• Пожаловаться

Мікола Лупсякоў: Мэры Кэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Лупсякоў: Мэры Кэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мэры Кэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэры Кэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мікола Лупсякоў: другие книги автора


Кто написал Мэры Кэт? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мэры Кэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэры Кэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Старанна адпрасаваў свой новы касцюм у клетку, надзеў гальштук пад белую шаўковую кашулю, наваксаваў туфлі. Прыбраўшыся, я доўга круціўся перад люстэркам. 3 непрывычкі мне было сорамна ў маім новым адзенні, тым больш што я апрануў і нядаўна купленае новае паліто. Некалькі разоў я спыняўся, наважваючыся вярнуцца дадому, але нейкая сіла цягнула да школы.

Прыйшоўшы ў школу, здаў у гардэроб сваё паліто і ціхенька пашыбаваў па калідоры. У калідоры было шмат вучняў — найбольш дзяўчынак. Дзверы ў адным класе былі расчынены, там ігралі на баяне. Я падышоў да дзвярэй і пачаў глядзець, як вучні вучацца танцаваць. I раптам убачыў Эму. Яна сядзела поплеч са старшай піянерважатай і пра нешта з ёю гаварыла. Павярнулася, убачыла мяне і пырснула смехам. Пэўна, ёй кінулася ў вочы маё новае адзенне. I як гэта я забыўся, што магу сустрэць тут гэтую Мэры Кэт? Я ж за ўвесь дзень пасля той сустрэчы ні разу пра яе і не падумаў. А ёй, пэўна, здаецца, што гэта я для яе так прыбраўся. Не дачакаецца! Я з ёю не толькі сябраваць, а і зусім знацца не хачу. У яе сваё жыццё, у мяне — сваё. Я пагаварыў трохі з аднакласнікамі і пайшоў дадому.

IV

Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая. Я люблю вясну, калі з трэскам ломіцца на рацэ лёд і гаманкія поўныя воды нясуць крыгі. Растае снег, бягуць ручайкі, спяваюць жаўрукі. Апранаюцца ў зеляніну хмызнякі, зямля, атуленая цяплом, чакае блізкай навальніцы. I вось ужо правуркатаў у небе гром, зацвіла вярба — можна рабіць дудкі. На паплавах ходзіць цыбаты бусел. Недзе ў затоках сонна крэкчуць жабы. Цёпла, прыгожа, прыемна. Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання. А ў галаве — колькі думак, колькі мар! Але вось дні пацяплелі, выкаласілася жыта, вывеліся маладыя шпакі, густа зацвіў чабор на пясчаных узгорках, трава на заліўных лугах паднялася ў пояс, бульба зацвіла, запахла ўсюды сырадоем, цёплай зямлёй, гуркамі. Колькі багацця адразу і зацвіло, і забуяла на зямлі!

Я хаджу па ляску. Мне трэба зрэзаць вудзільна. 3 нажом-складанчыкам у руцэ я падыходжу да бярозкі, доўга аглядаю яе.

Іду сабе далей. Да наступнай бярозкі.

Я люблю таксама восень з яе першымі яснымі днямі, дажджом, з першымі замаразкамі і маразамі. А зіма! А першы снег! А іней на дрэвах і лёд на рацэ! I конь, запрэжаны ў сані, што імчыцца некуды далёка па дарозе!

Я сяджу дома пасля школы і чытаю кнігу. На дварэ першы сняжок і першы дужы марозік. Ісці нікуды не хочацца. Раптам пад акном мільганула постаць Янкі Маркаўцова — майго аднакласніка. Я спакойна сяджу за сталом, чакаючы, калі ён зойдзе ў хату. Рыпяць дзверы. За перагародкай чуваць Янкаў голас:

— Добры дзень, цётачка! — Гэта ён з маёй маці вітаецца.

— Добры дзень, Янка, — кажа маці.

— Антон дома?

— Дома. Кнігу чытае. Заходзь.

Янка ўвальваецца да мяне, цяжка дыхаючы.

— Я зараз такое дзіва бачыў, што і не паверыш, Хадзем, пакуль не позна. Там столькі народу са бралася — як не з усяго калгаса. Я табе нічогo не раскажу, гэта трэба пабачыць.

— А ты скажы.

— Не, — махае рукамі Янка. — Такое не раска жаш! Хутчэй апранайся, бо яшчэ спознімся.

Я паслухмяна кладу кнігу, апранаюся, і мы выходзім з хаты.

Янка вядзе мяне за вёску, да рэчкі. На ўзгорку мы прыпыняемся. Адсюль ужо відаць рэчку і вя-лікае балонне [1] Балонне — нізкі заліўны луг каля ракі. , усё залітае вадою. Пад узгоркам стаіць немалы натоўп мужчын і кабет, а перад імі, па чыстым лёдзе, катаецца на каньках чалавек, апрануты ў вязаны цёмна-сіні фізкультурны касцюм, на галаве ў яго шарсцяны берэт. Ды як катаецца! Такога я яшчэ і не бачыў. Па крузе. То перадам імчыцца, то спіной, то раптам як пачне кружыцца, што толькі берэт мільгае, а тады разгоніцца і імчыць на адной назе.

— Хто ж гэта такі? — пытаюся я ў Янкі.

— Адгадай, — адказвае. — Век не адгадаеш. Збеглі мы з узгорка да балоння, і тут я ўтрапеў: каталася Эма Пшанічная. Прыгожая, зграбная, дужая, яна ўпэўнена насілася па лёдзе на зайздрасць мне і ўсім. Кабеты перашэптваліся і ківалі галовамі: вось дык аграномава дачка!

Я ўспомніў апошнюю сустрэчу з ёю на вуліцы, і мне стала ясна, што дарэмна я радаваўся сваёй перамозе над ёю.

V

Гэтую ноч я амаль не спаў. Зайздрасць не давала мне спакою. Што за такая вучаніца ў нас? Калі яна паспела навучыцца так здорава бегаць на каньках? Успамінаючы яе, я ўсё болып адчуваў незразумелую для сябе трывогу. Нешта новае, хвалюючае падступал -паўняла мяне ўсё больш і больш. I раптам мне падумалася: а што калі я куплю канькі і навучуся катацца так, як гэтая Эма? Вучыцца буду дзе-небудзь на далёкай крыніцы, каб ніхто не бачыў. Пакуль пойдзе снег — часу хопіць. А тады адразу здзіўлю ўсіх...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэры Кэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэры Кэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Мікола Ермаловіч: Па слядах аднаго міфа
Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі
Беларусь і суседзі
Мікола Шкялёнак
Мікола Аўрамчык: Палон
Палон
Мікола Аўрамчык
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Мікола Аўрамчык: Запрашэнне да роздуму
Запрашэнне да роздуму
Мікола Аўрамчык
Отзывы о книге «Мэры Кэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэры Кэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





Дима12.04.2021, 16:26
Какой псих это писал , пол рассказа про природу ладно были нормальные моменты , но строчки где говорится о том что он чует как разговаривают весной ручки
    Полина23.03.2023, 15:33
    Дима, нам этот отрывок и до конца текста на 2 дня задали)))
      Саша24.03.2024, 14:49
      А нам на каникулы задали это читать))
        Ульяна15.04.2024, 20:31
        Нам ваобще сказали пересказ любой главы 😢