Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вядома ж, пачне, — загаварыла баба. — Такі злыдзень, што ў людской крыві выкупаўся...

Каб яму косці пакруціла... Каб яго паралюш разбіў...

— Ці пачне, ці не пачне, — панура азваўся бондар, — а лавіць яго трэба, бо яшчэ шайку сабе падбярэ і коні пачне красці...

— Не дачакаецца! — выгукнуў Аляксей. — Будзе ён красці коні, калі кат яму дзвесце бізуноў у спіну ўлепіць...

— Ой, ой! — запішчала Ганулька.

— А табе што? — накінуўся на яе Аляксей, але зірнуў на жонку, якая, нахіліўшы свой тонкі стан, таксама пачала галасіць.

— Ай-я-ёячкі!..

Баба Настуля падперла сухую шчаку рукою і голасна ўздыхала:

— Божа ж ты мой, Божа! Ой, божа ж літасцівы!..

Пятнаццацігадовы Ясік стаяў, нібы акамянелы, вылупіўшы вочы, а потым закрыў рот рукамі і дрыготкім голасам зароў:

— Гу-гу-гу!..

— Во напалохаліся, што разбойніку пападзе бізуноў! — засмяяўся Аляксей.

Госць не стаяў ужо так ганарліва, як раней. Калі Аляксей упершыню напомніў пра бізуны, відаць было, як пад тонкім сукном парванага сурдута заварушыліся і паволі палезлі ўгару яго лапаткі, а карак, як ад раптоўнага ўдару, апусціўся долу і барада дакранулася да грудзей.

— Цікава, ці вытрымае злыдзень? — прабурчаў бондар.

— Ого! Яшчэ як вытрымае! — гаварыў сваё Аляксей. — Яшчэ потым у кайданах на край свету пойдзе. А калі прыйдзе туды, дзе жыць загадаюць, дык ад цямна да цямна будзе пад зямлёю молатам біць або тачкі цягаць...

— Ой, бедны ён, такі бедны! — уздыхнула Аленка і яшчэ мацней прыціснула да грудзей малое.

— І навошта яму было на гэты свет прыходзіць? Навошта Бог Усявышні паслаў яго на гэты свет? — уздыхала баба Настуля.

— Я, здаецца б, не вытрымала. Узяла б і ўтапілася... — вяла сваё Ганулька.

Хрысціна, пакінуўшы мыць посуд, выпрастала высокі, моцны стан, зноў склала рукі на грудзях і заглядзелася на агонь сваімі цёмнымі вачыма. Зморшчыліся яе прыгожыя вусны, сышліся цёмныя бровы. Калі ўсе змоўклі, пачуўся яе нізкі, глыбокі голас:

— А і гэтага ж некалі маці на руках насіла і калыхала...

Госць раптоўна павярнуўся да яе.

Ён доўга глядзеў на яе, нахіліўся амаль да самага твару і амаль са свістам прашаптаў:

— Добра пільнуйце свайго сыночка, ой, добра пільнуйце свайго Ясіка, каб ён ніколі не быў такім няшчасным...

Здзіўленая і крыху напалоханая жанчына адхіснулася ад яго. А госць хутка павярнуўся ў другі бок хаты, туды, дзе каля сцяны сядзеў за сталом гаспадар. Мікула ўвесь час маўчаў. Як звычайна, ён спачатку даваў усім хатнім магчымасць выказацца, а потым канчаў спрэчку сваім словам. Ён падняў угару руку з люлькай і паволі, спакойна пачаў:

— Правільна. Такіх і сам Бог не казаў шкадаваць. Правільна. Ужо нам добра-такі надакучылі гэтыя канакрады, рабаўнікі, махляры і іншыя злыдні. Ці ж гэта нявінныя людзі дзеля таго петуюць, каб тыя карміліся ды паіліся іхнім дабром, а то, крый Божа, і крывёю? Нявінным людзям патрэбна абарона ад усякай страты, павінна быць бяспека, а каб за такія цяжкія грахі ды не было ніякага пакарання, дык не, гэта — нельга. Годзе!

Госць так пільна глядзеў на гаспадара, з такім напружаннем слухаў, што ажно вусны яго разышліся, рысы твару акамянелі, адны толькі вейкі часта-часта міргалі над нерухомымі зрэнкамі. Стары змоўк, а той яшчэ некалькі хвілін глядзеў, глядзеў, слухаў, нібы хацеў пачуць нейкае нявыказанае слова. І раптам яго кашчавы твар пачырванеў, а вочы засвяціліся. Ён махнуў рукой.

Годзе! — паўтарыў і коратка, рэзка засмяяўся. — Добра вам, гаспадар, казаць: годзе! А таму, каго, як дзікага звера, ганяюць па свеце, каб, дагнаўшы, збіць да паўсмерці, а потым на катаргу ўпячы, — таму годзе ці не годзе? Пра гэта ён сам толькі ведае, праклінаючы ўвесь свет, людзей і дзень свайго нараджэння! Кожнага чалавека можа бяда напаткаць, і ніводная маці не ведае, каго яна... на руках калыша...

Ён зірнуў на Хрысціну і Аленку, папярхнуўся, праглынуў сліну і змоўк.

— З кожным можа здарыцца бяда, — спакойна і паволі азваўся Мікула. — Аднак той найгаршэйшы , хто другога чалавека забівае...

— Найгоршы, найгоршы... — паўтарыў госць. — А ці ведаеце вы, пан гаспадар, што найгоршае бывае часамі побач, ойяк блізенька каля найлепшага... І калі б не выпадак які або нешта там іншае, чаго не палічыш, можа, замест найгоршага было б найлепшае...

У горле яго перасохла. Ён шырокім крокам падышоў да стала, наліў чарку гарэлкі, праглынуў яе і вярнуўся да печы.

Годзе! — пачаў ён зноў, увесь час звяртаючыся да старога Мікулы — Добра вам гаварыць: годзе! А ці ведаеце вы, якім чынам гэты Бонк, за якім цяпер гоняцца, нібы за дзікім зверам, каб затаўчы да паўсмерці, ці ведаеце, як ён першы раз трапіў у бяду? Можа, ён першы раз папаўся за такую драбніцу, што і плюнуць не было на што! А бяда трасе таго, хто на ёй едзе. Ой як трасе, пан гаспадар! Так трасе, што душа наверх падкладкай выварочваецца. Ва ўсіх душа з падкладкай, толькі ў аднаго яна выходзіць навыварат, а ў другога не... Вось як!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x