Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Боганчык маўчаў; хацеў нешта сказаць — у яго дрыжаў падбародак — і не мог.

— Как стоішь, сволочь?.. — Таня ўбачыла, як немец махнуў рукой у белай пальчатцы аднекуль знізу і ўдарыў Боганчыку пад шчэлепы. Убачыла яшчэ, як схапіўся ў дзве рукі за бараду Боганчык і адскочыў назад, да самых яе калёс, упёршыся паясніцай у ляжэйку; як немец пачаў тады шорхаць рукой аб руку — чысціў ад пылу белыя пальчаткі.

Ззаду за ім у калясцы бразнула жалеза. Калі Таня зірнула туды, убачыла, як да іх павярнуўся немец, той, што сядзеў, гледзячы ўсё на дарогу, і наставіў на мужчын аўтамат.

— Кто грамотный? Выйдет... пускай... — сказаў тады немец у белых пальчатках, неяк цішэй і ўсё роўна як без злосці.

Ніхто не крануўся. Мужчыны нават не варочалі галовамі адзін да аднаго. Тады немец зноў паказаў пальцам на Боганчыка:

— Ты...

Таня ўбачыла, як адлучыўся ад усіх Боганчык і неяк бачком, як сляпы, ступіў да немца. Стаў, выцягнуўшыся і задзёршы ўверх бараду, аж з'ехала на патыліцу яго замусоленая чорная кепка і на вуха высыпаліся валасы. Таня глядзела з воза на яго збоку, і ёй здалося, што ў Боганчыка даўгі, загнуты ўверх нос, — перш каб і пытаўся хто, яна не помніла, які ў яго нос, — і тоўстыя шчокі: надзьмуліся, як папухлі. Было відаць яшчэ, як у яго на скроні высыпаў пот, буйны, што град, аж пісяга пацякла на шчаку, і зрабілася чырвонае вуха, як палавінка ад бурака-рэпкі. І лыпала, лыпала вока, дробненька і часта — хавалася за павечкам.

Таня пачула, як пад рукамі сталі раптам халодныя ляжэйкі; пасля зрабілася холадна ўсёй, бы хто лінуў за плечы вады са студні.

Немец быў вышэйшы за Боганчыка і стаяў цяпер нагнуўшыся над ім — глядзеў зверху, з-пад брыля. Адну руку зачапіў пальцамі за жоўтую дзягу, другой — даланёю — шорхаў па жоўтай кабуры. Тады зноў наставіў Боганчыку палец у грудзі:

— Кто такой?

— Бог-ган... — моцна азваўся Боганчык, нібыта немец быў глухі, мог яго не пачуць, і стаяў ні жывы ні мёртвы.

— Какая дурацкая фамілія... Почему дрожішь?..

— Рукі трасуцца... — голас у Боганчыка яшчэ больш задрыжаў.

— Шапку, свінья... — немец нагнуўся над Боганчыкам яшчэ ніжэй. Выцягнуў шыю, зашыпеў: — Желаешь, чтобы с головой слетела? Что на телегах?..

— Нарыхтоўка... Нарыхтоўка... У раён вязём... Сабралі... З усёй вёскі... Самі... Бумага ёсць... — язык у Боганчыка бы ў што ўпіраўся ў роце.

Немец прыняў пальцы з кабуры і абедзвюма рукамі падняў уверх за бліскучы брыль фуражку на галаве; другі немец забразгаў у калясцы кацялкамі.

— Что за дурацкая бумага?

Белая пальчатка паднялася аж да Боганчыкавай галавы, як на навязі, чакаючы.

Тады Боганчык хуценька скамкаў кепку, якую цяпер трымаў у руцэ, прыціснуўшы да сцягна, запхнуў яе ў кішаню ў штаны і палез пад паху — пад шэры паношаны картовы пінжак, які, расхрыстаны, спаўзаў у яго з плеч.

Паперка была белая і маленькая, складзеная, мусіць, у некалькі столак. Таня не бачыла яе дагэтуль, ведала толькі, што паперу вязе Боганчык, хоць ён і паказваў яе ўжо раз — яшчэ ў вёсцы, ля Петрусіхі, калі збіраліся выязджаць і вазы абходзілі два немцы, мацаючы рукамі мяхі, усё роўна што шукалі чаго.

Белая пальчатка ўзяла паперыну з рук у Боганчыка, разгарнула яе, як рак клюшнямі, і паднясла да бліскучага брыля. Патрымала ля яго, пасля вярнула Боганчыку і, павісшы ля самай яго галавы, чакала, пакуль ён пакладзе яе ў кішаню пад пахай. Тады раптам апусцілася ўніз і, падскочыўшы ўверх, ударыла Боганчыку па шчацэ.

— Скотіна... Это реквізіровано нашімі солдатамі... — Белая пальчатка ўжо зноў счышчала пыл з жоўтай кабуры.

Боганчык стаў белы, што ячмень ля дарогі...

Тарганулася была яе, Таніна, кабыла, успёрлася Панку на воз. Таня схапілася за лейцы — ёй было здалося, што на яе зірнулі з-пад брыля прыплюшчаныя вочы... Яна стала шукаць Насту. Наста стаяла ўперадзе ля Панковых калёс, узяўшы за аброць кабылу.

— Я с тобой поговорю... — Белая пальчатка адшпільвала кабуру. — Обманывать? Бандіт...

Боганчык раптам закрычаў на ўвесь голас — аж тарганулася ў аглабнях кабыла...

— Я не бандзіт!.. Не бандзіт я!.. Яны ўсе скажуць... — махнуў ён рукой назад. — Немцы мяне старшым паставілі, яны ўсе скажуць... — Боганчык кратаўся ўвесь з галавы да ног, стаў ніжэйшы, як уехаў на дарозе ў зямлю. Застагнаў пасля і сціх, гледзячы на пальчатку, якая даставала маленькі чорны пісталет з жоўтай кабуры. Пасля зноў закрычаў, ухапіўшыся рукамі за лейцы на Таніным возе. Таня чула, як ён часта дыхае — сапе — і трэцца паясніцай аб ляжэйку...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x