Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Стой!.. — чуў ён, як крычаў недзе ўгары капітан, пасля пачуў, як затахкаў там кулямёт. Падумаў, што страляюць па ім, Боганчыку, каб забіць: над галавой цюмкалі кулі; але ўбачыў, як яны, што іскры, ляцелі над дотам за раку ў лес: кучкамі, бы іх хто сыпаў са жмені.

«Немцы б'юць... — падумаў ён тады. — З танкаў...»

З лагчыны танкаў ужо не было відаць, не было відаць і дота; тырчаў толькі на гары ля выгану гарбаты курган. Калі Боганчык схаваўся за насыпам, дзе дагэтуль быў мост, — яго, як пайшлі танкі, узарвалі сапёры — не было ўжо відаць і кургана...

За мастом, па той бок ракі за шашой, пачыналася поле, і вецер біў цяпер у грудзі, не даючы дыхаць, здавалася, ротам пойдзе кроў. Боганчык быў угледзеў, што павярнуў і бяжыць назад, пад Краснае: ад маста павярнула ўбок рака.

«На той бераг...» — стукнула яму ў галаву, і ён пачуў, што спалохаўся. Плаваць ён не ўмеў і бег берагам пад Краснае, дзе быў брод і дзе прайшлі нямецкія танкі.

Ззаду за насыпам білі з гармат і хлебясталі кулямёты.

Ён згледзеў, як гараць пад ветрам на пасёлку ў Красным хаты, без дыму, адным агнём, як сярнічкі. Вецер зносіў полымя на балота, дзе раўлі танкі, слаў па самай зямлі.

Боганчык, скочыўшы ў раку, убачыў яшчэ, як ля канавы, на выгане, гарэў танк, высокі, задзёрся перадком угару... Ад яго ішоў дым — чорны, як дзёгаць...

Калі сцямнела, ззаду за ракой занялося на ўсё неба зарыва: гарэла Краснае.

Боганчык доўга глядзеў на зарыва: бачыў, як яно гасла, спаўзаючы да самай зямлі, пасля дрыжала, выцягвалася ў доўгія скрываўленыя палосы, падымалася высока ў неба і зноў ападала — як кіпела ўсё роўна. Нядаўна яшчэ там былі чуваць выбухі, цяпер стала ціха.

Ціха было ўсюды: і на шашы, дзе ішлі танкі, і ў Красным, і на беразе ля маста.

Калі Боганчык падумаў, што ля дота ціха, яго было пацягнула назад, хацелася вярнуцца — устаць з зямлі і пабегчы да ракі... Тады ён успомніў, як крычаў капітан, і думаў, што не вернецца, бо няма куды: да берага дайшлі танкі... Яго пачынала браць стужа...

Ён быў ледзь не ўтапіўся ў рацэ, не лучыўшы ўброд. Да цела цяпер ліпла мокрая і цвёрдая, як луб, гімнасцёрка. Цёпла было толькі ў зад — ён сядзеў на купіне — і знізу ў выцягнутыя ногі. Ногі як усё роўна ляжалі ў нечым ліпкім і слізкім, што ў гразі.

Ён доўга сядзеў, не могучы ўстаць. Падумаў тады, што трэба хоць выкруціць, зняўшы з сябе, гімнасцёрку і штаны...

Пачуў, як па целе поўзаюць чорствыя мурашкі. Лапнуўшы рукой за шыю, намацаў пад пальцамі тоўстую, круглую канапліну... Паднёсшы да вачэй, убачыў, што раздушыў мурашку. Пазнаў толькі цяпер, што сядзеў не на купіне, а на муравейніку, шырокім і плоскім, як магіла.

Над вухам зазвінеў камар, цененька і нудна, як усё роўна быў адзін ва ўсім лесе.

Боганчык махнуў быў рукой ля вуха... Тады падняўся з муравейніка і пачаў счышчаць са штаноў мурашак. Падумаў, што ў лесе зусім цёмна, не відаць зямлі.

Калі ён ступіў, хруснулі ў нагах косці, што снег у мароз пад абуткам.

Яго зноў кінула ў стужу...

Ён падумаў, што загібее зусім, калі не зменіцца ў сухое; што можна налучыць на немцаў і тады ўсё роўна капцы...

І ён пайшоў лесам, прыглядаючыся: баяўся ткнуцца на дарогу, дзе вечарам ішлі танкі.

Ззаду, там, дзе быў пажар, зноў загрымела, як і ўдзень. Стаўшы, Боганчык аглянуўся яшчэ раз.

Білі з гармат, і снарады ляцелі ў гэты бок — на Краснае, Боганчык згледзеў іх. Чырвоныя, як жалеза з агню, яны мільгалі на чорным небе і знікалі адразу з воч. Бухала блізка за ракой — мусіць, на гэты бок Краснага, — ён не пазнаваў. Пабольшала зарыва, аж відна, здалося, стала ад яго ў лесе.

Боганчык надумаў, што па Красным б'юць нашы, што ў Красным немцы...

Пацягнула сырасцю, блізка недзе было балота: ён ішоў на Тартак, мінаючы шашу.

Выйшаўшы на ездавую дарогу, ён пабег, каб сагрэцца, па калдобах і па карэнні ў той бок, дзе зайшло сонца і дзе было ціха.

У тым баку быў дом...

Боганчык саскочыў з калёс і працёр вочы... Уперадзе, на гары ля дарогі, куды трэба было ехаць, ляжалі шэрыя валуны — аж тры — адзін ля аднаго, а яму было здалося, што там танкі... Валуны ляжалі тут здаўна, уехаўшы ў зямлю, высокія, гладкія, і здалёку блішчалі на сонцы.

Ён, пусціўшы аднаго жарабка, стаяў цяпер у нечай позняй бульбе на шнуры: пад нагамі з пяску толькі яшчэ вылазілі каліўцы бульбеўніку. Пасля сышоў на сцежку ля дарогі, дзе рос сухі, прытаптаны да зямлі сівец, дастаў з халявы круглы слізкі каменьчык, што рэзаў усю дарогу костачку. Згінаючыся, крануў пашчэнкам аб калена... Пачуў, што да зубоў не даткнуцца. Пачало блажыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x