Мікола Лупсякоў - Мэры Кэт
Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Лупсякоў - Мэры Кэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Мэры Кэт
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3.64 / 5. Голосов: 39
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Мэры Кэт: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэры Кэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Мэры Кэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэры Кэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Антон Бубноў, гэта непрыстойна. Прасі прабачэння ў дзяўчынкі!
Я падняўся. Эма таксама паднялася, камечачы ў руках хлебны шарык. А настаўніца маўкліва пазірала на мяне, і ў яе позірку былі дакор і пагарда:
— Навошта ты пакрыўдзіў такую добрую, прыгожую дзяўчынку?
— Гэта не я, — сказаў я, — гэта нехта іншы.
— I ты яшчэ адмаўляешся? — сказала настаўніца. — Я ж бачыла. I ў цябе хапае сумлення зводзіць усё на другіх? Прасі прабачэння.
Я прамармытаў нешта.
— Мацней гавары! — загадала настаўніца.
— Прашу прабачэння! — уголас сказаў я. — Перасадзіце мяне на другую парту, бо тут я не магу.
— Не, — адрэзала настаўніца. — Будзеш сядзець тут. А цяпер выйдзі з класа, пахадзі па калідоры ды як след падумай...
Мэры Кэт з палёгкаю ўздыхнула.
Рэштку ўрока я прастаяў на калідоры, абдумваючы розныя помслівыя планы. I дзіва: чым болын я думаў, тым больш падабалася мне Эма Пшанічная і... тым больш злаваўся на яе і на сябе.
II
У хаце чысціня, прыгажосць, утульнасць. Печ зранку прапалена, ад яе патыхае цеплынёй. Я сяджу за сталом. Урокі зроблены. Падручнікі, сшыткі, падрыхтаваныя да заўтрашняга дня, ляжаць у партфелі. На стале перада мною стаіць прыёмнік, можна павярнуць уключальнік і паслухаць музыку. Але я не раблю гэтага. Мне прыемна вось так сядзець і адпачываць. Пачынае вечарэць. Вецер, дождж, за вокнамі хістаецца рэдкае голле дрэў. Бульбу ў калгасе пакапалі, лён і каноплі падабралі і во-во пачнуць вазіць на завод. Цяпер у нас работы мала, толькі ля кузні людзі завіхаюцца: рыхтуюць сані, кары — узімку вазіць з лугоў сена. Маці ўвесь дзень дома. Варыць, корміць карову, свіней. Тупае то на двор, то з двара. А я сяджу, незадаволены самім сабой і ўсімі. Сумленне точыць мяне. Ну навошта я пакрыўдзіў гэтую Эму? Што яна мне дрэннага зрабіла? Добра яшчэ, што настаў-ніца не сказала дырэктару. I які сорам: прабачэння прасіў! Цяпер хоць ты ў клас не паказвайся.
Я цяжка ўздыхаю і задумваюся над сваім лёсам. Некалі даўно, калі я быў яшчэ зусім малы, я прастудзіўся і захварэў на вушы. Мяне лячылі, але з таго часу я крыху пачаў недачуваць. Каб хто ведаў, як я тады мучыўся! Увесь час баяўся: што, як зусім аглухну? Я ўнурыўся ў самога сябе, мала з кім сябраваў, а дома, падрыхтаваўшы ўрокі, прывык сядзець адзін, як цяпер. Я прывык да такой адзіноты, яна мне падабаецца. У школе спачуваюць мне. I вучні, і настаўнікі добра разумеюць, што мне цяжка. Гэта першы выпадак, калі мяне папрасілі выйсці з класа. I мне раптам стала шкада самога сябе. Я рашыў, што цяпер ужо зусім не загавару з Эмай, буду не заўважаць яе, нават ніколі не гляну на яе. Прыгожая, выпеставаная, уся як лялька, яна выклікала ў мяне толькі пачуццё непрымірымай варожасці...
Блізіўся вечар. Змрок усё больш гусцеў, а я сядзеў адзін, аддаючыся сваім невясёлым думкам. Трэба было запаліць электрычнасць, але я не кранаўся з месца. Вярнуўся з поля бацька. Пахадзіў за перагародкай, голасна сказаў маці:
— Аграном гэты новы — талковы чалавек. Зямлю ён любіць і ведае.
III
Усю восень, аж да першых маразоў, я не размаўляў з Эмай, пры сустрэчах адварочваўся, на ўроках не пазіраў на яе, а калі нашы позіркі выпадкова сустракаліся, дык я надаваў свайму твару пагардлівы выраз. Я дамогся свайго: мяне пасадзілі на другую парту. Эму, відаць, здзівіла і ўразіла мая адкрытая пагарда. Некалькі разоў, неўпрыкмет, я заўважаў на сабе яе здзіўлены позірк. Чым больш я цураўся яе, тым часцей яна пазірала ў мой бок. Затое ўсё больш і больш радаваўся, бачачы яе збянтэжанасць і разгубленасць. «Так табе і трэба!» — разважаў я.
Неяк аднойчы ў выхадны дзень я ішоў па вуліцы і на рагу нос у нос сутыкнуўся з Эмай.
— Ой! — спалохана ўсклікнула яна.
Я моўчкі пачаў яе абыходзіць, але яна раптам схапіла мяне за руку.
— Слухай, Антон, чаго ты мяне цураешся? Што я табе зрабіла, Пантона-Мантона-Дэмантона? Я ж не вінавата, што настаўніца заўважыла, як ты кінуў шарык. Я ж нікому нічога не сказала... Капітан зграі, дзе твае разбойнікі, што ты ходзіш заўсёды адзін?
Я абыякава паглядзеў на Эму. Але ж хіба можна было не заўважыць яе — круглатварую, прыгожую, з доўгай касою, што была перакінута наперад цераз плячо. I ўсё ж пагарда перамагла. Я адвярнуўся і амаль подбегам пашыбаваў па вуліцы. Аглянуўся, яна пакрыўджана ўсміхнулася і нейкі час стаяла на месцы, пазіраючы сабе пад ногі.
У школе ў выхадныя дні для вучняў старэйшых класаў наладжвалі вечары мастацкай самадзейнасці і танцы пад баян. На такіх вечарах звычайна бывалі дзяжурныя настаўнікі. Да танцаў я не ахвотнік. Але на гэты раз я рашыў схадзіць, паглядзець, як вучні танцуюць. Мне раптам палегчала, я павесялеў, настрой мой палепшаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Мэры Кэт»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэры Кэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Мэры Кэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.