салдаты са штыкамі. Птушкай трэба быць, а не чалавекам, каб вылецець адтуль. А ён вылецеў... Каб яго... Ну ж і спрытны! Зубамі сцяну перагрыз, ці што?

— Ды не, — перапыніў госць.

— Тады як? Бо калі б і краты жалезныя распілаваў, усе роўна праз акно не мог бы выскачыць, праз такое высокае... Калі б на каменне з чацвёртага паверха пляснуўся, дык душа з цела адразу ўцякла б...

Цяпер чалавек, які стаяў каля камінка, залажыўшы рукі за спіну, пачаў свабодна пакалыхвацца ў бакі, злёгку пераступаючы з нагі на нагу. Пераступаннем гэтым ён нагадваў гарадскога франта. Зверху глядзеў на маладога хлопца, які звяртаўся да яго.

— Ён не выскачыў праз акно, ён вылецеў... — сказаў з кплівай усмешкай.

— Хіба на тых крылах, якія яму чорт прычапіў, — абурыўся бондар.

— Не на крылах ён вылецеў...

— Дык, можа, на ведзьмінай лапаце, — пажартаваў Аляксей.

Жанчыны і падлетак Ясік засмяяліся таксама.

— На парасоне, — сказаў госць.

Усе змоўклі. Госць пакалыхваўся каля печы яшчэ больш свабодна і зверху вадзіў позіркам па ўсіх прысутных. Можа, так вось гарадскія фанфароны выхваляюцца перад натоўпам у шынку сваёй высокай вучонасцю, уменнем разбірацца ў сусветных падзеях.

— Глупства, — гаварыў ён, — для невука гэта здаецца цудам, а для таго, хто ведае, глупства, драбніца! Вось як ён зрабіў, гэты Бонк, калі ўцякаў з турмы...

Ён узяў свой кій, што стаяў побач, прыслонены да печы, і, адпаведна памахваючы ім, пачаў расказваць:

— Бонк узяў парасон, такі вялікі парасон, раскрыў яго, перавярнуў яго вось так, уніз, і разам з парасонам шусь праз акно... Калі б без парасона, дык паляцеў бы потырч галавой і звярнуў бы сабе карак... Але парасон апускаў яго ўніз памаленьку, памаленьку, бо вецер яму хутка ляцець не даваў, і так апусціўся да самай зямлі. А Бонк толькі выцягнуўся на бруку ды носам аб камень ударыўся. З носа кроў пацякла, і косці страшэнна забалелі. Ды што там! Ногі за плечы і падаўся ў свет! Тры гады яго потым шукалі. Парасон каля турмы знайшлі, а яго тры гады дарма шукалі.. Ха, ха, ха!

Пакуль ён расказваў, увесь яго доўгі, касцісты твар свяціўся амаль дзіцячай весялосцю. Чалавек быў падобны на хлапчука, які з хітрай усмешачкай расказвае пра ўдалае свавольства.

Усе хатнія прыўзнялі галовы і паразяўлялі ад здзіўлення раты. Сярод агульнага маўчання з-за клубоў дыму пачуўся нізкі, суровы голас:

— А адкуль жа вы ведаеце, як гэта было?

Гэта ж праўда! Адкуль вы ведаеце? — паўтарыла пытанне некалькі галасоў.

Нібы адчуўшы ў гэтых настойлівых пытаннях варожы выклік, госць зухаватым рыўком узняў галаву і з-пад броваў, якія пагрозліва сышліся, павёў вакол палымяным позіркам.

— І ведаю! Ну і што, калі ведаю! Разумны гаворыць, дурны дзівіцца... А-а-а! Паразяўлялі раты! Адкуль я ведаю? А ці ж гэта ў людзей языкоў няма, ці не расказваюць?.. Яны расказвалі, а я слухаў. Цьфу!

Ён плюнуў і раптам зноў занепакоіўся, кінуў навокал устрывожаны позірк, пацёр рукі. Аляксей дзёрзка глядзеў у яго вочы.

— Нешта вы, пане, — пачаў ён, — зашмат ужо ведаеце пра гэтага Бонка. Можа, вы яго калі бачылі?

Той абыякава паціснуў плячыма:

— А дзе я мог яго бачыць? Не бачыў. Я з Прусіі іду... Больш за дваццаць год не быў у гэтым баку.

— Шкада, бо калі б вы яго бачылі, дык сказалі б нам, як ён выглядае. Лягчэй было б злавіць... Ой, злавіў бы я яго, з вялікай ахвотай злавіў бы, і пакуль тая паліцыя даведалася б пра яго, сам бы з яго палосамі скуры надраў!..

— Бач, такі малады, а ўжо гатовы людзям скуру са спіны спускаць! — пасміхнуўся госць.

— Дык ён жа разбойнік! — выгукнуў, усхапіўшыся з лавы, малады задзірысты мужчына. — Сам пісар сёння казаў: «Крамы рабаваў, грошы падрабляў, а самае горшае, — казаў, — што трох чалавек забіў са сваімі супольнікамі...» Дык што — шкадаваць такую звяругу? Ой, я б з яго скуру здзёр! Няхай іншых не забівае!..

І ён падняў пагрозліва кулак.

— Ціха, Аляксей! Сціхні, не крычы так! — супакойвала яго маладая жонка, цягнучы за крысо расшпіленага кажуха.

Бондар замахнуўся гэблікам:

— Каб яму так добра на свеце не было, як ён нявінных людзей загубіў...

— Ой! — войкнула Ганулька. — Можа, і цяпер ён пачне буяніць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x